га́лы

(лац. galla = чарнільны арэшак)

паталагічныя новаўтварэнні на органах раслін, якія ўзнікаюць у выніку пашкоджання расліны бактэрыямі, грыбамі, насякомымі, кляшчамі, чарвякамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Галя́счарнільны арэшак’ (Нас.). Гэта слова засведчана ўжо ў ст.-бел. помніках з XVII ст. у напісанні кгалясъ, галясъ (Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. galas ’тс’. Гл. Слаўскі, 1, 251; Булыка, Запазыч., 117. З польск. запазычана таксама ст.-укр. голясъ ’тс’ (Слаўскі, там жа). Польск. слова ўзята з лац. galla (Слаўскі, там жа; Брукнер, 132, прыводзіць яшчэ і лац. gallast gallacium).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пірагало́л

(ад піра- + лац. galla = чарнільны арэшак)

арганічнае злучэнне класа фенолаў, бясколернае крышталічнае рэчыва, выкарыстоўваецца ў фатаграфіі, для сінтэзу некаторых фарбавальнікаў і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

plujka

I ж. заал.

мясная муха (Calliphora erythrocephala Mg.)

II ж. камп.

чарнільны (струменны) прынтар

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

га́лавы

(ад лац. galla = чарнільны арэшак)

г-ая кіслата — арганічнае злучэнне, бясколернае крышталічнае рэчыва, якое выкарыстоўваецца для сінтэзу фарбавальнікаў;

г-ыя фарбавальнікі — сінтэтычныя фарбавальнікі, вытворныя галавай кіслаты.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прыбо́р м.

1. спец. прибо́р;

апты́чны п. — опти́ческий прибо́р;

вымяра́льны п. — измери́тельный прибо́р;

2. (набор предметов) прибо́р;

стало́вы п. — столо́вый прибо́р;

бры́твенны п. — бри́твенный прибо́р;

чарні́льны п. — черни́льный прибо́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

cartridge

[ˈkɑ:rtrɪdʒ]

n.

1)

а) патро́н -а m.

б) зара́д -а m.

blank cartridge — халасты́ патро́н

cartridge paper — таўста́я шо́рсткая папе́ра (для малява́ньня)

2) Phot. шпу́лька з фатаграфі́чнай сту́жкай

3) чарні́льны запа́с (для аўтаматы́чнае ру́чкі)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ГАЛАВАНО́ГІЯ МАЛЮ́СКІ (Cephalopoda),

клас найб. высокаарганізаваных марскіх малюскаў. 7 падкласаў, з іх 6 пераважна выкапнёвыя віды (у т. л. вымерлыя аманіты і белемніты) і 1 сучасны з 7 атрадамі. Каля 650 сучасных і 10 тыс. вымерлых відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных і субтрапічных морах і акіянах, трапляюцца таксама ва ўмераных і палярных водах. Жывуць паблізу берагоў і на вял. глыбінях каля дна, сярод камянёў, скал і водарасцей, у тоўшчы вады. Найб. вядомыя васьміногі, кальмары, каракаціцы.

Даўж. цела ад 1 см да 18 м (разам са шчупальцамі). Галава і вочы вялікія. Вакол рота 8 або 10 шчупальцаў («рук»), якія з’яўляюцца часткай змененай і перамешчанай на галаву нагі (адсюль назва). Канечнасці з прысоскамі. Тулава ўкрыта мантыяй. Каля шчылінападобнага ўваходу ў мантыйную поласць ёсць мускульны орган — канічная лейка — відазмененая частка нагі. Вада з мантыйнай поласці з сілай выкідваецца праз лейку, і галаваногія малюскі рухаюцца па прынцыпе ракеты заднім канцом цела наперад. Ракавіна рэдукаваная або адсутнічае (за выключэннем караблікаў). Драпежнікі, бента- і планктафагі. Раздзельнаполыя. З дапамогай своеасабліва змененай рукі (гектакатыля) самец пераносіць капсулы (сперматафоры) з палавымі прадуктамі ў мантыйную поласць самкі. Звычайна размнажаюцца раз у жыцці, потым гінуць. Яйцы вялікія, самка прымацоўвае іх да падводных прадметаў. Ёсць чарнільны мяшок, здольны хутка мяняць афарбоўку цела (ахоўная рэакцыя). Часта маюць органы свячэння. Аб’екты промыслу, фармацэўтычная сыравіна.

Галаваногія малюскі: 1 — росія; 2 — сепія; 3 — арганаўт (а — самка, б — самец).

т. 4, с. 442

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прыбо́р, ‑а, м.

1. Камплект, набор прадметаў для карыстання. Чарнільны прыбор. Чайны прыбор. □ Стол быў акуратна накрыты. На ім стаялі прыборы, чаркі, бутэлька наліўкі, вяндліна і ёмкая скаварада яечні з дзябёлымі, сакаўнымі скваркамі. Колас.

2. Спецыяльнае прыстасаванне, апарат, прызначаны для якой‑н. мэты (вымярэння чаго‑н., кіравання чым‑н. і пад.). Вымяральныя прыборы. □ Навіна [самалёта], галоўныя прыборы былі разбіты, левае крыло разарвана. Шамякін. Лабараторыі нарыхтоўчых пунктаў забяспечаны прыборамі для вызначэння якасці клубняў. «Звязда».

3. толькі мн. (прыбо́ры, ‑аў). Абл. Уборы, адзенне. Сотняй звітых вясёлак паркаль Усміхаўся з палатак на сонцы, І каралі цвілі на руках Прадаўцоў, у прыборах бясконцых. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Калама́рчарнільны’ (Грыг., Др.-Падб.; глус., КЭС; Нас., Шн., Шпіл.). Укр. каламарь, рус. зах., н.-рас., паўдн. каламарь (Даль), польск. kalamarz, чэш. kalamář, славац. kalamár, славен. kalamâriš, серб.-харв. kalàmâr (з XV ст.), балг. каламар. Крыніца гэтых лексем лац. calamārius, calamārium ’скрынка для пісьмовых прылад’, якое ад calamus ’пяро для пісьма і інш.’, а гэта з с.-грэч. καλαμάρί ’чараціна; чараціна, падрыхтаваная для пісьма, пяро і інш.’ Шляхі пранікнення гэтых лексем розныя: для балг.с.-грэч., н.-грэч. пасрэдніцтва (БЕР, 2, 159), для серб.-харв.італ. (Скок, 2, 18), для славен. — венгерская (там жа), чэш. і польск. Махэк₂ (236) мяркуе, што слова прынята з вучонай латыні. Адносна бел., укр. і рус. выказваецца думка, што гэта запазычанне з польск. мовы (гл., напр. Слаўскі, 2, 34). На карысць гэтага лінгвагеаграфія ўсх.-слав. фіксацый — больш позні, параўнальна са ст.-польск. (XV ст.), час, калі слова адзначаецца ў ст.-бел. мове (XVI ст.). Значэнне ’чарнільніца’ на ўсходзе (ст.-польск. дэфініцыя ўключае ’скрынка пісара і інш.’). Аднак нельга выключыць, што форма ўсх.-слав. лексемы (‑р‑ на месцы ‑rz‑) магла з’явіцца не толькі ў выніку этымалагічнага падыходу да польск. слова, але і як вынік непасрэднага ўплыву першакрыніцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)