ча́хнуць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ча́хну ча́хнем
2-я ас. ча́хнеш ча́хнеце
3-я ас. ча́хне ча́хнуць
Прошлы час
м. ча́х ча́хлі
ж. ча́хла
н. ча́хла
Загадны лад
2-я ас. ча́хні ча́хніце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ча́хнучы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ча́хнуць², -ну, -неш, -не; ча́хнуў, -нула; -ні; зак. (разм.).

Гучна стрэліць, ударыць і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ча́хнуць³, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; чах, -хла; незак.

Паступова астываць.

|| зак. ача́хнуць, -не; ача́х, -хла.

Печ ачахла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ча́хнуць¹, -ну, -неш, -не; чах, -хла; -ні; незак.

1. Дрэнна, слаба расці; сохнуць, вянуць.

Ярына чахла без дажджу.

2. Станавіцца слабым, кволым, нядужым.

Дзіця чахне на вачах.

|| зак. зача́хнуць, -ну, -неш, -не; зача́х, -хла; -ні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ча́хнуць несов., прям., перен. ча́хнуть, хире́ть;

кве́тка ~не — цвето́к ча́хнет (хире́ет);

ч. з тугі́ — ча́хнуть от тоски́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ча́хнуць 1, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. чах, ‑ла; незак.

1. Расці дрэнна, слаба; сохнуць, вянуць. А мох, што ўсё лета чах і рыжэў, зараз стаяў зялёным, сакавітым. Карпюк. А на полі пахлі нівы, Дзікім пырнікам цвілі. Броўка. // Абл. Глухнуць, пераставаць гучаць. Так ён [Юхім] шаптаў гарачкава, і чах Ягоны шэпт у тр[ысняг]овым шуме. З. Астапенка.

2. Станавіцца слабым, нядужым, хваравітым. Бацька мой — царства яму нябеснае — чах, чах ад тых пабояў, ды не вытрымаў: слабое было здароўе. Даніленка. // Мучыцца, пакутаваць, нудзіцца. Чахне, сохне, адарваны Ад роднае нівы, Пад салдацкай царскай палкай Тарас нешчаслівы. Купала.

ча́хнуць 2, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. чахнуў, ‑нула; зак.

Разм. Гучна, нечакана стрэліць, ударыць і пад. — Чахні паўзверх галоў, разбягуцца, — параіў Лазавік. — Кароткай чаргой. Хомчанка. [Тата:] — А Рыжуха як ірване ўбок, цераз канаву ды ў кусты. А тут — як чахне! Далей нічога не памятаю... Каліна. // Хуткім рухам адрэзаць, ссячы што‑н. — Гэтай сасне год дзевяноста, .. а мы з табою, Санкоўскі, за пяць хвілін яе чахнулі — і няма. Дзіўна... Пестрак. Прымерыўся і чахнуў [Казік] лязом [брытвы] па валасінах. Шыловіч.

ча́хнуць 3, ‑не; незак.

Паступова астываць. Прысак чахне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ача́хнуць гл. чахнуць³.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зача́хнуць гл. чахнуць¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

марне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Засыхаць, чахнуць, чэзнуць.

Сад марнее без дажджу.

2. Гібець, чахнуць (пра чалавека).

М. ад нуды.

3. Занепадаць, марна прападаць.

Марнее зямля.

|| зак. змарне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ча́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да чахнуць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)