франто́н
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
франто́н |
франто́ны |
| Р. |
франто́на |
франто́наў |
| Д. |
франто́ну |
франто́нам |
| В. |
франто́н |
франто́ны |
| Т. |
франто́нам |
франто́намі |
| М. |
франто́не |
франто́нах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
франто́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
Трохвугольная або паўкруглая верхняя частка фасада будынка, абмежаваная схіламі даху і карнізам.
|| прым. франто́нны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
франто́н м., архит. фронто́н
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
франто́н, ‑а, м.
Трохвугольная або цыркульная верхняя частка фасада будынка, абмежаваная схіламі даху і карнізам. Сярэдзіна сяла. Стары высокі касцёл даўняй архітэктуры, з франтонам, без ніякіх купалоў. Пестрак. Дом у Салаўя на местачковы манер: абшаляваныя дошкамі сцены, зялёныя аканіцы, франтон з акенцам. Навуменка.
[Фр. fronton.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фронто́н архит. франто́н, -на м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зало́бак, ‑бка, м.
Абл. Франтон. Недзе пад залобкам у гнёздах сонна ціўкалі вераб’і. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зашчы́так, ‑тка, м.
Абл. Франтон. Свідзерскі па лесвіцы, прыстаўленай да зашчытка, палез на гарышча. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зако́т, -а, М -ко́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Франтон з тонкага звычайнага часанага бярвення.
2. Абрывістае глыбокае месца ў рацэ (разм.).
Хлопчык трапіў у з. і ўтапіўся.
|| прым. зако́тны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Закотнае акенца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зако́т, ‑а, М ‑коце, м.
Франтон, звычайна з тонкага бярвення. Акенца круглае ў закоце — Вароты ластаўкам у сад. Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цы́ркульны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да цыркуля. Цыркульная ножка.
2. Які мае форму акружнасці, круга; які ўяўляе сабой частку круга. Цыркульная зала. Цыркульны франтон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)