запа́сці, 1 і 2 ас. не ўжыв., -падзе́; запа́ў, -па́ла; зак.
1. Заваліцца куды-н., за што-н.
Кавалак мыла запаў за шафу.
2. Удацца ўнутр, стаць запалым.
Вочы запалі.
3. перан. Глыбока замацавацца, захавацца.
Словы запалі ў душу.
Што гэта запала табе ў галаву?
|| незак. запада́ць, -а́е.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
уроди́ться
1. (вырасти) урадзі́цца, урадзі́ць; зарадзі́ць;
2. (родиться) разг. урадзі́цца, нарадзі́цца; (в кого-л.) урадзі́цца, уда́цца.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
◎ Пашу́піцца ’пашанцаваць, удацца’ (Чач.). Да na- і шу́піць ’разумець’, зшу́піць ’скеміць’, шу́пкі ’кемлівы’, якія Насовіч (719) генетычна супастаўляе з літ. spbti ’паспяваць’, лац. sapere ’быць памяркоўным, разумным’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Незада́лы ’няўдачы’ (Нік., Оч.). Магчыма, да задацца (да даць) ’удацца’, параўн. незадина ’няўдача’ (гл.). Паводле Карскага (2–3, 331), мн. л. назоўніка «для абазначэння псіхічнага стану» мае архаічны характар.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
зада́цца, ‑дамся, ‑дасіся, ‑дасца; ‑дадзімся, ‑дасцеся, ‑дадуцца; пр. задаўся, ‑лася, ‑лося; заг. задайся; зак.
1. чым. Паставіць сабе для вырашэння (мэту, пытанне). Задацца мэтай.
2. (часта з адмоўем). Абл. Выйсці ўдалым; атрымацца, удацца. Хлеб не задаўся. □ Так, шчасце мне, відаць, не задалося. Караткевіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
быць падобным, паказваць, нагадваць, пайсці, змахваць, удацца
 Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.) 
атрыма́цца, ‑аецца; зак.
1. Выйсці, удацца, аказацца якім‑н. (у выніку якога‑н. дзеяння). Новая кватэра атрымалася даволі ўтульная. Шахавец. Жарту не атрымалася, атрымалася голая, суровая праўда. Васілевіч. // Разм. Стаць, зрабіцца кім‑н. З яго атрымаецца добры доктар.
2. Здарыцца, адбыцца як вынік чаго‑н. Як цікава атрымалася тады, у дзень.. першай, сустрэчы з Андрэем. Васілевіч. Ды толькі канфуз атрымаўся з пуцёўкаю — Не ў той, заблудзіўшы, ён [лектар] трапіў калгас. Непачаловіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
вы́пасці, -паду, -падзеш, -падзе; вы́падзі; зак.
1. Вываліцца, упасці адкуль-н.
Пісьмо выпала з кнігі.
Люлька выпала з зубоў.
В. з воза.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Знікнуць, страціцца; застацца незаўважаным.
Выпала з памяці тая назва.
Яго збянтэжанасць не выпала з-пад маёй увагі.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра ападкі: упасці на зямлю.
Уначы выпала раса.
Выпаў ранні снег.
4. безас. Давесціся.
Аднойчы мне выпала схадзіць у музей.
Як выпадзе (як удасца).
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Удацца, атрымацца.
Выпаў добры ўраджай.
|| незак. выпада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
◎ Наўда́ку ’наўрад, наўрад ці’ (Нас., Яруш., Растарг., Юрч.), ’наўрад, малаверагодна, на ўдачу’ (Гарэц., Бяльк.), наўдачу ’тс’ (Яруш., Нас.). Да удацца, удача (гл.), заканчэнне -/сі/, відаць, пад уплывам іншых прыслоўяў, дзе яно адлюстроўвае канчатак род.-месн. скл. назоўнікаў на -къ (гл. Карскі 2-3, 69), паколькі назоўнікаў тыпу *удак няма; няправільна збліжаецца з наўда ’карысць, маёмасць; асаблівасць, важнасць’ (гл.) на аснове значэння ’нічога асаблівага, нічога важнага’, перш за ўсё па лінгвагеаграфічных меркаваннях (параўн. Арашонкава і інш., БЛ, 3, 1973, 31).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
udać się
uda|ć się
зак.
1. удацца, пашанцаваць;
~ło mu się — яму пашанцавала;
2. удацца, атрымацца;
~ły mi się wypieki — выпечка ў мяне ўдалася;
3. адправіцца;
~ć się w podróż — адправіцца ў падарожжа;
4. звярнуцца;
~ć się po pomóc — звярнуцца па дапамогу
 Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)