Тру́сень ‘трасянка, сумесь сена з саломай’ (ТС, Арх. Вяр.), тру́сенка ‘тс’ (Мат. Гом.). Да трусіць2 ‘мяшаць, растрасаць’, параўн. natrusiǔ, namešaǔ seno s sołomoǐu (Арх. Вяр.), гл. таксама трасянка1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турсу́чыць ‘трэсці, вытрасаць’ (Сцяшк. Сл.), ‘трасці, трусіць’ (калінк., Арх. ГУ). Параўн. рус. дай. турсу́чить ‘торгаць, тузаць, рваць’. Няясна (Фасмер, 4, 125). Можна дапусціць сувязь з папярэднім словам у якасці дзеяслова працяглага дзеяння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́хаць ‘бегчы подбегам, бегчы памалу’ (ТСБМ, Стан., Варл., ТС). Параўн. укр. трю́хати ‘тс’, рус. трю́хать ‘трасціся’. Афектыўнае ўтварэнне на базе трусіць (гл.), параўн. ЕСУМ, 5, 663. З экспрэсіўнай суфіксацыяй трухіня́ць ‘бегчы трушком’ (Скарбы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

праклён, ‑у, м.

1. Лаянкавае слова, лаянка, абурэнне. Але Базыль, не зважаючы на лаянку і праклёны жонкі, хутка прапаў у чорных дзвярах сянец... Нікановіч. — Каб на вас халера, — паслала.. [Алаіза] некаму праклён. Арабей.

2. Крайняе асуджэнне, якое суправаджаецца злавесным прадраканнем, пажаданнем. — Праклён вайне! — вось што.. [Томас] сказаў. Васілёнак.

3. у знач. выкл. Ужываецца для выказвання гневу, раздражнення, абурэння. [Клюге:] Але ніхто не думае здавацца, Ніхто не трусіць... О, праклён!.. Бачыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трусе́я ‘баязліўка’ (Мат. Гом.). Да трусіць1 ‘баяцца’, трус1 ‘баязлівец’ з рэдкім суф. *‑ěja для абазначэння «жаночых прафесій» (Таўлава, Metods of Etymological Practice, 50) або асоб жаночага полу, “паводле ўласцівага ім дзеяння”, з экспрэсіяй зніжанасці (Сцяцко, Афікс, наз., 36).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́скі, трускій ‘няроўны, нягладкі’ (Жд. 3, Мат. Маг.), ‘дрогкі’ (брагін., Шатал., Сцяшк. Сл., Сержп. Казкі). Параўн. укр. тру́ський ‘тс’. Відавочна, самастойныя ўтварэнні ад трус2, трусіць1 (гл.), параўн. серб. дыял. мло̏го тру̏скају ова̂ ко̀ла пры тру̂сак ‘трасенне’. Да трусі́цца1 (гл.), тру́скі ‘дрогкі, няроўны, які трасецца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атру́скі ’астаткі сена, зярнят, мукі’ (БРС, Нас., Касп.). Славай, otrusky ’тс’. Утворана з суфіксам ‑к‑ (фіксуецца ў мн. л.) ад дзеяслова атрусаць, атрусіць (Нас.), які суадносіцца з ст.-рус. отрясати і мае прэфікс о‑ і корань трус/тряс/трях (гл. трахаць, трусіць, Нас.). Параўн. апалацьапалкі, ападацьападкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́нкаць ‘паволі ісці’ (Сцяшк. МГ). Параўн. рус. дыял. труни́ть ‘ісці, трусіць’, тру́нка ‘трусца’, серб. тру́ни ‘мяце, сыпле (пра снег)’, фактычна ‘трусіцца’, што дазваляе Варбат (Исслед., 558) рэканструяваць прасл. *trúniti ‘брудзіць, церушыць’. Беларускі дзеяслоў мае, хутчэй за ўсё, імітатыўны характар, пра што сведчыць словаўтварэнне з суф. ‑к‑, характэрнае для гукапераймальных дзеясловаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трахна́1, трахня́ ‘мятая салома, адходы ад кулёў’ (дзісн., Бір.; паст., глыб., смарг., Сл. ПЗБ); ‘дробная салома’ (Сцяшк.), сюды ж трахні́ца ‘тс’, ‘пацяруха’ (паст., Сл. ПЗБ). Паводле распаўсюджання і акцэнтуацыі, канстатуецца балцкі ўплыў (Грынавяцкене і інш., Балто-слав. сб. М., 1972, 379). Параўн. літ. trakniaĩ ‘мятая салома, салома на страху’. Вярэніч (Междунар. конф. балтистов, 142) лічыць балтыйскае паходжанне недастаткова аргументаваным і дапускае славянскія аналогіі. Паводле ЕСУМ (5, 666), звязана з укр. тряхнути́ ‘трасянуць’, польск. trąchnąć ‘тс’, адпаведна з трэсці, трусіць і траха́ць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тро́скі, тро́сткі ‘рэшткі пасля прасейвання мукі’ (Інстр. 3), ‘высеўкі’ (віц., Шн. 3), тро́скі ‘смецце пры паланні ячменных круп, абтоўчаных у ступе’ (віц., Нар. лекс.). Параўн. укр. тро́ска ‘шлак’, польск. troski ‘пілавінне’, чэш. troski ‘абломкі, разваліны’, славац. troski ‘абломкі’, славен. troska ‘жамерыны, шлак’, харв., серб. trȍska, trȕska ‘шлак’, макед. троска ‘пустазелле’. Прасл. *troska (Сной₂, 787), магчыма, выводзіцца з *tręsti/*trǫsiti (Скок, 3, 497), параўн. атро́скі, атру́скі ‘адходы’, гл. трэсці, трусіць. Меркаванні пра сувязь з тро́шчыць, тру́шчыць ‘разбіваць’, гл. ЕСУМ, 5, 649–650.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)