Лафа́, лахва́ ’выгода’, ’шанцаванне’ (ТСБМ), астрав., паст., лях., чэрв. ’раскоша, удача’, шальч.хвальба’ (Сл. паўн.-зах.), ’добры’ (нясв., Жд. 2), ’карысць, лёгка набываемы прыбытак, спажыва’ (Нас., Шат.; паўд.-усх., КЭС). Укр. лафа́, лахва́, рус. лафа́, ст.-рус. алафа, олафа, ст.-польск. lafa, серб.-харв. лафа. З тур. alafa, alef (< араб. elef) ’плата султана на ўтрыманне паслоў, слуг і коней’ (Міклашыч, 159; Бернекер, 1, 683; Фасмер, 2, 467; Слаўскі, 4, 25).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

brag

[bræg]

1.

v., bragged -ging

хвалі́цца, выхваля́цца

to brag of a good car — хвалі́цца до́брым самахо́дам

2.

n.

1) хвальба́ f., самахва́льства n.

2) хвалько́ -а́ m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

humbug

[ˈhʌmbʌg]

1.

n.

1) ашука́нства n., лу́хта f.

2) ашука́нец -ца m., махля́р -а́ m.; самахва́л -а m.; пустаме́ля -і m. & f.

3) удава́ньне n., хвальба́ f.

2.

v.t.

ашу́кваць, падма́нліва зво́дзіць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

boast

I [boʊst]

1.

v.

1) хвалі́цца, выхваля́цца

2) ганары́цца

Our town boasts many fine parks — Наш го́рад ганары́цца прыго́жымі па́ркамі

2.

n.

1) самахва́льства n., хвальба́ f., выхваля́ньне n.

I don’t believe his boasting — Я не даю́ ве́ры яго́ным выхваля́ньням

2) не́шта, чым мо́жна ганары́цца

II [boʊst]

v.t.

збо́льшага абчаса́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

bounce

[baʊns]

1.

v.i.

1) падско́кваць (як мя́чык), адбіва́цца, адско́кваць

2) уско́кваць

bounce into the room — уско́чыць, уляце́ць у пако́й

3) падско́кваць, скака́ць

4) Sl. (пра чэк) быць ве́рнутым ба́нкам дзе́ля недахо́пу пакрыцьця́

2.

v.t.

1) падбіва́ць я́чык, каб скака́ў); го́цаць, падкіда́ць (дзіця́)

2) Sl. выкіда́ць, звальня́ць з пра́цы

3.

n.

1) падско́к -у m., адбіцьцё n., падско́кваньне n.

2) выхваля́ньне n., хвальба́ f., самахва́льства n.

3) informal жыцьцяздо́льнасьць, энэ́ргія f.

to be full of bounce — быць по́ўным жыцьця́ й энэ́ргіі

4) Sl. звальне́ньне з пра́цы

to get the bounce — быць зво́льненым з пра́цы

5) цяжкі́ ўда́р

- bounce back

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ра́са1 ’верхняе доўгае адзенне праваслаўнага духавенства’ (ТСБМ), сюды ж ра́сішча (ря́сище) ’падранае адзенне, лахманы’, pácce, ря́ссе ’транты, рыззё, зношанае адзенне’ (Нас., Мат. Маг., Юрч., ЛА, 5, Растарг.), ря́ска ’неахайная жанчына ў падранай вопратцы’ (хоцім., Янк. 2), ’зношаная адзежына’ (Юрч.); ст.-бел. рѧсы: рѧсы золотыи оучинимъ тобѣ (Альтбаўэр). Запазычана праз стараж.-рус. і ц.-слав. раса ’тс’ з с.-грэч. ράσον ’манашаскія шаты, убор’, н.-грэч. ρασο ’тс’; зыходнай формай лічыцца лац. rāsum (Фасмер, 3, 443–444, 538; БЕР, 6, 185). Формы з ‑я‑ (‑ѧ‑) другасныя, параўн. рус. ря́са ’убор святара, манаха’, укр. ря́са ’тс’, паводле Брукнера (6) з ням. Rasch ’грубая тканіна, камлот’; усходнебеларускія формы, магчыма, з’яўляюцца гіперычнымі (у мяккаэрых гаворках) або ўзніклі пад уплывам *ręsa ’махры; вісюлькі’ (гл. раса́2).

Ра́са2 ’групоўка людзей аднаго фізічнага тыпу’, ’парода’ (Некр. і Байк., ТСБМ). З ням. Rasse (праз польскую або рускую); зыходнай можа быць італ. razza ’тс’ і араб. raʼs ’галава, выток’ (Брукнер, 454; Фасмер, 3, 444; Сной₂, 602). Сюды ж расо́вы ’пародзісты, надзелены якасцямі добрай пароды’ (Скарбы), што з’яўляецца запазычаннем з польск. rasowy ’тс’.

Раса́1 ’вадзяныя кроплі на паверхні раслін’ (ТСБМ, Стан., Ласт., Сл. ПЗБ), pocа́ ’тс’ (ТС), расі́на ’капля расы; вельмі малая колькасць якой-небудзь вадкасці’ (Нас., Байк. і Некр., Ян.), расі́ца памянш. ’раса’ (Нас.), ро́ска ’капля вадкасці, якая выступае на саску ў каровы незадоўга перад цяленнем’ (ТС), параўн. ст.-бел. роса ’тс’ (Альтбаўэр), укр. роса́ ’раса’, рус. роса́ ’тс’, польск. rosa ’тс’, в.-луж., н.-луж. rosa ’тс’, чэш., славац. rosa ’тс’, ’пот’, ’сляза’, славен. rósa ’раса’, ’пот, сляза’, серб., харв. roòa ’раса’, балг. роса́ ’раса’, ’кропля поту’, макед. роса ’тс’, ст.-слав. роса ’тс’. Прасл. rosa, параўн. літ. rasa, лат. rasa ’тс’, ’дробны дождж’, грэч. δρόσος ’кропля расы’, ’вільгаць’, ст.-інд. rasā‑ ’сок раслінаў’, ’вільгаць’. Імаверна, аддзеяслоўная форма ад і.-е. асновы *res‑ ’цячы’ < *eres‑ ’тс’, параўн. хец. aršzi, ст.-інд. ársati ’тс’ (Міклашыч, 283; Фасмер, 3, 503; Скок, 3, 158; Бязлай, 3, 197; Шустар-Шэўц, 2, 1237; Глухак, 531; Сной, 545). Сюды ж раса́, роса́ ’пацёкі на вокнах’ (Сл. ПЗБ; чач., хойн., лельч., ЛА, 4) — метафарычны перанос, параўн. рус. пск. роса́ ’тс’, літ. rasóti ’пакрывацца расой’ і ’запацяваць (пра акно)’. Параўн. таксама як раса́ вісі́ць ’пра вялікую колькасць’ (Ян.).

Раса́2 ’жытняя кветка’ (Арх. Федар.): расуе жыта, што раса, калмаценька (дзятл., Сл. ПЗБ), ’цвіценне, красаванне’: расуе жыта, пускае расочкі — гэта раса (воран., Сл. ПЗБ), ре́сы ’парасткі на клубнях бульбы’ (драг., ЖНС), ра́сы ’махры, растрапаныя канцы, акраўкі’ (ТС), сюды ж расо́чка ’пылок кветкі жыта’ (Сл. ПЗБ), параўн. укр. ря́са ’каласок жыта ці аўса’, рус. дыял. ряса́, ря́са ’махры, кутасік’, польск. rzęsa ’вейка’, ст.-польск. rzęsa ’усялякія вісячыя ўпрыгожванні’, rząsa ’коцікі ляшчыны і альхі’, чэш. řasa ’вейка; складка (у тканіне)’, славац. riasa ’тс’, н.-луж. rěsa ’мужчынскія кветкі на вярбе, альсе, бярозе, што маюць форму завушніцы’, славен. resa ’асцюк; ніці, што вісяць па краі адзення’, серб.-харв. ре́а ’кіціца; махры, кутасік’, балг. реса̀ ’тычынка, суквецце арэха, ляшчыны, вярбы; фрэнзлік, кутасік’, макед. реси мн. л. ’водарасці (у Охрыдскім возеры)’. Ад прасл. *ręsa, што хутчэй за ўсё з *ręd‑sa < *ręd‑ (Фасмер, 3, 538; Бязлай, 3, 173; Сной, 534; Глухак, 525), роднаснага да *ręditi ’упрыгожваць’, ’нанізваць’, параўн. рус. наряжать, наряд, рядить. Іншыя версіі гл. Махэк₂, 529 (< *rępsáti ад кораня *ręp‑ ’драць, трапаць, згібаць’), Скок, 3, 131 (няпэўнае параўнанне з ст.-інд. raçana ’папружка, рэмень’, прапанаванага раней Младэнавым, 560). Няяснымі застаюцца адносіны да краса, красаванне ’цвіценне злакавых раслін’ (гл.). Спробы вытлумачыць семантычную эвалюцыю ад *krasa ’росквіт жыцця’ да *krasa > rasa ’кветка раслін’ не ўлічваюць розную якасць *r‑ (непалаталізаваны/палаталізаваны). Параўнанне краса ’ўпрыгожванне, паляпшэнне свайго выгляду, выстаўленне сябе на агляд’ і краса́, раса́ ’квітненне злакавых’, што супастаўляюцца з паралельнымі формамі з семантыкай ’выхваленне, праслаўленне, хвальба’ — ісл. hrosa ’хваліць, хваліцца’, hroesniхвальба, ліслівасць’, нарв. rose ’тс’, нарв. дыял. rösen ’статны, заўважны, відны’, швед. rosa ’праслаўляць’ (Общ. лекс., 144–146), не пераконваюць. Можна канстатаваць адваротнае развіццё раска > краска, падобна як сустракаецца пераасэнсаванне ветка > кветка і наадварот (Станкевіч, Зб. тв. 1, 442–443): арш. кветка аўсу, квяцісты авёс / гродз. ветка аўсу, вяцісты авёс, параўн. адарві кветку кляновую (Нас.). Гл. расаваць.

Раса́3 ’абрадавы выхад (святкаванне з рытуальнымі дзеяннямі і пачастункам) у поле на веснавога Юр’я’ (мін., Доўн.-Зап. 1), расу́ таптаць (Шлюб.), хадзіць на ро́су (лях., Архіў БЭЛА), росу трусыты/тэрусіць/гнать ’тс’ (пін., Агапкіна, Основы), Rasa ’Купанне’ (Федар. 1). Семантычная кандэнсацыя словазлучэнняў тыпу (ісці, пайсці, выйсці, хадзіць і пад.) на/у расу з далейшым пераасэнсаваннем назоўніка як каляндарнага тэрміна сферы традыцыйнай культуры. Параўн. рус. зах. роса́ ’свята Івана Купалы’ (Даль), калін. ро́сы мн. л. ’касьба раніцой або ўвечары’, уладз. па ро́су пойти ’пайсці на сенакос’. Да раса1 (гл.). Гл. Бел. міф., 424–426; Агапкіна, Основы, 417–418.

Раса́4: расы́ няма на яго ’пажаданне няшчасця’ (Ян.). Верагодна, аддалена звязана з народнымі ўяўленнямі аб расе як шкоднай вадкасці (амбівалентнымі звычайным пазітыўным, жыццядайным), якая набывае такія ўласцівасці пад чароўным уздзеяннем. Таксама імавернай падаецца метафарычная замена: (хваробны, смяротны) пот → раса. Параўн. рус. дыял. медвяная роса́ ’хвароба раслін, пры якой яны пакрываюцца саладкаватай жыжкай’, варонеж. ро́сный ’заражаны мучністай расой ці грыбковымі хваробамі (аб раслінах)’, а таксама укр. перегна́ти на ро́су (каго) ’даць каму-небудзь; выцяць’. Да раса1 (гл.). Гл. Бел. міф., 424. Параўн. росісць ’нешта дрэннае’: шоб вас поела росісць (ТС), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

blow

I [bloʊ]

n.

1) уда́р -у m.

a blow with a fist (hammer) — уда́р кулако́м (малатко́м).

2) няшча́сьце n., уда́р -у m. (лёсу)

3) рапто́ўны напа́д (на во́рага)

- at one blow

- come to blows

- strike a blow for

II [bloʊ]

1.

v., blew, blown, blowing; v.i.

1) дзьмуць, дзьму́хаць; ве́яць (пра ве́цер)

2) не́сьціся

Dust blew across the road — Праз даро́гу нёсься пыл

3) граць на духавы́м інструмэнце; сьвіста́ць, гудзе́ць

The whistle blows at noon — Сьвісто́к сьві́шча апаўдні́

4) сапці́, ця́жка ды́хаць

5) informal хвалі́цца, выхваля́цца

6) перагара́ць (пра электры́чны ко́рак, засьцерага́льнік)

2.

v.t.

1) хіста́ць

The wind blew the curtains — Ве́цер хіста́ў фіра́нкі

2) разьдзіма́ць

to blow the fire into flame — разьдьму́ць аго́нь

3) прадзіма́ць

4) выдзіма́ць

to blow glass — выдзіма́ць шкляны́я вы́рабы

5) падрыва́ць

6) пла́віць

7) Sl.

а) раскіда́ць, ма́рна тра́ціць, марнатра́віць (гро́шы)

б) выдава́ць гро́шы на каго́

I’ll blow you to dinner tonight — Я сёньня зафунду́ю табе́ абе́д

8) Sl. парто́ліць; блы́таць

The actress blew her lines — Акто́рка паблы́тала свае́ сло́вы

3.

n.

1) по́дых -у m.; паве́ў -ву m.е́тру)

2) дзьму́ханьне n.

3) віху́ра f.

Last night’s big blow did a lot of damage — Учо́рашняя вялі́кая віху́ра нарабі́ла шмат шко́ды

4) хвальба́ f., самахва́льства n.

- blow hot and cold

- blow in

- blow off

- blow on

- blow one’s nose

- blow out

- blow over

- blow the whistle

- blow up

- blown with pride

III [bloʊ]

1.

n.

1) цьвіце́ньне, квітне́ньне n.

2) цьвет -у m.

2.

v.i. blew, blown

распуска́цца, зацьвіта́ць; цьвісьці́, квітне́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)