Разм. Тое, што і палягчэць. За год каса нібы высахла, палегчала.Карпюк.Цяпер шашу з двух бакоў абступаў лес. На дарозе быў халадок, і Раі палегчала.Арабей.Хочацца піць. Каўтнеш глыток-другі вады з пляшкі — палегчае, але потым — зноў смага.Каршукоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прахало́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Свежасць паветра, якая выклікае прыемнае адчуванне (звычайна пасля гарачыні). У вартоўню хлынуў гулкі звон дажджу, дыхнула прахалодай і здаровай лёгкасцю.Адамчык.Пасля гарачага пяску і пылу дарогі нагам прыемна было чуць гладкі і цвёрды, як лёд, халадок току, свежую, прапахлую зямлёю і збажыною, прахалоду гумна.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цянёк, ‑ньку, м.
Зацененае, халаднаватае месца; халадок. Ляжала ў цяньку дварняжка і цікавала вачыма за спакойнымі рухамі дзеда.Лынькоў.Сонца пачынае прыпякаць. Але хавацца ад яго куды-небудзь у цянёк не хочацца.Васілёнак.Цякла тут з лесу невялічка Травой заросшая крынічка, Абодва берагі каторай Лазняк, ракітнік абступалі; Бруіліся ў цяньку іх хвалі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падшэ́рхнуць, ‑не; пр. падшэрх, ‑ла; зак.
Разм. Падсохнуць крыху ад марозу. [Параска:] — Я садамі ішла. Па садах сушэй. Ужо трохі зямля падшэрхла.Лобан.«Пад раніцу падшэрхла зямля». І слова гэтае «падшэрхла».. так перадае адчуванне, што нават і бачыш гэты маленькі марозік, і чуеш ранішні халадок.Скрыган./убезас.ужыв.На вуліцы падшэрхла нанач, і.. боты месцамі грукалі па голай зямлі.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Асаве́ц1 ’асінавы лес’ (Прышч., Яшкін), асавок ’маладыя асіны на расчышчаным месцы, групкі дрэў сярод поля, каля дарогі’ (Жучкевіч, Топон., 108). Ад аса ’асіна’ (гл. асіна) праз прыметнік асобы ’асінавы’ з дапамогай суфіксаў ‑ец, ‑ок. Параўн. тапонім Асінец.
Асаве́ц2 ’ссунутая зямля па беразе, па касагоры’ (Яшкін), Грынблат (Весці АН БССР, 1965, 4) звязвае мясцовыя назвы тыпу Асавец і пад. з дзеясловам соваць (асоўвацца). Частка гэтых назваў звязваецца з аса ’асіна’, што датычыць іншых, то трэба ўлічыць яшчэ ўкр.осовн, осовня, осовна ’схіл гары, павернуты да сонца’ (Марусенка, Полесье, 239), якія, аднак, можна супаставіць з асоння ’тс’. Ст.-рус.осовьць азначае ’звычайная дарога’ (магчыма, але не абавязкова, па яру, па берагу, які асоўваецца, ці ўзгорку); балг.осое, серб.-харв.осој ’ценявы бок’, мак.осој ’вільготнае месца, дзе не грэе сонца’, славен.osoje, osovie ’ценявы бок, халадок’. Паўднёваславянскія словы адлюстроўваюць праслав. корань *soi̯‑, што захаваўся таксама ў выглядзе *sě‑ ў рус.сень, бел.засень. Так ці іначай наўрад ці тут можна выключыць шматразовыя народнаэтымалагічныя змены (параўн. укр.осоння пры сонце, сонечко), у тым ліку сувязі з сонцам, а потым з асоўваннем. Магчыма, што асавец першапачаткова азначала проста ’халадок’, а потым стала выкарыстоўвацца і як назва асінніку, і як назва дарогі, і як назва ценявога боку гары і наогул узгорка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
расцячы́ся, ‑чэцца; зак.
1. Пацячы ў розных кірунках па якой‑н. паверхні. Малако расцяклося па стале. □ Разгаліняцца раўчукі, Расцякуцца на спелыя грады.Камейша.
2.перан. Павольна распаўсюдзіцца дзе‑н., па чым‑н.; расплысціся. Прыемны пах расцёкся па кватэры. □ Па целу расцёкся неспакойны халадок, ахапіла прадчуванне блізкай небяспекі.Мележ.// Разысціся ў розныя бакі, падзяліўшыся на асобныя патокі. Па вузенькіх дарогах .. [сасновага] бору расцяклася дывізія.Шашкоў.Потым натоўп, як рака па рукавах, расцёкся па дарожках.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
chłód, ~odu
chł|ód
м.
1. холад;
żyć o ~odzie i głodzie — жыць у холадзе і голадзе;
2. цянёк; прахалода; халадок;
3. халоднасць; абыякавасць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
прані́злівы, ‑ая, ‑ае.
1. Які рэзка гучыць, рэжа слых. Крык быў поўны такога адчаю і быў такі пранізлівы, што ўсе, хто сядзеў поплеч, мімаволі ўвабралі галовы ў плечы.Лынькоў.Раптам цішыню парушыў пранізлівы званок з пярэдняга пакоя.Рамановіч.
2. Вельмі моцны, рэзкі, які наскрозь пранізвае (пра холад, вецер, боль і пад.). Дзьмуў халодны, пранізлівы вецер.Асіпенка.Цемра пагусцела, і халадок з ракі стаў пранізлівы.Хадкевіч.
3. Востры, пільны (зрок, погляд і пад.). Саўку было нават трохі няёмка пад такім пранізлівым позіркам Цімохавых вачэй.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)