краси́вый в разн. знач. прыго́жы;

краси́вое лицо́ прыго́жы твар;

краси́вые движе́ния прыго́жыя ру́хі;

краси́вая му́зыка прыго́жая му́зыка;

краси́вый посту́пок прыго́жы ўчы́нак;

краси́вые слова́ прыго́жыя сло́вы;

краси́вая де́вушка прыго́жая дзяўчы́на.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ля 1, прыназ. з Р.

Тое, што і каля (у 1, 2 знач.). Ля гасцінца, ля дарогі Курганок віднее. Купала. Ля [жанчыны] завіхалася заклапочаная дзяўчына. Лынькоў.

ля 2, нескл., н.

Шосты гук музычнай гамы, а таксама нота, якая абазначае гэты гук.

[Іт. la.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чырване́цца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; незак.

Разм. Тое, што і чырванець (у 2, 3 знач.). За гаспадыню! — кажа Аржанец. — Каб за гэтым сталом хутка стаяла яшчэ больш гасцей. — І ён смяецца, гледзячы, як чырванеецца дзяўчына. Брыль. Чырванеліся ў аксамітнай зеляніне ягады. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

hopeful

[ˈhoʊpfəl]

adj.

1) по́ўны надзе́і; які́ спадзяе́цца

2) які́ падае́ надзе́і, шматабяца́льны

a young hopeful — шматабяца́льная мо́ладзь; хлапе́ц (дзяўчы́на), які́ (яка́я) падае́ вялі́кія надзе́і

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

касы́, -а́я, -о́е і ко́сы, -ая, -ае.

1. Размешчаны, накіраваны пад вуглом да гарызантальнай паверхні, не адвесны.

К. прамень.

К. почырк.

2. Скрыўлены, несіметрычны.

Касая рама.

Касыя дзверы.

3. Касавокі.

Касая дзяўчына.

4. Размешчаны не пасярэдзіне, а збоку.

К. каўнер.

Касая засцежка.

5. перан. Недружалюбны, падазроны (пра позірк, погляд).

Касыя позіркі.

Коса (прысл.) глядзець на каго-н.

Касы вугал — вугал, які большы або меншы за прамы.

Касы парус (спец.) — трохвугольны парус.

Касы сажань у плячах (разм.) — шыракаплечы, магутнага складу (пра чалавека).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вечарні́ца ’вечарынка, забава’ (Др.-Падб., Нас. Доп., Яруш.), рус. (на руска-ўкраінскім паграніччы) вечерница ’вячэрні сход моладзі’, укр. вечерниці ’тс’, польск. wieczornica, wieczornice ’вячоркі’. Паўночнаслав. утварэнне ад прыметніка večerьn‑ь і суф. ж. р. Nomen agentis ‑ic‑a (параўн. польск. wieczornicaдзяўчына, якая ходзіць на вячэрнія сходы або на вечарніцы’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малю́та ’дробная рыба’ (іўеў., Сцяшк. Сл.), малю́тка ’маленькае дзіця, хто-небудзь, што-небудзь вельмі маленькае’ (ТСБМ). Рус. малю́тка, малю́та ’тс’, ’дарослы гарэза сярод дзяцей’, укр. ’малыш’, польск. maluta ’дзіця’, ’драбяза, чарвячок’, malutkaдзяўчына’, чэш. malutký, malitký ’маленькі’, в.-луж. małutki, н.-луж. małutučki ’вельмі маленькі’. Паўн.-слав. malʼuta. Да малы́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БАРАНО́ЎСКІ (Аляксей Аляксандравіч) (11.8.1907, Мінск — 20.4.1970),

бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1953). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1929 у БДТ-3 пад кіраўніцтвам У.​Галубка. З 1933 у Бел. траме, у 1937—67 у Бел. т-ры імя Я.​Купалы. Камедыйны і характарны акцёр з грунтоўнай і па-мастацку выразнай псіхал. матывіроўкай паводзін сцэн. персанажаў. Тонка адчуваў каларыт роднага слова. Майстар эпізоду. Сярод роляў: Самсон («Рамэо і Джульета» У.​Шэкспіра), пані Пернель («Тарцюф» Мальера), дзед Бадыль, Першы кліент, Сымон Верас («Партызаны», «Мілы чалавек», «Пяюць жаваранкі» К.​Крапівы), Язэп («Пагібель воўка» Э.​Самуйлёнка), баец Катушка, Верхаводка, Ахрэм («Цытадэль славы», «Простая дзяўчына», «На крутым павароце» К.​Губарэвіча), Кропля («Канстанцін Заслонаў» А.​Маўзона), Гарошка («Выбачайце, калі ласка!» А.​Макаёнка).

Б.​І.​Бур’ян.

т. 2, с. 298

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЛАДЗІ́НСКАЯ (Ніна Фёдараўна) (10.8.1905, С.-Пецярбург — 3.6.1995),

расійская і бел. артыстка балета, педагог. Засл. арт. Беларусі (1955). Скончыла Петраградскае харэаграфічнае вучылішча (1923, клас А.Ваганавай). З 1923 салістка Ленінградскага імя Кірава, з 1941 Свярдлоўскага т-раў оперы і балета, у 1947—57 — Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. У 1949—91 выкладала ў Бел. харэаграфічным вучылішчы. Танцоўшчыца лірычнага плана, валодала высокай культурай акад. танца, элегантнасцю, тонкім густам. Сярод партый: Ванда («Салавей» М.​Крошнера), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.​Асаф’ева), Жызэль («Жызэль» А.​Адана), Адэта («Лебядзінае возера» П.​Чайкоўскага), Флёр дэ Ліс і Цар-дзяўчына («Эсмеральда» і «Канёк-Гарбунок» Ц.​Пуні). Сярод яе вучаніц І.Душкевіч, Н.Філіпава, С.​Масанёва.

Літ.:

Чурко Ю.М. Белорусский балетный театр. Мн., 1983. С. 49, 51.

Ю.​М.​Чурко.

т. 10, с. 496

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАЗА́РАНКА (Алег Мікалаевіч) (н. 10.7.1961, Мінск),

бел. графік. Сын М.П.Назаранкі, брат П.М.Назаранкі. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1986). З 1993 выкладае ў Бел. АМ. Працуе пераважна ў тэхніках малюнка, афорта, літаграфіі. У творах адлюстроўвае гіст. тэматыку (серыі «Зямля пад белымі крыламі» паводле кнігі У.​Караткевіча, 1986; «Пейзажы паэзіі самоты», прысвечаная М.​Багдановічу, 1993), праблемы экалогіі (серыя «Сон даўжынёй у стагоддзі», 1994), праблемы сучаснасці: «Усёвідушчая», «Дыялог», «Прастора», «Год 2000» (усе 1993); «Дакрананне», «Дзяўчына і птушка» (абодва 1994); «Каін і Авель» (1995); «Пакаянне» (1996); трыпціх «Coda» (1996—97). Працуе ў станковым жывапісе: карціны «Святочны дзень» (1993), «Ева», «Сон» (абедзве 1995), «Маленне I», «Маленне II» (абедзве 1997), «Аголеная» (1998) і інш.

Г.​А.​Фатыхава.

А.Назаранка. Coda 33. 1997.

т. 11, с. 125

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)