*Варо́вана ’схованкі’: «Мы бу́дз’ам гул’а́ц’ у варо́вано» (Сцяшк. МГ). Параўн. і ўкр. варува́ти ’берагчы, вартаваць’. Усё да польск. warować ’сцерагчы, вартаваць, хаваць і да т. п.’ (< ням.; параўн. Брукнер, 601).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)