1. Выйсці наперад адкуль‑н., з-за чаго‑н. Васіль.., не цямячы больш нічога, не бачачы, як сляпы, выступіў з-за ясакару.Мележ.// Стаць бачным, абазначыцца. З правага боку выступілі з-за шэрай заслоны дажджу абрысы касы.В. Вольскі.Вада.. [у сажалцы] значна спала, у некаторых месцах выступіла зямля.Маўр.
2. Выйсці, адправіцца. На світанні партызаны выступілі ў пушчу.
3.перан. Пачаць працу ў якой‑н. галіне. Выступіць на літаратурную арэну. Выступіць на падмостках сцэны.
4. Звярнуцца да грамадскасці з якім‑н. паведамленнем, прапановай, планам і пад. Выступіць з дакладам. Выступіць у спрэчках на сходзе. □ Калі ўсе.. пытанні былі абмеркаваны, выступіў дзед Талаш, каб расказаць пра Саўку Мільгуна.Колас.// Адкрыта выказаць свае думкі, погляды, прапановы і пад. Выступіць у абарону міру. Выступіць супраць падрыхтоўкі новай вайны.
5. Прасачыўшыся знутры, паказацца на паверхні. Выступіў пот на твары. □ Гарачыня была такая, што ў людзей ад поту на гімнасцёрках выступіла соль.Гурскі.//перан. Праявіцца, выявіцца (пра рысы характару, пачуцці і пад.). І тут усе ўбачылі, што раней незаўважаная рыса гэтай натуры.. выступіла наверх.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скро́мны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, што не любіць хваліцца сваімі заслугамі; не ганарысты. І прывітаю разам шчыра Адданых партыі людзей — Тых скромных носьбітаў ідэй, Што нам прыносяць радасць міру.Колас.
2. Стрыманы, умераны; прыстойны ў жыцці, паводзінах. У адзенні ёсць прыкметы, І па ім відаць ваш густ: Скромны — скромна і адзеты...Непачаловіч.[Пані Мар’я:] — Маю такую дзяўчыну, вельмі бедных бацькоў. Скромная, маладая і нават прыгожая.Бядуля.
3. Які нічым не вызначаецца, просты, звычайны. Адны ў дрыгве карчуюць гаць — Паўзуць уверх карчы, Другія вараць у катлах Іх скромныя харчы.Купала.Быт Ваўковічаў быў вельмі просты, нават скромны.Васілевіч.// Звычайны, радавы (пра пасаду, работу і пад.). Там .. [Юткевіч] будзе скромным, непрыкметным настаўнікам гімнастыкі.Мікуліч.// Не яркі, не рэзкі (пра фарбы і пад.). Як рада ты жыццю нявольна, Уся пад срэбнаю расой Са стужкай скромнай між касой.Багдановіч.
4. Невялікі, нязначны. Хопіць подзвігаў і на вашу долю. А зараз пачнём з самага скромнага, — і .. [Лясніцкі] накіраваў .. [Маеўскую] ў якасці прапагандыста ў далёкую вёску.Шамякін.Фарсавыя моманты і прыёмы .. адыгрываюць у п’есах Марцінкевіча вельмі скромную ролю.Ярош.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заключэ́ннен.
1. (выснова) Schlússfolgerung f -, -en, Schluss m -es, Schlüsse;
2. (спецыяліста) Gútachten n -s, -;
заключэ́нне аўды́тара [рэвізо́ра] Bestätigungsvermerk m -(e)s, -e; Befúnd m -es, -e (часцеймед.);
абвінава́ўчае заключэ́ннеюрыд.Ánklageschrift f -, -en;
даць заключэ́нне ein Gútachten ábgeben*, begútachten vt;
3. (дагавора) Ábschluss m -es, -schlüsse;
заключэ́нне мі́ру Fríedensschluss m;
заключэ́нне шлю́буÉheschließung f -, -en;
заключэ́нне дагаво́ра Vertrágsabschluss m;
заключэ́нне здзе́лкі Geschäftsabschluss m;
4. (заканчэнне) Schluss m;
сказа́ць у заключэ́ннеábschlíeßend ságen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
БЛЮ́МКІН Якаў Рыгоравіч
(1898, Адэса — 3.11.1929),
рэвалюцыянер, сав. ваенны дзеяч. Скончыў 4-класную яўр. школу ў Магілёве. З 1914 чл. партыі эсэраў, з 1917 — левых эсэраў. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 супрацоўнік ВЧК. Праціўнік Брэсцкага міру 1918, адзін з ініцыятараў і непасрэдны ўдзельнік забойства 6.7.1918 герм. пасла В.Мірбаха, што з’явілася пачаткам леваэсэраўскай спробы дзярж. перавароту. Пасля яе задушэння хаваўся на Украіне, удзельнічаў у падп. барацьбе супраць герм. акупантаў і пятлюраўцаў. 16.5.1919 атрымаў амністыю Прэзідыума ВЦВК. З 1919 на Паўд. фронце (нач. штаба і в.а. камандзіра 79-й брыгады) і ў складзе Каспійскай флатыліі. З 1920 чл. РКП(б). У 1920—21 на спец. курсах у Ваен. акадэміі РСЧА, у сакратарыяце Л.Д.Троцкага. Выконваў спец. заданні АДПУ за мяжой. У крас. 1929 тайна сустракаўся ў Турцыі з высланым з СССР Троцкім і абяцаў яму дапамогу, за што арыштаваны і па прыгаворы судовай калегіі АДПУ расстраляны.
Літ.:
Красная книга ВЧК. 2 изд. М., 1990. Т. 1. С. 310;
Троцкий Л. Портреты революционеров. М., 1991;
Овруцкий Л., Разгон А. Яков Блюмкин: Из жизни террориста // Горизонт. 1991. № 11—12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЙНА́ РАСІ́І З РЭ́ЧЧУ ПАСПАЛІ́ТАЙ 1632—34, Смаленская вайна, вайна Расійскай дзяржавы за Смаленскую, Чарнігаўскую і Северскую землі, якія ў выніку Дэулінскага перамір’я 1618 засталіся ў складзе Рэчы Паспалітай. Цар Міхаіл Фёдаравіч і яго бацька патрыярх Філарэт накіравалі ў вер. 1632 на Смаленск 40-тысячнае войска пад камандаваннем ваяводы М.Б.Шэіна. Яно заняло Себеж, Невель, Усвяты, Дарагабуж, Старадуб, у студз. 1633 асадзіла Смаленск. Рас. войскі праніклі ў глыб Беларусі, авалодалі Асвеяй, Друяй, Полацкам (акрамя крэпасці), Прапойскам, асадзіла Мсціслаў і Крычаў. Гетман польны ВКЛ К.Радзівіл перакінуў у Смаленск падмогу, частка казакаў і дваран пакінула рас. войска. У канцы жн. 1633 да Смаленска падышоў кароль польскі і вял.кн.ВКЛ Уладзіслаў IV з 25-тысячным войскам, якое адцясніла рас. войска ад Смаленска і акружыла яго. 25.2.1634 Шэін падпісаў акт аб капітуляцыі, паводле якога рэшткі рас. арміі (8 тыс.чал.), пакінуўшы ўсю артылерыю і інш. зброю, адышлі з-пад Смаленска. Паводле Палянаўскага міру 1634 Расія атрымала г. Сярпейск, крэпасці Трубчэўск, Ахтырку і Лебядзін. Рэч Паспалітая вярнула большасць захопленых зямель, Уладзіслаў IV афіцыйна адмовіўся ад прэтэнзій на рас. трон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́ГУЛІС (Grigulis) Арвідс
(12.10.1906, маёнтак Юмпраўмуйжа Лімбажскага р-на, Латвія — 5.10.1989),
латышскі пісьменнік, літаратуразнавец. Нар. пісьменнік Латвіі (1978). Засл. дз. культ. Латвіі (1947). Акад.АН Латвіі (1978). Скончыў Латвійскі ун-т (1937). Друкаваўся з 1927. У паэт. зб-ках «Запіскі рэпарцёра» (1929), «Імітацыя і сэрца» (1931) выявіліся яго крытычныя адносіны да тагачаснай рэчаіснасці. У раманах «Людзі ў садзе» (1939), «Калі дождж і вецер стукаюць у акно» (1965, аднайм. фільм 1967), кнізе апавяданняў «Праз агонь і ваду» (1945), зб-ках вершаў «У буру» (1946), «Другія пеўні» (1970), «Зямля палае песняй» (1985) і інш. — праблемы вайны і міру, маральна-этычнае аблічча суайчынніка, філас. роздум і ўзмоцненая экспрэсія. Аўтар п’ес «Гліна і фарфор» (1947, Дзярж. прэмія Латвіі 1948), «Салдацкі шынель» (1955) і інш. Роздум пра л-ру, т-р, жыццё — у эсэ «Лісты паэтэсе Каміле» (1981, Дзярж. прэмія Латвіі 1982). На бел. мову творы Грыгуліса перакладалі А.Звонак, В.Зуёнак, У.Пігулеўскі, Н.Тулупава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ла́гер, ‑а, м.
1. Часовая стаянка войска ў палявых умовах, а таксама войска, размешчанае такім чынам. Чуўся ціхі шум ротнае лагера ў ляску, ціха гулі галасы.Чорны.Калі Шутаў вярнуўся ў брыгадны лагер, было ўжо за поўнач.Мележ.// Сталае месцазнаходжанне партызан, паўстанцаў. Чорныя праталіны ля зямлянак партызанскага лагера курыліся парай.Лынькоў.
2. Часовае пасяленне, стаянка каго‑, чаго‑н. Лагер лесарубаў прачнуўся з усходам сонца.Машара.Пасялілі [Валерыя] у лагеры палатак, разам з іншымі будаўнікамі.Б. Стральцоў.Прыкованы вочы, увага мільёнаў Да лагера Шміта на здрадлівым лёдзе.Колас.// Летнія загоны для жывёлы паблізу пашы. — Пакуль свінарнік пабудуем, будзем трымаць маладняк у лагерах, — прапанаваў адзін [член праўлення].Сергіевіч.
3. Месца ўтрымання ваеннапалонных ці зняволеных. Вясной .. акупанты прадбачліва сталі збіраць сейбітаў. Каб загнаць іх за браты лагераў і там замарыць ці завезці ў Нямеччыну.Брыль.Праз некалькі дзён Ляксея судзілі. Яму далі год і адправілі некуды ў лагер.Ермаловіч.
4.перан. Грамадска-палітычная групоўка; калектыў людзей, аб’яднаных адзінствам поглядаў, перакананняў. Лагер міру і сацыялізма. □ Міхалка падзяліў людзей сваёй ваколіцы на два лагеры — на ворагаў і прыяцеляў савецкай улады.Бядуля.
•••
Канцэнтрацыйны лагер — месца масавага зняволення і знішчэння барацьбітоў за дэмакратыю і сацыялізм, ваеннапалонных і інш.
Піянерскі лагер — выхаваўча-аздараўленчая ўстанова для піянераў і школьнікаў у СССР.
[Ням. Lager.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эфі́р, ‑у, м.
1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — самы верхні, чысты і празрысты слой паветра; месцазнаходжанне багоў.
2. Вышыня, паветраная прастора. Я не слыхам — істотаю чую, Як, гайдаючы рэхам эфір, На світанні і ў поўнач глухую Не сціхае магутнае: — Мір!Глебка.// Паветраная прастора вакол зямнога шара, дзе распаўсюджваюцца радыёхвалі. Тройчы перадаваў старшыня ў эфір шыфроўку, тройчы пераходзіў на прыём, але адказу не было.Кухараў.Кожныя тры гадзіны метэаролагі радзіруюць у эфір пра стан надвор’я ў розных раёнах Беларусі.«Маладосць».У мой пакой прыйшлі яны [песні] з эфіру, прабіўшыся скрозь цемру і туман, — то смелы голас абаронцаў міру, то мужны голас слаўных парыжан.А. Вольскі.
3.(звычайнаўспалучэннісасловам «сусветны»). Паводле старых тэорый фізікі — своеасаблівае суцэльнае асяроддзе, якое нібыта напаўняе сабой усю сусветную прастору і дае магчымасць растлумачыць распаўсюджванне святла і электрамагнітных хваль. Навакола, у крупінках эфіру, носяцца частачкі матэрыі, складаюцца, дробяцца і родаяць новае ды новае ў бязмернасці вякоў...Гартны.
4.Спец. Арганічнае злучэнне (напрыклад, кіслот са спіртамі), якое з’яўляецца бясколернай лятучай вадкасцю з характэрным рэзкім пахам і выкарыстоўваецца ў медыцыне, тэхніцы, парфумерыі. Этылавы эфір. □ Прывязаўшы каня, веставы ўвайшоў у хату. Салодкі пах эфіру і крыві шыбануў у нос.Асіпенка.
[Грэч. aithēr.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
step1[step]n.
1. крок;
direct/turn one’s steps накіро́ўвацца (куды-н.);
make a false step спатыка́цца;
step by step крок за кро́кам, паступо́ва;
step for step нага́ ў нагу́;
within a step of there адзі́н крок адту́ль;
It’s a long step to the river. Да рэчкі яшчэ далёка.
2. пахо́дка, хада́;
a light step лёгкая хада́;
watch your step!infml будзь асцяро́жным!;
We must hasten our steps. Мы павінны ісці крыху хутчэй.
the first steps towards peace пе́ршыя кро́кі да мі́ру;
What’s the next step? Што будзем рабіць далей?
5. ме́ра, дзе́янне, крок, за́хады;
take steps рабі́ць за́хады
6. па, такт (у танцы)
♦
in step/out of step у нагу́/не ў нагу́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ВО́ЛАН (Волян) Андрэй
(пасля 1530, Польшча — 6.1.1610),
палітычны дзеяч, філосаф і правазнавец, ідэолаг рэфармацыйнага руху на Беларусі і ў Літве. Вучыўся ва ун-тах Франкфурта-на-Одэры і Кёнігсберга. Служыў сакратаром у каралёў Рэчы Паспалітай Жыгімонта II Аўгуста, Стафана Баторыя, Жыгімонта III Вазы. Выбіраўся паслом у сейм Рэчы Паспалітай ад шляхты Ашмянскага пав. Аўтар палеміка-тэалагічных твораў, палітыка-прававых і філас. трактатаў, прамоў (пераважна на лац. мове), у якіх абгрунтоўваў тэорыю натуральнага права, выступаў за роўнасць усіх саслоўяў перад законам; з пазіцый кальвінізму крытыкаваў арганізац. будову і догмы каталіцкай царквы і папскай улады, адстойваў прынцыпы верацярпімасці. У працах «Пра палітычную або грамадзянскую свабоду», «Прамовы да сената...» (абедзве 1572), «Пра гасудара і ўласцівыя яму дабрачыннасці» (1608) выступаў за рэформы ў сац. і паліт. адносінах, праве, дзярж. кіраванні. Распрацаваў канцэпцыю свабоды чалавека (абарона маёмасці, асабістай бяспекі, усеагульнай згоды і міру ў грамадстве).
Літ.:
Сокол С.Ф. Социологическая и политическая мысль в Белоруссии во II половине XVI в. Мн., 1974;
Падокшын С.А., Шатон В.К. Андрэй Волан і яго трактат «Пра шчаслівае жыццё, або Найвышэйшае чалавечае дабро» // Весці АНБССР. Сер. грамад. навук. 1981. № 1.