ЛО́БАН Мікола (Мікалай Паўлавіч; 27.10.1911, в. Чаплічы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 28.12.1984),
бел. пісьменнік, мовазнавец. Засл. работнік культуры Беларусі (1974). Канд.філал.н. (1953). Скончыў БДУ (1945). У 1944—67 і 1968—75 працаваў у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, у 1967—68 у Гал. рэдакцыі Бел. энцыклапедыі. Друкаваўся з 1930. Першая кніга — аповесць «Іркуцянка» (1953). У трылогіі «На парозе будучыні» (1961—63), «Гарадок Устронь» (1967—68), «Шэметы» (1981) праз выразныя і каларытныя чалавечыя характары адлюстраваў пераломныя перыяды ў гісторыі краіны з пач. 20 ст. (рэвалюцыя, грамадз. вайна, калектывізацыя, барацьба супраць фашызму ў Вял.Айч. вайну). У творы паказана вясковае жыццё ў яго разнастайных, асабліва сац.-быт. праявах, перададзены складаныя і супярэчлівыя тэндэнцыі часу, створана разгалінаванае, напоўненае ўнутр. драматызмам сюжэтнае дзеянне, трапна выкарыстаны жывая нар. мова, экспрэсіўна-выяўленчыя магчымасці дыялектнага слова, стрыманы, лаканічна-дзелавы стыль. Аўтар апавяданняў, мовазнаўчых даследаванняў, эсэ і крытычных артыкулаў па праблемах пісьменніцкага майстэрства, псіхалогіі творчасці (зб. «Пяць раніц тыдня», 1984; Літ. прэмія імя І.Мележа 1985). Адзін з укладальнікаў «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (1959), «Арфаграфічнага слоўніка» (з М.Р.Суднікам, 1948, 5-е выд. 1982), «Руска-беларускага слоўніка» (1953), «Беларуска-рускага слоўніка» (1962). Кіраваў працай па стварэнні «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (т. 1—5, 1977—84; рэдактар т. 1). На бел. мову пераклаў (з Э.Агняцвет) «У людзях» М.Горкага і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКА́ЛЬ Пятрусь (Пётр Міхайлавіч; 25.8.1932, в. Крушыняны Беластоцкага ваяв., Польшча — 31.8.1996),
бел.паэт. Скончыў Гродзенскі пед.ін-т (1953), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1962). Працаваў у газ. «Гродзенская праўда», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», час. «Маладосць» (1957—60, 1980—83). З 1966 заг.літ. часткі Бел.рэсп. тэатра юнага гледача, з 1975 літ. кансультант Саюза пісьменнікаў Беларусі, у 1978—80 у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкаваўся з 1949. Імкненне раскрыць духоўную змястоўнасць і складанасць жыцця, багацце перажыванняў сучасніка — асноўнае ў паэзіі М. Ёй уласцівы метафарычна асацыятыўная вобразнасць, алегарычнасць, выкарыстанне сродкаў іроніі і сатыры: зб-кі «Першы след» (1955), «Вятрам насустрач» (1958), «Вечны агонь» (1960), «Круглы стол» (1964), «Акно» (1967), «Дотык да зямлі» (1975), «Поле» (1978; Літ. прэмія імя А.Куляшова 1980), «Смак яблыка» (1981; Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Купалы 1984), «Калыска долі» (1984), «Асенняя пошта лістоты» (1987), «Азбука любві» (1989), «Лагода» (1992), «Твар і душа» (1995). Аўтар п’ес «За лясамі дрымучымі» (з А.Вольскім, 1958), «Адчыніце, казляняткі!» (1970), «Дай вады, калодзеж!» (1971), «На ўсіх адна бяда» (1974; усе паст.Бел.рэсп. т-рам юнага гледача), «Марынка-крапіўніца» (з А.Вольскім, 1962, паст.Дзярж. т-рам лялек Беларусі). Выдаў кніжкі для дзяцей «Хлопчык будзіць сонца» (1966), «Песня згоды» (1983), «Чарадзейная скарбонка» (1987), «Я гатую абед» (1989). На бел. мову пераклаў анталогію сучаснай славацкай паэзіі «Татры пяюць» (1976), зб-к вершаў М.Валека «Крылы», А.Шасцінскага «Помню і люблю» (абедзве 1978) і інш.
Тв.:
Выбр.тв.Т. 1—2. Мн., 1982;
Выбранае. Мн., 1994;
Заручыны. Мн., 1979.
Літ.:
Грачанікаў А Адлегласць ад сяўбы да жніва... // Полымя. 1976. № 4;
Баравікова Р. Адчуванне часу і дарогі // Маладосць. 1980. № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адчува́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які адчуваецца; здольны выклікаць адчуванне. Недзе далёка зашумеў бор, і па маім твары прабег лёгкі, ледзь адчувальны подых ветру.Ляўданскі.Рыгор уздыхнуў — раптоўная думка, нібы нешта жывое, адчувальнае, стукнула ў сэрца.Краўчанка.
2. Моцны, значны. Партызаны, партызан Беларускія сыны! Былі гэтыя словы.. велінымі ў сваёй мудрай прастаце і.. адчувальнымі ў сваёй спапяляючай нянавісці.Лынькоў.Пры сваіх нязначных стратах партызаны панеслі адчувальны ўдар па ворагу.Барашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пабо́льшыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., што.
1. Зрабіць большым па колькасці. Пабольшыць штат супрацоўнікаў.
2. Зрабіць большым па велічыні, памерах, аб’ёму. Пабольшыць кнот у лямпе. □ Мяжа .. была вызначана здаўн[а], але кожны з .. [суседзяў] хацеў адціснуць яе на дзве баразны, пабольшыць свой палетак.Нікановіч.
3. Зрабіць большым па сіле, інтэнсіўнасці. Пабольшыць чыю-небудзь падазронасць. □ Каб пабольшыць і замацаваць адчуванне, Аляксей Кулакоўскі часамі карыстаецца прыёмам уваскрашэння ў памяці забытай дэталі.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стра́ціцца, страчуся, страцішся, страціцца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Згубіцца, знікнуць. Здароўе страцілася. □ А тут яшчэ здарыўся выпадак адзін, праз які страцілася ў Міколкі ўсякая вера ў дзедаву храбрасць.Лынькоў.Можна было думаць, што ўжо скора вечар, а можа толькі і першая раніца. Адчуванне часу страцілася зусім.Чорны.
2. Патраціцца, растраціцца. [Маці:] — Тады хацела ў горад паехаць, праз яе [Надзю] страціліся, дык, мусіць, і не хоча зараз казаць нічога...Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уба́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
1. Сустрэцца з кім‑н. асабіста, пабачыцца. Алімпа вельмі рада была, што нарэшце ўбачылася з маці.Сабаленка.[Люба:] — Ну, дык бывай, Алеська, праз два тыдні ўбачымся.Мурашка.
2. Уявіцца, здацца. Нейкі час Антон сядзеў, не мяняючы паставы, здзіўлены і ўражаны .. тым, што ўбачылася яму ў цьмянай прасторы ночы, калі ён павярнуўся.Савіцкі.Усё гэта мне ўбачылася і падумалася ў нейкае адно імгненне праз адчуванне няёмкасці.Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ляда́ік, ліда́ік, ліда́ек, ляда́йка, ляда́шка ’сімптом ванітаў, непрыемнае, пакутлівае адчуванне перад ванітаваннем, моташнасць’, ліда́шна, лідаі́шна, ліда́шта ’моташна’, ляда́ча ’млосна, дрэнна’, лядае́к, лядая́к ’цяжка, невыгодна, нязручна’, ляда́ко ’дрэнна’, ляда́ка ’тс’, шчуч. ’непагадзь, вельмі дрэннае надвор’е’ (Мядзв., Мікуц., Касп., Шат., Бяльк., Мат. Маг., Яўс., Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ; бялын., Янк. Мат.). Сюды ж прыметнікі: ляда́кі, ляда́йкі, ляда́ікі ’дрэнны, нізкай якасці; пусты, непаслухмяны, абы-які’, ’паганы, сярдзіты’, ’плаксівы (дзіця)’, ’слабы, нездаровы’, ’брыдкі, непрыстойны, спешчаны’, ’нікуды не варты’ (Булг., Мікуц., Жд. 1, Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ). Запазычана са ст.-польск.leda jak ’абы-як’, якое складаецца з прасл.lěda ’толькі, абы’ (польск.lada > бел.леда) і jako ’як’ > jaki ’які’. Паланізмам лічыў гэту лексему і Шатэрнік (151).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смак ‘адчуванне ў роце ад ежы, пітва і інш.’, ‘апетыт’, ‘задавальненне, ахвота’ (ТСБМ, Шымк. Собр., Нас., Ласт., Гарэц., Касп., Байк. і Некр., Шат., Растарг., Стан., Пятк. 2, Сл. ПЗБ, ТС), смо́кі ‘прысмакі’ (Скарбы, Барад.). Як і рус.смак і роднасныя праз польск.smak з ст.-в.-ням.gismac або с.-в.-ням.gesmac(h) ‘смак’; гл. Кюнэ, Poln., 97; Міклашыч, 309; Брукнер, 503; Фасмер, 3, 683. Паводле Маньчака (ABSl, 21, 302), з ст.-в.-ням. або с.-в.-ням.smac ‘тс’. З польскай паходзяць смачны < smaczny і смакава́ць < smakować; гл. Праабражэнскі, 2, 334; Фасмер, там жа. Ст.-бел.смакъ (XV ст.) і смаковати (XVI ст.) паходзяць з ст.-польск.smak і smakować (Булыка, Лекс. запазыч., 128, 189).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
такт
(фр. tact, ад лац. tactus = дотык, адчуванне)
1) кожная з роўных па працягласці доляў, на якія дзеліцца музычны твор па ліку метрычных націскаў у ім;
2) рытм якога-н. руху, дзеяння, напр. удараў;
3) пачуццё меры, уменне весці сябе належным чынам (напр. педагагічны т.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
све́жасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць і стан свежага. Свежасць кветак. Свежасць бялізны. Свежасць думак. □ Пахне свежасцю лясной, Борам, соснамі, смалой.Дзеружынскі.
2. Чыстае, халаднаватае паветра; прахалода. Даносіў вецер з Волгі свежасць.Свірка.//Адчуванне прахалоды, чыстаты. — А-аах, такая свежасць па ўсяму целу [пасля купання]... Як бы на свет нанава нарадзіўся... — задаволена сказаў Вадзім.Ставер.
3. Свежы, здаровы выгляд. [Трахім] да звычайнай порцыі сну дабавіў яшчэ гадзін пяць-шэсць, і дзеля гэтага твар яго не вызначаецца асаблівай свежасцю і прыгажосцю.Крапіва.Свежасць шчок, якая была ў яе [Галіны], можна было сустрэць толькі ў малых дзяцей.Васілевіч.
4.Адчуванне бадзёрасці, жыццярадаснасці. Свежасць і маладосць прабівалася ў кожным яе [Анэткі] руху, у кожным слове, у смеху і ў іскрыстым бляску чорных вачэй.Колас.
5. Непасрэднасць, шчырасць, чысціня пачуццяў, успрыманняў і пад. Нічога я ад гэтага не страціў: Ні шчырасці, ні свежасці сваёй.Танк.
•••
Не першай свежасці — а) нясвежы (аб прадуктах харчавання). Мяса не першай свежасці; б) бруднаваты, не вельмі чысты. Кашуля на мне была не першай свежасці.Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)