манархічны тытул. Этымалогію назвы К. выводзяць з лац. формы імя Карла Вялікага — Carolus (8—9 ст.); паводле інш. версіі, паходзіць з прагерманскага Karla (стары, старэйшына). Скандынаўскія крыніцы і хроніка Пятра Дусбургскага ўпершыню на землях Беларусі называюць К. (Konung, rex) полацкіх князёў, якія рэальна былі вярх. ўладарамі і ўспрымаліся адпаведна вярх. сюзерэнамі. К. ў Польшчы, пазней і ў Рэчы Паспалітай выбіраліся сеймам. У час каранацыі К. атрымліваў знакі ўлады — залатую карону, скіпетр, яблык (залаты шар з крыжам), каралеўскі меч і пярсцёнак. З’яўляўся найвышэйшым суддзёй, узначальваў войска ў час паходаў, быў кіраўніком знешняй палітыкі. Гл. таксама Каралеўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ланцэ́т ’невялікі хірургічны нож, востры з двух бакоў’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 88), прыйшло з рускай мовы. Аднак рэальна магло быць запазычана праз польскую мову. Першакрыніцай з’яўляецца франц.lancette ’тс’ < lance ’піка, дзіда’ < лац.lancea ’тс’ (Фасмер, 2, 458; Слаўскі, 4, 44).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АГУ́ЛЬНАЕ,
усеагульнае, філасофская катэгорыя, якая адлюстроўвае агульнасць уласцівасцяў і адносін адзінкавых рэчаў, з’яў, працэсаў матэрыяльнага і духоўнага свету. Агульнае не існуе само па сабе, у «чыстым» выглядзе. Яно непарыўна звязана з адзінкавым і асаблівым. Характарызуючы прыроду агульных паняццяў, філосафы-«наміналісты» сцвярджалі, што рэальна існуюць толькі адзінкавыя прадметы, агульнае ж прадстаўлена толькі ў словах ці паняццях. «Рэалісты», наадварот, меркавалі, што агульнае (паняцці, сутнасці, універсаліі) у такой жа ступені, а можа, і больш рэальныя, чым адзінкавыя прадметы. Абсалютызацыя агульнага, агульных ісцін вядзе да дагматызму, які ігнаруе спецыфіку асобнага, індывід., асаблівага. У навук. пазнанні такі падыход не садзейнічае новым адкрыццям і прагрэсу ў цэлым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНЗА́ГА (Gonzago, Gonzaga) П’етра ды Гатарда (25.3.1751, Лангароне, каля г. Венецыя, Італія — 6.8.1831), італьянскі жывапісец, тэатр. дэкаратар і архітэктар. Вучыўся ў Венецыі і Мілане, зазнаў уплыў А.Каналета і Дж.Б.Піранезі. З 1792 працаваў у Расіі. Дэкарацыі, створаныя ім пераважна для прыдворных т-раў і т-ра ў Архангельскім, вызначаліся гарманічнай дакладнасцю класіцыстычных формаў. Выкананыя Ганзага манум.-дэкар. размалёўкі дзякуючы ілюзорным эфектам стваралі ўражанне рэальна існуючай архітэктуры (размалёўка т.зв. галерэі Ганзага ў палацы ў Паўлаўску, 1822—23; захавалася часткова). Удзельнічаў у планіроўцы паркаў (у Паўлаўску і інш.).
П.Ганзага. Эскіз дэкарацыі балета Д.Штайбельта «Сандрыльёна» ў пастаноўцы І.Вальберха і Агюста. Пецярбург. 1815.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕНАТЫПІ́ЧНАЕ АСЯРО́ДДЗЕ, генетычны фон,
комплекс генаў, якія ўплываюць на праяўленне ў фенатыпе (структурах і функцыях арганізма) канкрэтнага гена або генаў. Тэрмін «генатыпічнае асяроддзе» ўведзены С.С.Чацверыковым (1926). Разам з уяўленнем аб плеятрапіі адлюстроўвае сістэмнасць і адзінства генатыпа, існаванне розных, часта складаных узаемадзеянняў паміж генамі, якія ўваходзяць у яго склад.Рэальна генатыпічнае асяроддзе ўяўляе сабой увесь генатып (за выключэннем генаў, што аналізуюцца), кожны ген можа праяўляцца па-рознаму ў залежнасці ад таго, у якім, генатыпічнае асяроддзе ён знаходзіцца. Паняцце генатыпічнае асяроддзе ўжываецца пры аналізе эвалюцыйнага працэсу, тлумачэнні існавання т.зв. генаў-мадыфікатараў і палігенаў, у селекцыі, асабліва пры вывучэнні колькасных прыкмет, для эфектыўнага адбору на працягу многіх пакаленняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Кудзе́нь ’дзень’ (Сцяшк. Сл.). Ці не да *kъ‑dьnь? Параўн. такія выразы, як рус.к вечеру, польск.k wieczoru, н.-луж.ku dnju (ESSJ SG, 1, 102). Магчыма, форма кудзеньрэальна не існуе. Параўн. адзіны прыклад: «Такийа ўжо куднʼи зрабʼилʼисʼа малыйа» (Сцяшк. Сл., 223).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
наміналі́зм
(ад лац. nominalis = імянны)
кірунак у сярэдневяковай філасофіі, паслядоўнікі якога лічылі, што рэальна існуюць толькі адзінкавыя прадметы, а агульныя паняцці з’яўляюцца прадуктам чалавечай думкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Каўця́х ’камяк памёту’ (Шат.). Здаецца, фармальна тоеснае з укр.ковтях ’валасы, якія збіліся ў камякі’ (Грынч.). У аснове ляжыць слав.⇉’камяк’, якое можна вывесці з рэальна існуючых лексем, (параўн. каўтун, у якога ёсць значэнне ’збіты пук валасоў, поўсці’). Усх.-слав.*къ11‑ипъ (гл.), магчыма, звязана з прасл. дзеяслова* *kъltati ’калыхацца, гайдацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зілязе́нь ’качар’ (віц., Нар. сл.), (тураў.) зелезён ’тс’. Форма з азванчэннем першага зычнага ўзыходзіць да ўсх.-слав.селезень < selzěnь < selg‑. Прасл.selg‑ насуперак Фасмеру (3, 595) цалкам рэальна давала і ўсх.-слав.солог‑ у злучэнні гуска сологая ў Наўг. грамаце на бяросце № 330. Пачатковае з‑ магло ўзнікнуць пад уздзеяннем наступнага ‑з‑ у выніку дыстантнай асіміляцыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АБЕЛЯ́Р ((Abélard) П’ер) (1079, Пале каля г. Нант, Францыя — 21.4.1142),
французскі філосаф, багаслоў, паэт. Вучыўся ў Шартры і Парыжы. У 1113 адкрыў уласную школу. З 1119 манах. Асн. працы: «Дыялектыка», «Пазнай самога сябе», «Пра Божае адзінства і траістасць», «Так і не», «Дыялог паміж філосафам, іудзеем і хрысціянінам». У тэалогіі імкнуўся да рац. асэнсавання царк. дагматыкі. У спрэчках наміналізму з рэалізмам даказваў: рэальна існуюць толькі асобныя рэчы, агульныя ж паняцці — толькі ў свядомасці (прынцып канцэптуалізму). Распрацоўваў схаласт. логіку. Крытэрый маральных паводзін бачыў у згодзе з сумленнем як прыродным маральным законам, быў блізкі да ідэі верацярпімасці. Яго ідэі асуджаны Суасонскім (1121) і Санскім (1140) саборамі. Аўтар аўтабіягр. твора «Гісторыя Абеляравых бедстваў» (1132—36, рус.пер. 1902, 1959), любоўных вершаў, лістоў (да Элаізы) і інш.