сцерагчы́, -рагу́, -ражэ́ш, -ражэ́; -ражо́м, -ражаце́, -рагу́ць; сцяро́г, сцерагла́, -ло́; -ражы́; -ражо́ны; незак., каго-што.

1. Вартаваць што-н.

С. коней.

С. пасевы ад птушак.

2. і з дадан. Уважліва назіраць, наглядаць за кім-, чым-н.

С., каб хто не парушыў парадку ў класе.

3. Высочваць каго-, што-н., падпільноўваць.

Паляўнічы сцеражэ звера.

4. перан. Не даваць парушыць, сачыць за захаванасцю чаго-н.

С. сон дзіцяці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сцерагчы́

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. сцерагу́ сцеражо́м
2-я ас. сцеражэ́ш сцеражаце́
3-я ас. сцеражэ́ сцерагу́ць
Прошлы час
м. сцяро́г сцераглі́
ж. сцерагла́
н. сцерагло́
Загадны лад
2-я ас. сцеражы́ сцеражы́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час сцерагучы́

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сцерагчы́ несов.

1. (охранять) стере́чь;

2. (предохранять) бере́чь, оберега́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сцерагчы́, ‑рагу, ‑ражэш, ‑ражэ; ‑ражом, ‑ражаце, ‑рагуць; незак., каго-што.

1. Сачыць за захаванасцю чаго‑н.; вартаваць што‑н. Я, як кажуць, пры выкананні службовых абавязкаў: коней сцерагу, мала што можа быць. Скрыпка. [Маша:] — Аб усім ты [Павел] паклапаціўся... І выйшла, што я толькі кватэру сцерагу. Гроднеў. // перан. Не даваць парушаць, трывожыць што‑н.; ахоўваць. Шмат год, як дубы ўжо Твой [дружа] сон сцерагуць, А я ўсё змірыцца Ніяк не магу. Гілевіч.

2. і з дадан. сказам. Уважліва сачыць, пазіраць за кім‑, чым‑н. [Ліба:] — Я сцерагла, каб у хаце ніхто не стукнуў. Заперла браму. Гартны.

3. Чакаць каго‑н., падпільноўваць. Хто ведае на вайне, дзе каго смерць сцеражэ. Шамякін. / у паэт. ужыв. Белы вус, як снег калядны, Смех хавае неразгадны, Вы ахвяру сцеражэ. Колас.

4. Клапатліва засцерагаць ад чаго‑н. [Змітрок] верна служыў ляснічаму. Ён сцярог яго ад бяды і немачы, паважаў і любіў, як сына... А ляснічы лічыў яго забойцам. Чарнышэвіч. Клёны шумелі панура, Вецер блукаў у галлі. Дрэўца малое ад буры Дбала яны сцераглі. Смагаровіч.

5. Клапатліва аберагаць, захоўваць. Краіна родная мая,.. Высокі твой дзяржаўны лад У сэрцы дбайна сцерагу я. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сцерагчы́ ’берагчы, пільнаваць, вартаваць’, ’уважліва сачыць’, ’падпільноўваць’, ’засцерагаць’ (ТСБМ, Ласт., Федар. 4, Сержп. Прымхі), сьцярэ́жч, сьцярэ́ч ’тс’ (Бяльк., Мат. Маг.), сцерэгці́ ’тс’ (ТС), сцяро́гць (стярогть) ’тс’ (Шн. 2); сюды ж сцеражо́ны ’асцярожны’ (Нас., Варл.), сцеражны́ ’тс’ (мядз., Сл. ПЗБ), ст.-бел. стеречисцерагчы’ (Карскі 2-3, 277; Альтбаўэр). Укр. стеречи́, рус. стере́чь, стараж.-рус. стеречи, польск. strzeć ’сачыць, захоўваць’, в.-луж. wostregajuczy (wostrjegajucy) ’вартуючы’, ст.-чэш. střieci, чэш. stříci, славен. strẹ́čісцерагчы, вартаваць’, ст.-слав. стрѣгѫ, стрѣштисцерагчы, сачыць, назіраць’. Прасл. *stergti, *stergǫ тлумачылі як кантамінацыю дзвюх асноў, якія прадстаўлены ў грэч. στέργω ’люблю’ і ст.-літ. sérgmi ’сцерагу’, літ. sérgiu, sérgiti ’тс’, sárgas ’стораж’, лат. sar̂gât ’вартаваць’; гл. Мюленбах-Эндзелін, 3, 716; Младэнаў, 611; Фасмер, 3, 757. Іншыя (Траўтман, 257; Міклашыч, 293; Махэк₂, 587; Сольмсен, AfslPh, 24, 577) набліжаюць славянскае слова толькі да балцкіх слоў, што праблематычна ў фанетычных адносінах; гл. Бязлай, 3, 325–326. Борысь (583) узводзіць да і.-е. *sterg‑ ’клапаціцца аб кім-небудзь, даглядаць, сачыць’; Бязлай (там жа) — да і.-е. *ster‑g ’быць цвёрдым, непахісным’ > ’непахісна сачыць, узвышацца’ > ’чакаць, назіраць, засцерагаць’; агляд іншых версій гл. Фасмер, 3, 757; Шустар-Шэўц, 1363–1364; ЕСУМ, 5, 410–411. Адносна захавання г перад суфіксамі інфінітыва гл. Карскі, 1, 373.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стере́чь несов. сцерагчы́, пільнава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пільнава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; незак., каго-што.

1. Вартаваць, сцерагчы.

П. сад.

2. Падсцерагаць, сачыць.

П. каго-н. на вуліцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

оберега́ть несов. засцерага́ць, сцерагчы́, ахо́ўваць;

оберега́ть леса́ от пору́бки ахо́ўваць (сцерагчы́) лясы́ ад пару́бкі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак., каго-што.

1. Ахоўваць, сцерагчы каго-, што-н.

В. грамадскае дабро.

2. Падсцерагаць, чакаць паяўлення каго-, чаго-н.

В. ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дасцерага́ць

сцерагчы, аберагаць, ахоўваць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дасцерага́ю дасцерага́ем
2-я ас. дасцерага́еш дасцерага́еце
3-я ас. дасцерага́е дасцерага́юць
Прошлы час
м. дасцерага́ў дасцерага́лі
ж. дасцерага́ла
н. дасцерага́ла
Загадны лад
2-я ас. дасцерага́й дасцерага́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дасцерага́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)