Пу́сла ’унутраны паветраны пузыр у рыбы’: оконь мая пусла, у карпа пусла моцная (воран., Сцяшк.). Паводле Цыхуна (Лекс. балт., 52; гл. таксама Лаўчутэ, Балтизмы, 71), з літ. pūslė ’тс’ (< pūsti ’дуць’), што зусім верагодна па лінгвагеаграфічных прычынах; аднак параўн. балг. дыял. пу́ска ’мачавы пузыр у парасяці і мяса, якое складваюць у яго’ (< *пус(т)ка!, інакш гл. БЕР 5, 860), што дае падставы для рэканструкцыі дыялектызма *pustь‑lo (ад *pustь, гл. пусты), параўн. рус. дыял. пуслословье (< пустословье). Ст.-бел. пусилиско ’рэмень ад сядла’, пуслиско ’тс’ не звязаны з папярэднім словам і, паводле Булыкі (Лекс. запазыч., 121), запазычаны з польск. puślisko ’рэмень, што злучае стрэмя з сядлом’. Сучаснае польск. дыял. pusią ’тс’, ст.-польск. puślisko ’тс’. Калашнікаў (Этимология–1994–1996, 71) у сваю чаргу лічыць запазычаннямі з усходнеславянскіх моў, што выводзяцца з прасл. *pptslo (ад *potati ’путаць’); гэта дапускае і Банькоўскі (2, 966). Да сказанага можна дадаць, што выкарыстанне путаў у блізкай да названай функцыі назіраецца сярод вяскоўцаў і зараз.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пусці́ць ’дазволіць рухацца; кінуць; пакінуць у спакоі; адпусціць, адлажыць’ (Сл. ПЗБ, Сержп., ТС, Яруш., Бяльк.), ’даць, вызваліць месца, праход, дарогу’ (кір., Нар. сл.) у спалучэннях: пусці́ць го́лас ’падаць голас’ (Гарэц.), пусці́ць на вецер ’зачараваць, праклясці, выкарыстоўваючы вецер як сродак пераносу пракляцця’ (мін., Жыв. сл.), сюды ж пусці́цца ’пайсці; дазволіць сабе нешта; пачаць расці’ (Сл. ПЗБ), пусці́цца ў абу́зу ’пайсці ў блуд’ (Бяльк.), пусці́цца сарама́ ’згубіць сорам’ (Шат.), параўн. укр. пусти́ти, рус. пусти́ть, польск. puścić, чэш. pustiti, славац. pustiť, в.-луж. pusćić, н.-луж. pušćiś, славен. pústiti, серб.-харв. пу̀стити, балг. пу́сна, макед. пушти, ст.-слав. поустити. Прасл. *pustiti ад *pustъ (гл. пусты), гл. Фасмер, 3, 405; Бязлай, 3, 138; Шустар-Шэўц, 2, 1194; першапачатковае значэнне ’зрабіць вольным, вызваліць’ (Чарных, 2, 84) або ’кінуць, пакінуць без людзей’, што, на думку Сноя (516), адлюстроўвае качавы спосаб жыцця; апошняе можна аднесці і да прымітыўнага (падсечна-агнявога) спосабу апрацоўкі зямлі, якую пакідалі без увагі пасля выкарыстання, бо яна ўжо была пустая, неўраджайная (Махэк₂, 501). Гл. таксама пуска́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

taub

a

1) глухі́

er ist auf inem Ohr — ~ ён глухі́ на адно́ ву́ха

sich ~ stllen — удава́ць з сябе́ глухо́га

2) зняме́лы, засты́лы

die Füße sind mir ~ gewrden — у мяне́ аняме́лі [здранцве́лі] но́гі

mach mir den Kopf nicht ~! — не дуры́ мне галаву́!

2) пусты́, бяспло́дны

~e Ähren — пусты́я каласы́

~e Blüte — пустацве́т

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Пу́сташ ’пустка, незанятае месца’ (ТСБМ, Нас., Бяльк.), ’незасеянае поле’ (Ян.), ’няўдобіца’ (ЛА, 2; Сл. ПЗБ), ’абложная зямля’ (ДАБМ, камент., 858), ’вытачанае месца’ (добр., Мат. Гом.), ’неўрадлівае поле’ (чавус., Мат. Маг.), пусто́ша ’запушчанае, занядбанае месца’ (Гарэц., Др.), пусташа́ ’пустэча’ (бялын., Нар. сл.), укр. пу́стош ’тс’, рус. пустошь ’тс’, польск. pustosz ’тс’, чэш. pustoš ’тс’, серб. пу̏сто̑ш ’тс’, харв. pústoš ’тс’, балг. пу́стош ’тс’, макед. пустош ’пустыннае, бязлюднае месца’, ст.-слав. поустошь (Супрасльскі рук.). Прасл. *pustošь утворана ад *pustъпусты’ (гл.); дзеясловы пусто́шыць ’апусташаць, прыводзіць да запусцення’ (Нас., Шат.), pustašýć ’знішчаць’ (Варл.) хутчэй за ўсё вытворныя, таксама як і ўкр. пусто́шити ’апусташаць’, польск. pustoszyć ’тс’ выводзяць з *pust‑ або як запазычанне з чэш. або ўсх.-слав. (Банькоўскі, 2, 966), чэш. pustošiti ’тс’ (ад pustoš, Махэк₂, 501), серб.-харв. pustòšiti ’тс’, славен. pustōšiti (< харв., Сной, 516), балг. пусто́ша ’тс’, макед. пустоши ’тс’. Аднак пустошэ́ць ’пусцець’ (Нас.) па фанетычных прычынах лічыцца запазычаннем з польск. pustoszeć, гл. Цвяткоў, Запіскі, 2, 56; апошняе, паводле Банькоўскага (2, 966), “даробленае” да pustoszyc ’апусташаць’. Падрабязна Куркіна, Зб. памяці Слаўскага, 155.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мех I м.

1. (тара) мешо́к; (из рогожи) куль;

2. (мера) мешо́к;

м. мукі́ — мешо́к муки́;

м. развяза́ўся — прорва́ло;

нагавары́ць цэ́лы м. — наговори́ть с три ко́роба;

як з ме́ха — как из ро́га изоби́лия;

прапа́ў м. — на ба́цьку грэхпогов. с больно́й головы́ на здоро́вую;

эх, каб гро́шай м.погов. эхма́, ка́бы де́нег тьма;

бі́цца за пусты́ м. — дра́ться из-за пустяко́в

мех II м. мех;

кава́льскі м. — кузне́чный мех;

мяхі́ фотаапара́та — мехи́ фотоаппара́та;

сапе́ як кава́льскі м. — пыхти́т как парово́з

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бі́цца несов.

1. (наносить побои, затевать драку) дра́ться;

2. воен. би́ться, дра́ться, сража́ться;

3. (состязаться) би́ться;

4. (ударяться обо что-л.) би́ться, колоти́ться;

5. (ломаться, дробиться) би́ться;

6. (о сердце, пульсе) би́ться;

7. (о масле) па́хтаться;

8. (трудиться над чем-л.) би́ться;

9. страд. би́ться; па́хтаться;

б. як ры́ба аб лёд — би́ться, как ры́ба об лёд;

б. за пусты́ мех — дра́ться из-за пустяко́в;

б. галаво́й аб сцяну́ — би́ться голово́й о сте́ну;

б. (лама́цца) у адчы́неныя дзве́ры — ломи́ться в откры́тую дверь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тры́зніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.

1. Гаварыць без памяці, будучы цяжка хворым або ў сне. Пасля навальнічнай ночы Косцік захварэў. Ён увесь гарэў, нібы ў агні, ноччу трызніў, усхопліваўся з пасцелі, клікаў да сябе старэйшых. С. Александровіч. Узнялася тэмпература, і малая трызніла, страшна водзячы вачыма. Брыль. Маці спалохалася яшчэ больш, калі пасярод дня — першага дня новага года — Славік раптам пачаў трызніць і кідацца на ложку. Шамякін.

2. Гаварыць з упэўненасцю аб тым, чаго няма, не існуе; галюцыніраваць. Бяссмерцем трызню? Хай мяне яно, як чужака, міне. Рудкоўскі.

3. У моцным захапленні думаць і гаварыць усё пра адно. Трызніць [Качан] аб ёй і дзень і ноч, а сказаць што-небудзь дзяўчыне не можа. Васілёнак. Мы [хлопцы], як і ўсе ў нашай школе, трызнілі аб космасе. Шыцік. Горада .. [Ціхамір] так і не пабачыў. Але забываць не забываў пра яго. І вось у гэтае лета рашыў наведацца — раптам падумаў, навошта вечна трызніць. Чыгрынаў. // Марыць аб тым, што не можа здзейсніцца, што даўно прайшло і больш не вернецца. Не дрэмлючы,.. [Васіль] трызніў гумном, цэпам з выслізганым цапільнам, бачыў пусты ток. Мележ. Я і цяпер, бывае, трызню інтэрнатам, Дзе мы сям’ёй шматмоўнаю жылі. І. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плюга́вы ’мізэрны, худы, нікчэмны’, ’мярзотны, агідны’ (ТСБМ, Нас., Шпіл., Сержп., Мік., Маш., Юрч. СНЛ; пух., Сл. ПЗБ), ’сыры (пра дровы)’, ’сапсаваны (пра кроў)’ (пух., Сл. ПЗБ), ’дрэнны, нязграбны’ (Касп.), ’дрэнны’, ’брудны’ (Сл. Брэс.), ’брудны, гразкі’ (пін., Шатал.), плюга́вец ’нягоднік’ (Бяльк.), плюгаўка ’агідная жанчына, неакуратная’, пух. плюгоўка ’шкодная жанчына’ (Сл. ПЗБ), плюга́нка ’агідная’ (Мал.), плюгаўка ’брыдкія, агідныя насякомыя і жывёлы: свярчок, мыш, павук’ (Нас.), плюгаўства ’машкара’ (паст., Сл. ПЗБ; ТС), ’нікчэмнасць’ (Юрч. СНЛ), плюга́віньня, плюга́ўліньня ’зневажанне, прыніжэнне’, плюгавіць ’апаганіць нечыстотамі, брудам’, плюга́віцца ’псавацца’, плюга́вінне ’бруд з ванітаў і харкавіння’ (Нас.). Укр. плюга́вий ’гадкі, нікчэмны’, рус. плюга́вый ’мярзотны, паскудны’, польск. plugawy ’брудны, агідны, гнюсны, мярзотны’, чэш. plihlý, plihý ’абвіслы’, plouhati ’цягнуць, валачы па гразі’, зах.-чэш. plíhati ’цягнуцца, валачыцца, ледзь ісці’, славац. pľuhavý ’мярзотны, гнюсны, паскудны’, ’брыдкі, агідны’, ’кепскі (пра надвор’е)’; pľuhať sa ’пэцкацца’, славен. plúhek ’нясмачны’, дыял. plígek ’несалёны’, ’пусты’. Прасл. plʼugъ ’мокры, рэдкі, брудны’ (Сной–Бязлай, 3, 62), роднаснае лат. blʼugt ’мякнуць’, ’станавіцца слізкім’ (Махэк₂, 462) < і.-е. pleu̯‑ ’цячы, ліць, плаваць’. Памылкова Фасмер (3, 289), Брукнер (419) выводзяць *pljugavъ з plʼujǫ > плюю > плява́ць (гл.). Атрэмбскі (JP, 61, 1961, 3, 182) выводзіць з plucha, якое з pluskać.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́спуск1 і ро́спуст ’развод, скасаванне шлюбу’ (Гарэц., Др.-Падб., Бяльк., Банк і Некр.), ’нястрыманы чалавек’ (іўеў., Сцяшк. Сл.), ’распушчаны чалавек’ (клец., Нар. лекс.). Укр. ро́спуск ’роспуск, канікулы’, ро́спуста ’свавольства, непадпарадкаванне’, рус. старое ро́спуск і ро́спуст ’развод’, ст.-рус. роспускъ ’тс’ (XV ст.), стараж.-рус. роспустъ ’тс’ (1150 г.), рос‑/распускатися ’разводзіцца’ (1156 г.); польск. rozpustny, rozpusta, ’незвязаны, вызвалены’, ст.-польск. rozpust ’распуста, разбэшчанасць’, н.-луж. rozpušćeńc, в.-луж. rozpušćenc ’распуснік’, ст.-чэш. rozpuščenie ’гарэзлівасць, свавольства, развязнасць’, чэш. дыял. v rozpust (jísti, píti) ’вельмі многа (есці, піць)’, ’без межаў’, чэш. rozpust(i)lý, rozpustilec, славац. rozpustený ’гарэзлівы, свавольны’, славен. rásputni ’распушчаны’, razpuščati ’распускаць’, серб. ра́спустан, распу̀ститисе ’распусціць’ (на канікулы), ’развесціся (аб сужэнстве)’, харв. ráspust ’роспуск’, ’канікулы’, ràspusta ’распуста’, raspuštènik ’разведзены’, макед. распуштеник ’тс’, балг. разпуштам ’разводзіць сужэнцаў’, ст.-слав. кънигы распоустьны ’ліст аб скасаванні шлюбу’. Прасл. *orz‑pustъ, утворанае ад *orz‑ ’раз-/рас-’ і *pustъ > пусты́. Гэтыя формы трэба разумець як “свабодны”, “вызвалены”, “не абавязаны”. Формы з ‑sk‑ узніклі ў выніку адваротнай аналогіі з формаў, якія маюць ‑šč‑ (Махэк₂, 501). Гл. таксама распуста.

Ро́спуск2 ’вясенняе бездарожжа’ (ТС), рус. арханг. ро́спуск ’адліга, бездараж’. Утвораны ад роспуст (гл.) пад уплывам параўнальна новага (Махэк₂, 501) дзеяслова распускаць ’аслабляць’. Фанетычная блізкасць з роспуст прывяла да змешвання лексічнага значэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

śmiech, ~u

м. смех; рогат;

homeryczny śmiech — гамерычны смех;

parsknąć ~em — пырснуць са смеху;

zanosić się od ~u — заходзіцца ад (са) смеху;

na śmiech wystawić — выставіць на смех;

obracać w śmiech — пераварочваць у жарт;

śmiech mię bierze — мяне разбірае смех;

wcale mi nie do ~u — мне зусім не да смеху;

pusty śmiech — пусты смех;

zrywać boki ze ~u — смяяцца да ўпаду, надрываць бакі ад (са) смеху

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)