уда́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. уда́мся удадзі́мся
2-я ас. удасі́ся удасце́ся
3-я ас. уда́сца удаду́цца
Прошлы час
м. уда́ўся удалі́ся
ж. удала́ся
н. удало́ся
Загадны лад
2-я ас. уда́йся уда́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час уда́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

уда́цца², уда́мся, удасі́ся, уда́сца; удадзі́мся, удасце́ся, удаду́цца; уда́ўся, -дала́ся, -ло́ся; уда́йся; зак., у што.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Урэзацца, зайсці далёка ў глыб чаго-н.

Бераг удаўся ў мора.

2. перан. Аддацца якому-н. пачуццю, паглыбіцца (у 3 знач.; разм.).

У. ў фантазію.

|| незак. удава́цца, удаю́ся, удае́шся, удае́цца; удаёмся, удаяце́ся, удаю́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уда́цца¹, уда́мся, удасі́ся, уда́сца; удадзі́мся, удасце́ся, удаду́цца; уда́ўся, удала́ся, -ло́ся; уда́йся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паспяхова ажыццявіцца, завяршыцца; атрымацца вельмі ўдалым (у 2 і 3 знач.).

Справа ўдалася.

Ураджай удаўся.

Ростам не ўдалася (пра чалавека, жывую істоту: не вырас; разм.).

2. безас., з інф. Аказацца магчымым зрабіць што-н., пашчаслівіцца.

Удалося дастаць рэдкую кнігу.

Не ўдалося з’ездзіць.

3. (часцей у прошлым часе), у каго. Урадзіцца, вырасці падобным на каго-н.

Сын удаўся ў бацьку.

|| незак. удава́цца, -е́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уда́цца I сов.

1. в разн. знач. уда́ться;

апера́цыя ўдала́ся — опера́ция удала́сь;

пірагі́ сяго́ння ўдалі́ся — пироги́ сего́дня удали́сь;

удало́ся даста́ць рэ́дкую кні́гу — удало́сь доста́ть ре́дкую кни́гу;

2. (в кого-л.) уда́ться, уроди́ться, вы́даться;

сын уве́сь уда́ўся ў ба́цьку — сын весь уда́лся (уроди́лся, вы́дался) в отца́

уда́цца II сов., прям., перен. вда́ться;

бе́раг уда́ўся ў мо́ра — бе́рег вда́лся в мо́ре;

у. ў су́тнасць спра́вы — вда́ться в су́щность де́ла

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уда́цца, удамся, удасіся, удасца; удадзімся, удасцеся, удадуцца; пр. удаўся, удалася, ‑лося; заг. удайся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паспяхова ажыццявіцца, завяршыцца. Спроба ворага з ходу авалодаць пераправай і ўварвацца ў пушчу на гэтым участку — не ўдалася. Брыль. Справа ўдалася, і цяпер .. [Уладзік] ідзе, спакойны і ў добрым гуморы. Крапіва. Узрушаны, задуманы і крыху разгублены, Крывахіж уздыхнуў: палёт у зону ўдаўся. Алешка. // Атрымацца, выйсці вельмі добрым, удалым і пад. Іван Навумавіч не памыліўся: ураджай сапраўды ўдаўся незвычайны. Якімовіч. Аднаго разу ў Лукашыхі не ўдаўся хлеб: чамусьці выйшаў .. з закальцам. Сабаленка. [Сальвэсь:] — Не ўдалося мне жыццё, дык чаму павінны яшчэ бацькі мае пакутаваць? Чорны. // (часцей у пр. часе). Пра людзей, жывыя істоты. З выгляду Пятрок не вельмі прыкметы: ростам не ўдаўся, з твару худы, рыжанькі. Ракітны.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Атрымацца якім‑н. (што мае якія‑н. якасці, уласцівасці). Дзень удаўся дажджлівы. Бядуля. Світанак удаўся пагодны, Звініць на лугах касавіца. Зарыцкі. Для поўнай урачыстасць, для спаўнення чаканай радасці ўсіх удзельнікаў паездкі, пагода ўдалася ціхая і ясная. Грамовіч. // (часцей у пр. часе). Разм. Пра людзей, жывыя істоты. [Сымон:] Які я ўжо ўдаўся, такі і буду. Купала. А меншы сын такі гультай удаўся, што хоць ты яго з хаты гані. Якімовіч. Пад лета з Мурвы вырас і ўдаўся добры сабака, падгалісты, злы. Капыловіч.

3. безас. каму і з інф. Аказацца магчымым зрабіць што‑н.; пашчаслівіцца. З вельмі вялікімі намаганнямі .. [радысту] ўдалося прабрацца да ракі. Шамякін. Калі ж не ўдасца паехаць машынай, дык у яго [Лабановіча] — маладыя ногі, да хады прывычныя. Колас. Некуды трэба было зайсці [Паходню], бо дома .. пазбавіцца пачуцця адзіноты не ўдасца. Хадкевіч.

4. (часцей у пр. часе), у каго. Урадзіцца, вырасці падобным на каго‑н. [Іваноў:] Ну і характар у цябе. Нябожчыца маці была мяккай душы чалавек. Ты ў каго ўдаўся? Кучар. Максім удаўся не ў шчуплага бацьку. У хлопца былі шырачэзныя плечы, пудовыя кулакі. Даніленка.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Урэзацца, зайсці далёка ў глыб чаго‑н. Бераг удаўся ў мора. // Запасці. Вочы [Петруся] ўдаліся глыбей у арбіты. Гартны.

6. перан.; у што. Унікнуць, паглыбіцца ў што‑н., аддацца якой‑н. дзейнасці; захапіцца чым‑н. Удацца ў сутнасць справы. □ Вера ўдалася ў пісанне, [Марына Паўлаўна] з прагавітай увагай разглядала яе схілены над паперай твар. Зарэцкі. // Аддацца якому‑н. пачуццю, упасці ў які‑н. стан. Удацца ў тугу. Удацца ў фантазію.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удава́цца, уда́цца разм (атрымлівацца) gelngen* vi (s); glücken vi (s);

свя́та ўдало́ся das Fest ist (gut) gelngen;

як табе́ гэ́та ўдало́ся? wie hast du das (bloß) ngestellt?;

яму́ ўсё ўдае́цца ihm gelngt lles;

гэ́та не ўдало́ся das ist misslngen [missglückt, schief gegngen, schlecht usgefallen]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

удава́цца¹ гл. удацца¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

удава́цца² гл. удацца².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вда́ться сов. уда́цца; см. вдава́ться.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́гараць

удацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. вы́гарыць вы́гараць
Прошлы час
м. вы́гараў вы́гаралі
ж. вы́гарала
н. вы́гарала

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)