Перачаўра́ць ’выздаравець, пераадолець хваробу’ (Сцяшк. Сл.), ваўк. перачаўраць ’перахварэць’. Да пера- і чаўрэцьчахнуць, чэзнуць, марнець, занепадаць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спусце́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які стаў пустым; апусцелы. У раскулачаны спусцелы дом Прыйшоў Андрэй да кінутай дзяўчыны. З. Астапенка. Чахнуць спусцелым гнёздам Пахмурай парой асенняй. Грачанікаў. // перан. Які страціў маральныя сілы, адчувае душэўную пустату. Доўга ляжала [Ганна] без слёз, ціхая, стомленая, спусцелая. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

марне́ць, ‑нею, ‑нееш, ‑нее; незак.

1. Засыхаць, чахнуць, чэзнуць. — Вы ж увесь свой век сады садзілі.., — не адступалася ад дзеда Наталька, — скажыце, што вы рабілі, калі расліна на вашых жа вачах сохла, марнела? Кулакоўскі.

2. Гібець, чахнуць (пра чалавека). [Мальвіна:] Людзі ў шчасці ды ў багацці жывуць, як мак у гародзе квітнеюць, а я марнею сабе ды сохну, як тая былінка занядбаная пры дарозе. В. Вольскі. Марнеў сын увачавідкі — нібы той лісток на бярозе, прыхоплены прымаразкам. «Беларусь».

3. Занепадаць, марна прападаць. Марнее гаспадарка. □ Так ён і марнеў, гэты кавалак [зямлі], без карысці, нават і жывёлу на ім не пасвілі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Erlegen:

zum ~ brngen* паралізава́ць (дзейнасць);

zum ~ kmmen* прыхо́дзіць у заняпа́д, марне́ць, ча́хнуць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ны́хляць ’марнець, чахнуць’ (ляхав., Сл. ПЗБ). Аўтары слоўніка параўноўваюць з літ. nykia ’той, хто марны’; параўн. таксама ніхвець, ніхраць ’марнець, чэзнуць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чах, выкл.

1. Выкарыстоўваецца гукапераймальны для абазначэння моцнага адрывістага гуку, які чуецца пры рытмічнай працы, дзеянні і інш. Чах, чах — грызе і грызе жвір і каменне рыдлёўка... Пташнікаў.

2. у знач. вык. Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. чахаць — чахнуць ​2. З пісталета ў сасонку — чах! — стрэліў [немец]. Масарэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ні́храць (ніхрэць) ’недамагаць, чэзнуць’ (ТС), ніхрытычахнуць, сохнуць’ (брэсц., Нар. лекс.). Няясна; магчыма, у аснове дзеяслоў тыпу рус. хрять ’цягнуцца марудна і з цяжкасцю’, суадносны з польск. ochrzely ’чэзлы’ і пад. (параўн. Фасмер, 4, 281); у такім выпадку ні‑ мае ўзмацняльны характар, чым, магчыма, тлумачыцца і націск на ім. Нявысветленыя адносіны да балг. дыял. нехареіа ’марнець, чахнуць, чаўрэць’, з якім суадносіцца нехар (Стойчев, СбНУ, XXXI, 306), нехрь, нехър ’лянота, гультайства’, нехрив ’лянівы, вялы’ (Гераў), параўн. радоп. харее ’спрыяе’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абруза́ць1 ’пухнуць, азызнуць’ (Нас.), абрузлы (Нас.), абрузглы (Касп.), абрюзлы (Бяльк.). Параўн. рус. (о)брюзглый, брюзнуть і брюхнуть. Магчыма, звязана з бруха (z/x як чахнуць/чэзнуць, пах/паз і г. д.). Гл. Мартынаў, Слав. акком., 167. Аб праславянскім характары слова бруха меркаваць цяжка. Наколькі вядома, слова выключна паўночнаславянскае. Гэты факт стварае дадатковыя цяжкасці, паколькі альтэрнацыі тыпу чахнуць/чэзнуць ахопліваюць праславянскую мову.

Абруза́ць2 ’спаць’, абрузанне (Юрч.), відаць, ад абрузаць1 (гл.). Параўн. рус. жарг. припухать у значэнні ’спаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

uszehren

1. vt мардава́ць, сушы́ць

2. vi (s) і ~, sich мардава́цца; ча́хнуць, со́хнуць; марне́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ны́двіць ’знемагаць, чахнуць’ (Нас., Яруш., Гарэц.). Утварэнне, аналагічнае да підбіць (гл.), відаць, праз назоўнік ⁺ныдви ад пыдзіць (гл.), параўн. жакей ад мокпуць і пад. Нельга выключаць таксама ўплыў літ. nudvėsti ’здохнуць, здыхаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)