Руя́ ’зграя (ваўкоў, сабак) у перыяд цечкі; гайня’ (ТСБМ). Польск. ruja ’час цечкі ў аленяў’ разглядаецца Брукнерам (468) разам з лат. raunas laikas ’час марцавання ў катоў’ — утварэнне ад кораня ru‑, прадстаўленага ў польск. rukać — пра падобны крык свіней, чэш. ruchati, рус. хрю́кать ’рохкаць’ і, верагодна, у бел. ро́хкаць. Але параўн. балг. дыял. ру́йва, ру́йне ’праступіць, пацячы, хлынуць’, рус. струя́ ’струмень’. Тут і.-е. *rou‑/*reu‑ (з пашырэннем ‑k‑, адсюль жа прасл. *ruk‑ у балг. ру́квам ’пацячы раптоўна і моцна, хлынуць (пра вадкасць); шугануць (пра агонь)’; з чаргаваннем галоснага ў корані гл. таксама рой, рака. Перанос з ’цечка’ на ’зграя ў час цечкі’, параўн. балг. рой і рус. рой (БЕР, 6, 340–341).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нагану́ць ’настаяць, дамагчыся’ (Сл. ПЗБ), ’зажадаць’ (Сцяц.), ’вырашыць’ (Сл. ПЗБ), ’задумаць’ (Сцяц.), укр. нагану́ти ’ўспомніць, напомніць’. Прыставачнае ўтварэнне ад дзеяслова тыпу гану́ць ’усвядоміць, падумаць’ (ТС) і пад., што, відаць, звязаны з гадаць (гл.), параўн. адгинуць ’адгадаць’ і інш., або ад дзеяслова гинуцьхлынуць’, параўн. нага́нуць ’наваліцца, напасці’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Захлупіцца ’захлынацца’ (Янк. II). Рус. захлупить ’закрываць’, захлупаться ’заблытацца’, славен. zahlúpniti ’задыхнуцца (парай)’, балг. захлупям, захлупвам ’накрыць, закрыць’. Параўн. славац. zachlipnať ’захлынацца’. Наўрад ці выклікае сумненні сувязь з захлынацца, хлынуць. Не абгрунтоўваецца семантычна сувязь з хлупы ’пахілы’ (гл.). Параўн. славен. hlûp ’пара, смурод’, hlópati ’дыхаць з цяжкасцю’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Захля́нуць ’пахудзець’ (Касп.). Рус. варонеж., зах.-бранск., дан. захля́ть ’стаць хваравітым, спакутаваны, укр. захля́нути, захля́ти ’аслабець, пахудзець’, польск. дыял. zachlać ’аслабець ад п’янства’ (параўн. chlać ’піць (гарэлку)’), zachłysnąć się і да т. п., гл. захлынацца. Паколькі хлынуць і хлянуць блізказначныя, звязаныя праз значэнне ’цячы’ («хлянула кроў з носа», Нас.), магчыма, ’аслабець’ не толькі ад п’янства, але і ад крывацёку і г. д. Няясна. Гл. хлянуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перамы́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Вузкая палоска зямлі паміж суседнімі воднымі масівамі, паглыбленнямі і пад. Капаць канаву з перамычкамі. □ Нарач аддзяляецца ад суседняга возера Мястра вузкай перамычкай з пралівам. «Беларусь».

2. Часовая плаціна, гаць. Перакрыць раку перамычкай. □ Калі канал будзе гатоў, перамычку ўзарвуць, і воды .. хлынуць па каналу. Дуброўскі.

3. Спец. Праваднік, які злучае два электрычныя ланцугі.

4. Спец. Аконнае або дзвярное перакрыцце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлы́нуть сов., в разн. знач. хлы́нуць; (о дожде — ещё) лі́нуць; (о жидкости) лі́нуцца, палі́цца; (двинуться большой массой — ещё) ры́нуць, ры́нуцца, павалі́ць;

толпа́ хлы́нула на пло́щадь нато́ўп ры́нуў (ры́нуўся, павалі́ў) на пло́шчу.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ры́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Імкліва кінуцца, накіравацца куды‑н. ці за кім‑н. Рынуцца ў бой. □ Парфенчык на хвіліну спыніўся, а потым рынуўся да месца стрэлу. Шчарбатаў. // Хлынуць (пра якую‑н. вадкасць). Калі мы праб’ём .. тунелі, вада рынецца ў першую велізарную трубу. Даніленка. З Башкірыі сюды да нас Па трубах нафта рынецца... Барадулін. // перан. Цалкам аддацца якой‑н. дзейнасці. Рынуцца ў бой за ўраджай. □ Пайшоў .. [Ларывончык] у горад працаваць на скабяны завод, а адтуль з галавой рынуўся ў вір рэвалюцыйнай барацьбы. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

gush

[gʌʃ]

1.

v.i.

1) хлы́нуць; ры́нуцца; палі́цца (рапто́ўна), пацячы́ пато́кам

2) informal выліва́ць свае́ пачу́цьці, выліва́цца

2.

n.

1) мо́цны пато́к (вады́, на́фты, крыві́, сьлёзаў)

2) вы́бух -у m. (гне́ву)

3) informal шчы́рае прызна́ньне, шчы́рыя гу́таркі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

прылі́ць, ‑лью, ‑льеш, ‑лье; ‑льём, ‑льяце і ‑лію, ‑ліеш, ‑ліе; ‑ліём, ‑ліяце; пр. прыліў, ‑ліла, ‑ліло; заг. прылі; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Падступіць, прыцячы, хлынуць (пра вадкасць). Хваляй прыліла кроў да галавы — стала горача, стукнула ў скронях, здалося, што паволі крутнулася зямля. Дамашэвіч.

2. што і чаго. Разм. Дадаць чаго‑н. вадкага, да ліць.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Раптоўна ўзнікнуць, ахапіць каго‑н. (пра якое‑н. пачуццё). Хваля гневу і энергіі прыліла да сэрца. Маўр. Новая хваля сораму прыліла да .. [Крысцінінага] стомленага, бледнага твару, пазбавіла яе мовы. Васілевіч. У пяць разоў больш прыліло ў Ігнася злосці. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Рэзкім рухам выліць, узліць якую‑н. вадкасць. Чалавек нагнуўся к вадзе, дастаў з кішэні мыла, памачыўшы пацёр яго ў руках, зусім прыгнуўся і лінуў прыгаршчы вады сабе ў твар. Чорны. Тані стала горача, бы на яе лінулі вару. Пташнікаў.

2. (1 і 2 ас. не ужыв.). Пачаць моцна ліцца, хлынуць патокам. Пасунулася хмара, і лінуў дождж. Федасеенка. Слёзы — адкуль яны браліся? — нястрымна лінулі з вачэй. Хадкевіч. / у безас. ужыв. У гэты час першыя кроплі застукалі па спіне, а потым лінула як з вядра. С. Александровіч. / Пра святло, паветра і пад. — А чалавеку і гораду пашанцавала менш, чым прыродзе, — задуменна прамовіла Кіра, і з яе вачэй на Пракопа нібы лінула святло. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)