*Варо́вана ’схованкі’: «Мы бу́дз’ам гул’а́ц’ у варо́вано» (Сцяшк. МГ). Параўн. і ўкр. варува́ти ’берагчы, вартаваць’. Усё да польск. warowaćсцерагчы, вартаваць, хаваць і да т. п.’ (< ням.; параўн. Брукнер, 601).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

chronić

незак. ахоўваць, захоўваць; сцерагчы, засцерагаць;

chronić przed wilgocią — захоўваць ад вільгаці

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

guard2 [gɑ:d] v. (against)

1. вартава́ць, ахо́ўваць, пільнава́ць, сцерагчы́;

guard theproperty against thieves ахо́ўваць маёмасць ад зло́дзеяў

2. берагчы́; берагчы́ся; асцерага́цца;

You must guard against catching cold. Вам трэба берагчыся прастуды.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Па́свіць ’наглядаць на пашы за жывёлай, птушкай, пасці’ (ТСБМ, Др.-Падб., Мал., Яруш., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ), пасвіцца ’карміцца’ (Яруш., Касп.). Праз формы пастаіць ’пасвіць’, ’сцерагчы’, ’цешыць вока’, паствіцца ’пасвіцца ў полі’ (Нас.) узыходзяць да прасл. pas‑tva > naCTea (гл.) ’пасьба’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бярло́г, берлагу, м.

Зімовае логава мядзведзя. У спешцы ж пад бярлог [мядзведзь] Мясціну падабраў благую. Корбан. // Свіное логава. У адным хляве і берлагу І нават ад адной свінні Радзіліся яны — Адзін Руды, другі Падласы. Крапіва. // Разм. іран. Жыллё. [Віктар] — Казакі прыехалі не дзезерціраў лавіць, а пані Відацкае бярлог сцерагчы. Лобан. // Разм. Неакуратная, непрыбраная пасцель. Распарола мой сяннік ты, Развярнула мой бярлог. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.

1. Ахоўваць, сцерагчы каго‑, што‑н. Вартаваць грамадскае дабро. □ Вартуй свой край з усіх старон; Шануй, як скарб любімы. Глебка.

2. Падсцерагаць, чакаць з’яўлення каго‑, чаго‑н. Павярні ты направа, К гэтай сіняй вярбе: Прытаілася ў травах, Смерць вартуе цябе. Бялевіч. Рыбак не спіць, рыбак не дрэмле, А ўсё вартуе зручны час. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Асцяро́га. Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова асцера́гаць ’папярэджваць пра небяспеку’, утворанага з прыстаўкай а‑ (< о‑) ад сцерагчы (гл.). Адсюль з суфіксам ‑ьн‑ утварыўся прыметнік асцярожны, ад якога назоўнік асцярожнасць. Форма острожность у XVII ст. (Гіст. мовы, 1, 295) пад польскім уплывам. Остеречи(ся) ужо ў старарускай мове.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прасцерагчы́, ‑рагу, ‑ражэш, ‑ражэ; ‑ражом, ‑ражаце, ‑рагуць; зак., каго-што.

1. Сцерагчы некаторы час. Прасцерагчы статак усё лета.

2. Сцерагучы каго‑, што‑н., празяваць, упусціць.

3. Перасцерагчы, папярэдзіць. [Войцік:] — Ці ж я ад цябе хаваў, у якіх мы адносінах з Луцкевічам? Ці ж ты не ведаў, што мы здаўна з ім на нажах? І як я не напомніў табе аб гэтым, чаму не прасцярог? Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ахо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Абараняць каго‑, што‑н. ад чыіх‑н. нападаў, варожых дзеянняў; вартаваць; сцерагчы. На гэты раз чыгунку ахоўвала ўзмоцненая варта. Краўчанка.

2. Берагчы, шанаваць. Сырой вады Уладзік, ахоўваючы здароўе, не піў, у яго заўсёды была ў запасе гатаваная. Колас.

3. Засцерагаць ад чаго‑н. шкоднага, непрыемнага. Галіны дрэваў, што былі над імі [людзьмі], амаль не ахоўвалі ад вады. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пахарон, пахароны ’пахаванне’ (Сл. ПЗБ) як і пахаране́нне ’тс’ (Ян.) з ц.-слав., рус. похороны, захоронение < (по‑)хоронить < ст.-слав. хранити ’ахоўваць, сцерагчы’ < прасл. *xorniti, роднаснага да лац. servō, ‑āre ’ратаваць, захоўваць’, авест. haraitē pairi ’сцеражэцца’, haurvaiti ’сцеражэ’ (Фасмер, 3, 266). Лексема пахаронкі ’пахаванне’ (Сл. ПЗБ) — беларуская; яна мае суфікс ‑к‑ і (як дажынкі, дакопкі, памінкі) — аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 48.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)