ПРЫЧО́ЛАК,

элемент страхі каркаснай канструкцыі вясковай хаты. Ствараўся за кошт таго, што франтон быў усечаны знізу схілам страхі. П. павялічваў вынас схілу страхі і лепш засцерагаў ад вільгаці тарцовую сцяну хаты. Найчасцей пашыраны ў Зах. Палессі (у Брэсцкім, Камянецкім, Кобрынскім, Драгічынскім і інш. р-нах).

т. 13, с. 87

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКРАТЭ́РЫЙ (ад грэч. akrotērion вяршыня, франтон),

скульптурны элемент арх. дэкору, які завяршае вуглы франтонаў арх. збудавання, створанага з выкарыстаннем класічнага ордэра. Узнік у антычнасці, у розныя эпохі набываў своеасаблівую трактоўку: квіятон (готыка), пальмета (рэнесанс), валюта, арнаментальная кампазіцыя (барока), абеліск, статуя, грыфон, ваен. атрыбуты (класіцызм) і інш.

Акратэрыі.

т. 1, с. 200

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ві́мперг

(ням. Wimperg)

архіт. высокі дэкаратыўны франтон, які завяршае парталы і аконныя праёмы гатычных будынкаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

fronton, ~u

м.

1. архіт. франтон; лабок;

2. фасад

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Лабаві́кфрантон’ (сен., ДАБМ, КТС), утворана ад лабавы́ і суф. ‑ік. Да лоб2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перагародак (перагародак) ’франтон’ (свісл., ДАБМ, камент., 778). Да пера- і гарадзіць (гл.), матывацыя наймення няясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

За́шчытфрантон’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. ст.-польск. zaszczyt ’заслона’. Бел. рэгіянальнае слова, відаць, з польск. Корань гл. шчыт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БО́ЧКА, у архітэктуры,

дах у форме паўцыліндра з прыўзнятым і завостраным верхам, які на фасадзе ўтварае кілепадобны франтон. Бочкі вядомыя ў рус. архітэктуры 17—18 ст., пераважна ў драўлянай (цэрквы рус. Поўначы, у т. л. Праабражэнская царква на в-ве Кіжы; палац у Каломенскім, не захаваўся), радзей у мураванай (царква ў пас. Тайнінскае Маскоўскай вобл.). Перакрыжаванне дзвюх бочак утварае крыжападобную бочку, ці кубаватае пакрыццё.

Бочкі Праабражэнскай царквы на востраве Кіжы. 1714.

т. 3, с. 225

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

эды́кула

(лац. aedicula, ад aedes = пакой)

архіт. невялікі дэкаратыўны будынак або дэталь яго ў выглядзе дзвюх калон, якія падтрымліваюць франтон.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прыхі́лак ’прыстанішча, прытулак’ (Нас.), таксама прыхі́лле, прыхі́лішча ’прытулак, прыстанне’ (Нас.; кобр., Рам.; Кос.), прыхі́ллефрантон’ (жабін., ДАБМ). Суфіксальныя дэрываты ад прыхілі́ць < хілі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)