Марозавы ’шараваты (пра масць)’ (гродз., Сл. ПЗБ). Да мароз 1 (гл.). Аналагічна ўкр. моро́зуватий ’серабрысты (колер)’, польск. mroziasty, mroziaty ’з сівізной (пра масць каня)’, чэш. mrazek ’сіва-белы конь’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)