горадабудаўнічы ансамбль 17—18 ст. у г. Полацк Віцебскай вобл. Размяшчаецца ў зах.ч. горада. З 1830 вядома як Корпусная пл., з 1992 пл. Свабоды. Сфарміравалася ў 17 ст. перад Полацкім езуіцкім калегіумам. У 1776—84 забудавана жылымі і адм. будынкамі ў стылі класіцызму паводле праекта арх. І.Зігфрыдана. Плошча ў плане мела форму, блізкую да квадрата. На зах. яе баку знаходзіліся касцёл і калегіум езуітаў, на ўсх. — будынкі грамадз. і крымін. палат і намесніцкага праўлення, на паўд. — дамы ген.-губернатара, магістрата і верхняй і ніжняй упраў, на паўн. — дамы каменданта і віцэ-губернатара, земскіх судоў і комплекс Полацкага кляштара дамініканцаў. Захаваліся будынкі калегіума, магістрата, дамоў ген.-губернатара, верхняй і ніжняй упраў, каменданта і віцэ-губернатара.
Будынкі 2-павярховыя (акрамя магістрата), мураваныя, прамавугольныя ў плане, падобныя па планіроўцы, аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі і дэкоры. Будынак магістрата 1-павярховы. асіметрычнай кампазіцыі з мансардай. Яго тарцовы фасад завершаны трохвугольным шчытом. Будынкі злучаліся мураванымі агароджамі і ўтваралі нібыта адзіны фасад забудовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адскака́ць, ‑скачу, ‑скачаш, ‑скача; зак., што.
1. Праехаць наўскач якую‑н. адлегласць. Ля поплава злазіць Дзяўчынка з каня.. Прысела. Шляхі затамілі за дзень. Сто вёрст адскакала Пякельных, як вар.Куляшоў.
2. Выканаць які‑н. танец; станцаваць. Мы й тое помнім — І не жах, Як адскакалі танцаў шмат У зрэбных Галіфэ-штанах Пад дружны гул ад голых пят.Броўка.// Скончыць скакаць. Адскакаўшы сваё, пайшлі нарэшце дамоў жанчыны, і пачаліся сапраўдныя танцы.М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Называць грубымі, зневажальнымі, абразлівымі словамі. [Таццяна:] — Сышліся бабы ды давай сварыцца, лаяць адна адну.Зарэцкі.Калі Мікіта Мікітавіч лаяў сына, дык толькі самымі ўедлівымі, абразлівымі словамі.Карпаў.// Ганьбіць, бэсціць. Усю дарогу Крушынскі горача лаяў кантрабандыстаў.Бядуля.// Дакараць, рабіць вымову. Кірыл пачынаў лаяць сябе ў думках за тое, што прыехаў дамоў.Кавалёў.За прагул .. [Пятра] лаяў дырэктар, выклікалі ў камсамольскі камітэт, дапытваліся, дзе ён быў дзесяць дзён.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
да́ўкі, ‑ая, ‑ае.
Які перасядае ў горле, выклікае аскому. Даўкі яблык.// Горкі, едкі (пра дым, пах і пад.). Запахла даўнім прагорклым дымам, нібы гарэла дзе старая зляжалая салома.Лынькоў.У горадзе яшчэ стаяў пах гару, цяжкі і даўкі.Арабей.//перан. Выкліканы горам, крыўдай і пад.; гнятлівы, цяжкі. Так захацелася дамоў, аж нешта даўкае заказытала ў горле.Грахоўскі.Даўкі камяк стаяў у горле, ныла сэрца, хацелася заплакаць ад роспачы і бяссілля.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыста́нцыя, ‑і, ж.
1. Адлегласць. Адысці на пэўную дыстанцыю. Страляць з блізкай дыстанцыі. □ Човен рушыў з болей блізкай дыстанцыі.Колас.// Адлегласць паміж стартам і фінішам. Паўлік рвануўся ад Андрэйкавых варот дамоў з такою сілаю, што можна было падумаць, нібы ён браў старт па бегу на стометровую дыстанцыю.Краўчанка.
2. Участак адміністрацыйна-тэхнічнага падзелу чыгуначнага, шасейнага і воднага пуці. Начальнік дыстанцыі. □ Тут знаходзіцца дыстанцыя пуці, а вунь там — дыстанцыя сувязі.Васілёнак.
[Лац. distantia.]
•••
Сысці з дыстанцыігл. сысці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павярта́ць1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і паварочаць 1. Павяртаць людзей дамоў.
павярта́ць2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Тое, што і паварочваць (гл. павярнуць у 3, 4 знач.). Ах, сын мой, сын! Каб ведаў ты, як зашчымела, як сціснулася ў мяне сэрца, калі я зноў ступіў на тую дарогу, што павяртае са шляху ў самую вёску.Сачанка.Абходзячы вабны над хатай дымок, Ранец павяртае ізноў у лясок.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пага́нец, ‑нца, м.
Разм.лаянк.
1. Вельмі дрэнны, подлы чалавек. [Доктар:] — Колькі людзей праз гэтага паганца загінула, падумаць страшна.Грахоўскі.// Наогул пра каго‑н. непаслухмянага, надакучлівага і пад. [Жанчына:] — Колькі я цябе буду клікаць! Ну, паганец, не прыходзь дамоў! Я табе дам!Шамякін.Навёў тэадаліт — а гнус той слепіць вочы. Ну так і лезе дрэнь у нос, у рот, У вушы, за каўнер залазіць абармот. І не дасі паганцу рады.Корбан.
2.Уст. Нехрысціянін, чалавек іншай веры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папрыбіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1.што. Прыбіць што‑н. у многіх месцах, прыбіць усё, многае. На сценах дамоў і на дашчатых платах.. [фашысты] папрыбівалі загад, надрукаваны адразу на чатырох мовах.Сачанка.
2.каго. Разм. Вельмі моцна збіць усіх, многіх. — Чаму ў таку [збіраецца моладзь]? — здзівіўся Мілоўскі. — Каб бацькі не ведалі. Там такія хлапцы прыйшлі, што калі б бацькі даведаліся, папрыбівалі б да смерці.Галавач.
3.безас. Прыгнаць сілай вады, ветру ўсё, многае. Папрыбівала лодкі да берага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парке́т, ‑у, М ‑кеце, м.
1.зб. Невялікія гладкія, пераважна з цвёрдых народ дрэў, дошчачкі, якімі насцілаюць падлогу. Да ліфта трэба было прабегчы цераз нізкі, прасторны, вылажаны жоўтым блішчастым паркетам хол.Скрыган.
2. Падлога, зробленая з такіх дошчачак у форме розных геаметрычных фігур. Голле гэтага старога бору ўжо цяпер калышацца пад вокнамі трохпавярховых дамоў, з паркетам і паравым ацяпленнем, з халадзільнікамі і ваннамі.Грахоўскі.Увайшла я ў залу з бліскучым і светлым паркетам.Мядзёлка.
[Фр. parquet.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм.
1. Пацярпець. Заплакаў Дзяніска. — Я хачу есці. Ідзем дамоў. — Патрывай, Дзяніска, хвіліначку, патрывай, мой маленькі... Скора прыдзем да партызан, і яны ўсяго-ўсяго табе дадуць.Шамякін.— Галоўку напячэ, балець будзе, — вядзе сваё бабуля. — Нічога, патрываю, — адказвае ўнук.Юрэвіч.
2. Пратрымацца нейкі час. Падыходзіць чарга гаварыць мне. Маўчанне, якое патрывала нейкіх пяць-дзесяць хвілін, разрываецца дзедавай трубою: — Ды ты ж тое самае гаворыш, што і нашы.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)