2. (загадку) ein Rätsel áufgeben*, etw. zu ráten áufgeben*;
што загада́еце? was wünschen Sie?;
як загада́еце вас разуме́ць? wie soll ich Sie verstéhen?
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
загада́ць1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каму.
1.зінф. Аддаць загад. Прыйшоўшы ў роту, лейтэнант загадаў збірацца да выступлення.Мележ.//Распарадзіцца, наказаць. Чалавек загадаў брыгадзе зараз жа адчапіць паравоз і пускаць яго на бліжэйшы мосцік.Паслядовіч.Настаўніца загадала вывучыць на памяць верш.Шахавец.
2.Разм. Апавясціць (аб сходзе). Загадаць на сход.
загада́ць2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Прапанаваць загадку або пытанне для разгадка адказу. Загадаць загадку. Загадаць рэбус.
2. і без дап. Задумаўшы што‑н., імкнуцца знайсці адказ, угадаць вынік па картах, па якіх‑н. прыметах. [Бабка Параска] загадала: калі азірнецца [Лабановіч], дык з ім нічога благога не здарыцца ў дарозе, і ён шчасліва вернецца назад.Колас.//Разм. У думках спыніцца на чым‑н., выбраць што‑н. Загадаць лік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Указанне аб выкананні чаго‑н.; загад, пастанова. Раніцою .. [Шуст] сабраў камандзіраў узводаў штабнога атрада і аддаў распараджэнне невялікімі групамі прабірацца ў старобінскія лясы.Шчарбатаў.У чаканні далейшага распараджэння аўтаматчыкі стоўпіліся ля штаба.М. Ткачоў.
•••
У распараджэннекаго-чаго або чыё — пад чыё‑н. начальства, кіраўніцтва. [Дзядзька:] — Накіруем.. [Бразгоўку] у распараджэнне вобласці.Вірня.
У распараджэннікаго-чаго або чыім — а) у чыім‑н. веданні. Машына ўжо, назад не пайшла — асталася ў распараджэнні Чаравакі.Пестрак; б) у каго-небудзь (быць). Калі.. [Соня] пазнілася, куляй улятала ў дом, паведамляла на хаду, што ў распараджэнні нашым усяго пятнаццаць ці дваццаць хвілін, і я, спяшаючыся, даставаў свой лепшы гарнітур.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)