падлу́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Абл. Узрыхліць, ускапаць. Як убачылі жанкі, што Кандрат паехаў з плугам, пахапалі жалезнякі, каб хоць трохі падлубаць сваю палоску. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ускарпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Ускапаць, узрыхліць. [Бадытчык:] — Дагавор.., але ж ён, гэты дагавор, сам не арэ. Пакуль малацьба, то я на жыта трошкі ўскарпаю. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узру́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак.

1. каго. Моцна ўсхваляваць, устрывожыць.

Гэта падзея ўзрушыла ўсіх.

2. што. Узрыхліць, узварушыць паверхню чаго-н. (разм.).

У. зямлю на градах.

Вецер узрушыў паверхню возера.

|| незак. узруша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і узру́шваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. узрушэ́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ператрая́ніць ’узрыхліць’ (бяроз., Сл. ПЗБ). Да пера- (ui.) і траяніць, параўн. бялын. пратаць, бяроз. прапаіць, віц. прасунь падымаў, бабр. правіць, паттравіць палоску — у апошнім гіятавае ‑в‑ замест ‑и‑ (ЛА, 2); шчуч. трайліць ’мяшаць пад жыта’; усе да траіць ’араць трэці раз’ (гл.); параўн. асіп. перапіраць ’перабаранаваць’ (там жа; карм., Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ускапа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Капаючы, узрыхліць верхні пласт зямлі. Ускапаць агарод. □ Хлопчык выбраў адну такую палянку, старанна ўскапаў зямлю і папрасі маці дапамагчы пасеяць насенне. Мяжэвіч. // Узрыць. За рэчкай — лужок, увесь у [калдобінах], так яго ўскапалі лычамі свінні з саўгаснай фермы, дзе Даша працуе свінаркай. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узру́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак.

1. каго. Вельмі моцна ўсхваляваць; устрывожыць. Максіму шмат разоў пісалі пра гераічную смерць бацькі, але напамінак маці неяк асабліва ўзрушыў яго. Шамякін. Над .. балотам аж стогнуць канюхі. .. Узрушыў іх нехта, носяцца, выпрастаўшы крылы. Пташнікаў. Хто ж такі Мартын Рыль, чый арышт узрушыў новага войта? Колас. Песня з-за сцяны ўзрушыла мяне, давяла да нейкай унікальнай хваробы, якую ніякі доктар не адгадае і не вылечыць. Дуброўскі.

2. што. Разм. Узрыхліць, узварушыць паверхню чаго‑н. Узрушыць зямлю па градах. Вецер узрушыў гладзь возера. // перан. Пазбавіць устойлівасці, трываласці; пахіснуць. Хіба не магло так здарыцца, што сярод .. [бальшавікоў] убачылі б мы і Пуліхава, калі б толькі да дзён, што ўзрушылі свет, яму выпала дажыць!.. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)