дамо́ў

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
дамо́ў - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дамо́ў, прысл.

Да сябе, у свой дом, у сваю сям’ю; на радзіму.

Хлопцы скончылі работу і пайшлі д.

Вярнуцца з-за мяжы д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дамо́ў нареч. домо́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дамо́ў, прысл.

На сваю кватэру, у сваю хату, у сваю сям’ю. — Можа б ты распранулася хаця, Стася? Ты ж прыйшла дамоў, у сваю хату. Зарэцкі. Хлопцы кончылі сваю работу і пайшлі дамоў. Колас. // На радзіму. [Мелех:] Я шосты год ваюю і нязручна Пабітаму варочацца дамоў. Глебка. // У двор, у хлеў. Ужо дамоў пастух скаціну гнаў. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дамоў, дадому, дахаты

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

запо́зна, прысл. (разм.).

Занадта позна.

Вярнуцца дамоў з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

домабудава́нне, -я, н.

Пабудова дамоў, жылых памяшканняў.

Буйнапанэльнае д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дамо́ва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дамо́ва дамо́вы
Р. дамо́вы дамо́ў
Д. дамо́ве дамо́вам
В. дамо́ву дамо́вы
Т. дамо́вай
дамо́ваю
дамо́вамі
М. дамо́ве дамо́вах

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

перакале́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).

Перамерзнуць, моцна змерзнуць.

Перакалеў, едучы дамоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

до́м

‘будынак’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. до́м дамы́
Р. до́ма дамо́ў
Д. до́му дама́м
В. до́м дамы́
Т. до́мам дама́мі
М. до́ме дама́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)