хлы́нуць

дзеяслоў, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. хлы́не хлы́нуць
Прошлы час
м. хлы́нуў хлы́нулі
ж. хлы́нула
н. хлы́нула
Дзеепрыслоўе
прош. час хлы́нуўшы

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

хлы́нуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; зак.

1. Паліцца з сілай, патокам.

Хлынула вада.

Кроў хлынула з носа.

2. Імкліва накіравацца куды-н. вялікай масай.

Людзі хлынулі ў адчыненыя дзверы.

3. перан. З’явіцца ў вялікай колькасці.

У майстэрню хлынулі заказы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хлы́нуць сов., в разн. знач. хлы́нуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хлы́нуць, ‑не; зак.

1. Паліцца адразу, раптоўна, пацячы патокам. З шумам хлынула вада ў канал і пабегла далей і далей, несучы з сабою пясок, кусочкі дрэва, траву. Колас. [Максім Багдановіч] хацеў нешта сказаць, але хлынула кроў з горла... С. Александровіч. / Пра святло, паветра і пад. Расчыніліся дзверы, у аўтобус хлынула свежае, дрыготкае паветра з нейкім мяккім халодным пахам. Адамчык. Не прачнуўся.. [баец] ні ад скрыпу дзвярэй, ні ад святла, што хлынула сюды з аснежанага, сонечнага двара. Брыль. / у перан. ужыв. Паэт захапляецца сілай чалавечага розуму, мудрасцю і прагрэсам навукі, але яго турбуе, трывожыць, каб гэта навука ў руках нелюдзяў не хлынула новым горам на жыццё людзей. Бялевіч. // перан. Раптам з’явіцца, узнікнуць (пра думкі, пачуцці і пад.). І абаім ім [мужу і жонцы] сэрца сціскаецца, Дум усялякіх хлынула цьма. Купала. Морам хлынула ў душу Хадкевіча радасць і шчасце. Васілевіч.

2. Раптам прыліць да твару (пра кроў). Саша адчула, як да шчок, да вушэй хлынула кроў, запульсавала ў шыі, у скронях, а ў грудзях стала пуста і холадна. Шамякін. «От халера», — папракнуў я сябе за сваю назойлівасць і тут жа сам пачырванеў — адчуў, як хлынула кроў да шчок — ад таго, што прымусіў людзей хвалявацца. Чыгрынаў.

3. Імкліва, раптоўна, усёй масай пайсці, накіравацца куды‑н. (пра людзей). Танец якраз кончыўся, і, разагрэтыя полькай, хлопцы і дзяўчаты хлынулі ў сенцы. Асіпенка. Празвінеў званок. У вагоны хлынулі людзі. Гурскі. // перан. З’явіцца ў вялікай колькасці. У майстэрню хлынулі заказы.

•••

Кроў хлынула ў галаву гл. кроў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлы́нуць разм.

1. (пра вадкасць) гл. лінуць;

2. гл. сыпануць;

3. (пра думкі, пачуцці) überkmmen* vt, befllen* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

лі́нуцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -нецца; зак.

Паліцца, хлынуць патокам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ры́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.

Імкліва кінуцца, накіравацца, хлынуць.

Р. ў атаку.

Вада рынулася, прарваўшы загароду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыхлы́нуць, 1 І² ас. не ўжыв., -не; зак.

Хлынуць, прыблізіцца куды-н.

Хвалі прыхлынулі.

Натоўп прыхлынуў.

Прыхлынулі думкі пра мінулае (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лі́нуцца, ‑нецца; зак.

Паліцца, пацячы адразу, хлынуць патокам. Укрытае шэрымі хмарамі неба гатова было лінуцца дажджом. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лю́нуцьхлынуць’, ’накінуцца гуртам, каб зрабіць што-небудзь’ (Юрч. Вытв.), польск. lunąć, серб.-харв. љу́нутихлынуць’. Прасл. lʼunǫti < выклічнік lʼu (Трубачоў, Эт. сл., 15, 214).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)