Сту́дзень1 (студзѣнь) ‘сцюжа, холад’ (Шымк. Собр.), сту́дэнь ‘холад на дварэ’ (малар., Цыхун, вусн. паведамл., ст.-бел. студень ‘тс’: з велѣкое стꙋдени (XVI ст., Карскі 2–3, 40). Параўн. укр. сту́діньсцюжа’, стараж.-рус. студень ‘холад’, серб.-харв. сту̏денсцюжа, холад’, ст.-слав. стоудень ‘холад’. Прасл. *studenь ‘холад, сцюжа’, абстрактны назоўнік, утвораны ад дзеепрыметніка залежнага стану *studenъ з папярэдняй заменай першаснай асновы на ‑ĭ‑ ж. р. асновай на ‑ja‑ (Борысь, Etymologie, 335). Гл. сцюдзёны.

Сту́дзень2 ‘першы месяц года’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт., Стан., Некр. і Байк.), ‘снежань’ (Нас., Байк. і Некр.). Параўн. укр. сту́дзень ‘снежань’, серб.-харв. сту̀дени ‘лістапад’. Гл. студзень1.

Сту́дзень3 ‘калодзеж’ (Нас.), сту́дзін ‘тс’ (Бяльк.), студзянцы́ ‘месца на балоце, дзе заўсёды халодная вада’ (глус., КЭС), ст.-бел. студенецъ ‘калодзеж, студня’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. студени́ця ‘крыніца’, дыял. сту́день ‘тс’, рус. студене́ц ‘крыніца; калодзеж’, польск. studzienka, чэш. studánka, дыял. studánec, серб.-харв. студе́нац, славен. studénec, sdenz, sdȇnec, балг. студене́ц, макед. студенец, ст.-слав. стоуденьць ‘крыніца’. Прасл. *studenьcь ‘крыніца’, *studenъka, г. зн. ‘студзёная крыніца’, што ўтворана ад дзеепрыметніка *studenъ < *studiti ‘студзіць’, параўн. халадні́к ‘крыніца халоднай вады, якая выбіваецца з-пад зямлі’ (Сцяшк.). Гл. Фасмер, 3, 787; Бязлай, 3, 337. Сюды ж студзяні́к ‘міфічны дух, які жыве ў студні ці ў сажалцы’ (Сцяшк. Сл.}.

Сту́дзень4 ‘квашаніна’ (ТСБМ, Касп., Некр. і Байк., Бяльк., Пятк. 2, Сцяшк., Жыв. сл., Нар. лекс., ЛА, 4), сту́дзіна ‘тс’ (ТСБМ), сту́дзяніца, сту́дзянь ‘тс’ (Сл. ПЗБ), студзяні́на ‘тс’ (З нар. сл., Жыв. сл.), студзёнка ‘тс’ (Сцяшк.), сьцю́дзень ‘тс’ (Байк. і Некр., Касп.). Параўн. укр. студелина, студе́не́ць ‘тс’, рус. сту́день ‘квашаніна’, польск. дыял. studzielina, studzenina, studzieniec ‘тс’, славац. дыял. stuďenina, stuďeno ‘тс’ і інш. Да *studiti ‘студзіць’, гл. наступнае слова. Параўн. сту́дня, засту́да, засту́дзі́на ‘квашаніна’ (Бел. дыял.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мароз1, моро́з, муроз ’моцны холад, сцюжа’, ’іней’, ’наледзь на шыбах, раслінах, на зямлі’, маразы́ ’халоднае надвор’е з вельмі нізкай тэмпературай’, марозіць, марозіць ’моцна ахалоджваць, замарожваць’ (ТСБМ, Бес., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ, Яруш., Др.-Падб.), марошчык ’марозік’ (рэч., Нар. сл.), марозны, маразлі́вы, маразя́ны, маразя́нны, марозены, марозіву ’вельмі халодны, з марозам’ (ТСБМ, Кліх, ТС, Сл. ПЗБ), ’яркі, бліскучы (пра зоркі)’ (мін., шальч., валож., Яруш., Сл. ПЗБ), кір. марозавы, ’мёрзлы’ (Нар. сл.), маразя́ка, маразя́га, мыразюга́н, маразю́ка, маразя́нка ’моцны мароз’ (Мат. Гом., Нар. Гом., ТС, Сцяшк. Сл.; глыб., Сл. ПЗБ), марозовіна ’наледзь, ледзяны’ (ТС), морозна ’холадна’ (Касп.). Укр., рус. мороз, польск. mróz ’мароз’, н.-луж. mroź ’іней’, в.-луж. mróz, чэш., славац. mróz ’мароз’, славен. mràzсцюжа, іней’, серб.-харв. мра̏з ’мароз, холад, іней, лёд’, макед. мраз ’лёд’, ’мароз’, балг. ’мароз’, ст.-слав. мразъ ’лёд’, ’сцюжа’. Прасл. morzъ. Роднаснымі і.-е. адпаведнікамі з’яўляюцца: алб. marth ’мароз’, mardhem ’мёрзну’, mardhë ’гусіная скура’ (Бернекер, 2, 80; Фасмер, 2, 656), ст.-в.-ням. murc ’трухлявы, гнілы’, murgfari ’крохкі, ломкі’, ст.-ірл. meirc ’іржа’, кімр. merydd ’вільготны’, якія да і.-е. *mergʼh‑ ’трухнець, гніць, мокнуць’ (Покарны, 739; Бязлай, 2, 199).

Мароз2 ’кветкі «бабіна лета»’ (нараўл., Мат. Гом.). Да мароз1 (гл.). Матывацыя: кветкі цвітуць у верасні, калі ўжо пачынаюцца замаразкі. Гэтаксама рус. зах.-каўк. мороз ’Mesembrianthemum cristallinum L.’, цвяр. морозка ’марошка прысадзістая, Rubus chamaemorus L.’, дан. мороз‑трава ’цмен, Helichrysum Mill. arenarium (L.) D. C.’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прадыхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Уздыхнуць на поўныя грудзі.

•••

Не прадыхнуць — а) пра духату, дрэнны пах, ад чаго цяжка дыхаць. Узімку — сцюжа дзьме, а ўлетку — ад духаты і смуроду не прадыхнуць. Гарэцкі; б) перан. Пра вялікую колькасць, мноства чаго‑н. [Галя:] — Ведаеце, ён так не ў пару захварэў. Вось дома трэба сядзець, бюлетэнь выпісалі, а ў нас жа год канчаецца, работы гэтулькі, што не прадыхнуць. Радкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стынь, ‑і, ж.

Сцюжа, холад. [Хмурынкі] нізка, нізка сцелюцца над самай зямлёй, чапляюцца за вяршыні дрэў, што аж пачарнелі ад вільгаці, ад стыні. Лынькоў. Над лесам паўстала дрыготкае жаўтлявае зарыва, там разганялі цемру і стынь зімовай ночы цёплыя агні горада. Хадкевіч. Лёгкая стынь прабегла па спацелай спіне. Карамазаў. / у паэт. ужыв. Хатынь, Даходзяць пакут адгалоскі Да нас праз магільную стынь. Смагаровіч. Надоўга дарогі нашы Разбегліся ў сінюю стынь. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закамяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зацвярдзець, зрабіцца цвёрдым, як камень. Дыхнула сцюжа, і за якія-небудзь суткі зямля закамянела, а рэчку закавала ільдом. Хомчанка. Закамянелі грудкі гразі, заледзянелі на дарозе каляіны. Грахоўскі.

2. перан. Знямець, застыць. Пан Пшыбыльскі .. сеў побач з жонкай і таксама, як і яна, надзьмуўся і закамянеў. Шынклер. Марына не запомніла ні слоў, ні твараў. Сэрца закамянела, і яна не плакала. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стыць, сты́нуць ‘станавіцца халодным, астываць’, ‘мерзнуць, замярзаць на холадзе’ (ТСБМ, Нас., Варл., Др.-Падб.; віл., Сл. ПЗБ), ‘застываць’ (віл., Сл. ПЗБ), сты́лы ‘застылы, мёртвы’ (ТС), ‘халодны’, ‘абрыдлы’ (Нас.). Параўн. укр. сти́ти, сти́нути, рус. стыть, сты́нуть, ст.-польск. stydnąć, чэш. stydnouti, славац. stydnúť, серб.-ц.-слав. устынути, балг. сти́на ‘станавіцца халодным, астываць’; мяркуюць, што гэта новаўтварэнне ад *stydnǫti, якое звязана чаргаваннем галосных з прасл. *studъ, *studa ‘холад’, студзіць (гл.), параўн. стыд. Гл. Міклашыч, 327; Фасмер, 3, 789; Голуб-Копечны, 360; ЕСУМ, 5, 416. Сюды ж стыньсцюжа, холад’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

холад, халадэча, халадзеча, зябкасць, свежасць, стыласць, стынь / моцны: мароз / з вільгаццю: золкасць; сцюжа, сцюдзёнасць (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

АПО́ВЕСЦЬ,

празаічны (часам вершаваны) твор; жанр эпічнай л-ры (гл. Эпас), пераходны паміж апавяданнем і раманам. Ад апавядання адрозніваецца больш шырокім ахопам рэчаіснасці, больш складаным сюжэтам, шматгранным раскрыццём характараў. У цэнтры класічнай аповесці, як правіла, адна сюжэтная лінія, адзін герой. Сучасная аповесць ахопам і канцэнтрацыяй жыццёвага матэрыялу, па многіх фармальных рысах набліжаецца да рамана.

Як назва жанру л-ры бытуе з часоў Кіеўскай Русі. Тады аповесцю называлі самыя розныя па форме творы гіст., ваен. і рэліг. зместу (гл. Аповесць старажытнаруская), часта яна мела форму хронікі ці летапісу. З твораў стараж. бел. л-ры да жанру тагачаснай аповесці можна аднесці «Дыярыуш» А.​Філіповіча (1646), Баркулабаўскі летапіс, перакладныя творы — «Аповесць пра Трышчана», «Аповесць пра Баву», «Трою», «Александрыю».

У сучасным разуменні аповесць пачала складвацца ў рус. л-ры ў 19 ст. Тыповая, «чыстая» форма аповесці — гэта пераважна твор біягр. характару, маст. хронікі: дылогія С.​Аксакава, «Запіскі з Мёртвага дому» Ф.​Дастаеўскага, «Стэп» А.​Чэхава, трылогіі Л.​Талстога, М.​Горкага і інш.

Пачынальнікі сучаснай бел. аповесці (і рамана) — Ц.​Гартны («Бацькава воля», 1-я ч. «Сокаў цаліны», 1916), М.​Гарэцкі (драматызаваная аповесць «Антон», 1919; дакумент. аповесць «На імперыялістычнай вайне», 1926), Я.​Колас («У палескай глушы», 1921—22). Пра сталасць жанру аповесці ў бел. л-ры сведчыць ахоп самых розных аспектаў жыцця, філас. асэнсаванне гісторыі і сучаснасці, пільная ўвага да чалавека, маст. вытлумачэнне яго псіхалогіі рэальнай складанасцю ўзаемаадносін характару і абставін, асобы і грамадства: «Апошняя сустрэча» Я.​Брыля, «Агонь і снег», «Гандлярка і паэт» І.​Шамякіна, «Тартак», «Найдорф» І.​Пташнікава, «Сотнікаў», «Абеліск», «Знак бяды», «Сцюжа» В.​Быкава, «Хатынская аповесць», «Карнікі» А.​Адамовіча, «Суд у Слабадзе» В.​Казько, «Зона маўчання» С.​Грахоўскага, «Пад сузор’ем сярпа і молата» Б.​Сачанкі, «Сны імператара» У.​Арлова і інш.

Літ.:

Беларуская савецкая проза: Раман і аповесць, Мн., 1971.

П.​К.​Дзюбайла.

т. 1, с. 428

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

маро́з, ‑у, м.

1. Моцны холад, сцюжа. Мароз браўся мацней, гулка біў у сцены. Лынькоў. Пёк добры мароз, хоць і быў ужо красавік месяц. Шамякін. // Тэмпература паветра ніжэй нуля. Два градусы марозу. // Месца, дзе вельмі холадна, сцюдзёна. Вынесці мяса на мароз. Прыйсці з марозу. // Іней, наледзь на шыбах. Люда сядзела ў кутку, каля зацягнутага марозам акна. Брыль.

2. звычайна мн. (маразы́, ‑оў). Халоднае надвор’е з вельмі нізкай тэмпературай. Маласнежная зіма, маразы, ранні прыход вясны стварылі пэўныя цяжкасці ў правядзенні палявых работ. «Звязда».

•••

Дзед Мароз гл. дзед.

Мароз па скуры (па спіне) ідзе (прайшоў, прабег) — пра адчуванне холаду ад страху, моцнага хваляванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паяды́нак, ‑нка, м.

Баявая сутычка двух праціўнікаў. Паядынак, відаць, быў няроўны: адна з варожых куль скасіла .. [дзядзьку]. Якімовіч. Тут колісь у начной цішы Сышліся два на паядынак. Гурло. У спадчыну ад бацькі я атрымаў старога беркута з адным вокам, другое вока беркут страціў у паядынку з ваўком. Васілёнак. // У спартыўных спаборніцтвах — барацьба двух праціўнікаў. Лепшыя спартыўныя збудаванні беларускай сталіцы сталі месцамі цікавых паядынкаў. «Звязда». // перан. Наогул барацьба з кім‑, чым‑н. Свістам сініцы, хрустам ільдзінак Сцюжа з вясной пачала паядынак. Грахоўскі. Гутарка Андрэя з стар[астам] выступае як своеасаблівы паядынак, дзе зброяй праціўнікаў з яўляецца ідэалогія, светапогляд. Хромчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)