КАРА́НДАШАЎ Юрый Мікалаевіч (н. 15.10.1947, г. Волагда, Расія),
бел. вучоны-псіхолаг. Д-рпсіхал.н. (1991), праф. (1993). Скончыў Ленінградскі ун-т (1972). З 1977 у БДУ, з 1982 у Бел.пед. ун-це (з 1992 заг. кафедры ўзроставай і пед. псіхалогіі). Даследуе праблемы штучнага інтэлекту, псіхалогіі развіцця, метадалогіі псіхалогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДРА́ЦЬЕВА Святлана Віталеўна (н. 7.2.1926, с. Вінограбль Курскага р-на, Расія),
бел. вучоны-псіхолаг. Д-рпсіхал.н. (1978), праф. (1980). Скончыла Ленінградскі ун-т (1950). Працавала ў Камянец-Падольскім, Львоўскім, Драгобыцкім пед. ін-тах. З 1979 заг. кафедры псіхалогіі Гродзенскага ун-та. Даследуе праблемы пед. і ўзроставай псіхалогіі, псіхічнай рэгуляцыі камунікатыўнай дзейнасці, фарміравання прафесіяналізму ў працы з людзьмі. Аўтар павук. дапаможніка «Педагагічная і ўзроставая псіхалогія» (ч. 1—2, 1993—96).
нямецкі і амер.псіхолаг, адзін з заснавальнікаў гештальт-псіхалогіі. Прафесар ун-та ў г. Гісен (1918—24), з 1927 Смітаўскага каледжа ў Нартгемптане (ЗША). Разам з М.Вертгаймерам і В.Кёлерам заснаваў і выдаваў час. «Psychologische Forschung» («Псіхалагічныя даследаванні»). Даследаваў праблемы ўспрыняцця, псіхічнага развіцця, памяці, мыслення, выпрацоўкі навыкаў і інш., якія разглядаў у плане заканамернасцей цэласнай структуры. Першым сярод гештальт-псіхолагаў звярнуўся да праблем псіхічнага развіцця дзіцяці. Асн. працы: «Асновы псіхічнага развіцця...» (1921), «Прынцыпы гештальтпсіхалогіі» (1935).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЖЫНА Лілія Мікалаеўна (н. 6.9.1935, Мінск),
бел. вучоны-псіхолаг. Д-рпсіхал.н. (1993), праф. (1994). Скончыла БДУ (1958). З 1960 у Бел.пед. ун-це (у 1987—97 заг. кафедры). Навук. працы па практычнай псіхалогіі, методыцы выкладання псіхалогіі, псіхал. аспектах успрыняцця мастацтва і ролі мастацтва ў развіцці асобы.
Тв.:
Искусство быть читателем. Мн., 1987;
Художественная литература в курсе психологии. Мн., 1994;
Психологическая коррекция эмоциональной сферы личности. Мн., 1995;
Психология человека в художественных образах. Мн., 1997;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕ́РЫ (Sperry) Роджэр Уолкат (20.8.1913, г. Хартфард, штат Канектыкут, ЗША — 1994),
амерыканскі псіхолаг і нейрафізіёлаг. Чл.Нац.АН ЗША (1960), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1963), Лонданскага каралеўскага т-ва, Папскай акадэміі, замежны чл.Рас.АН (1988). Скончыў Оберлін-каледж (1937). З 1941 у Гарвардскім, з 1946 у Чыкагскім, з 1954 у Каліфарнійскім тэхнал. ун-тах. Навук. працы па нейрафізіял. зроку, функцыян. спецыялізацыі паўшар’яў галаўнога мозга чалавека. Нобелеўская прэмія 1981 (разам з Д.Х.Х’юбелам і Т.Н.Візелам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНЧУ́К Уладзімір Аляксандравіч (н. 13.3.1954, пас. Абастумані, Грузія),
бел.псіхолаг. Д-рпсіхал.н. (2001). Скончыў БДУ (1981). З 1984 у БДУ. З 1986 у Бел. ун-це культуры. З 1992 заг. кафедры, з 2002 дэкан ф-та псіхалогіі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Мін-ва адукацыі Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па метадалогіі навук. пазнання, метадалогіі і метадах псіхал. даследаванняў, сац. псіхалогіі, псіхалогіі асобы.
Тв.:
Методология, теория и метод в современной социальной психологии и персонологии: интегративно-эклектический подход. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНЯДЗІ́КТАЎ Барыс Андрэевіч (н. 15.7.1918, в.Суніева Перавозскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія),
псіхолаг і педагог. Д-рпсіхал.н. (1976), праф. (1976). Скончыў Ленінградскі ун-т (1941). З 1945 выкладаў у Горкаўскім ун-це. З 1974 у Мінскім ін-це замежных моў, з 1980 праф. кафедры псіхалогіі Бел.пед. ун-та імя М.Танка. Даследуе праблемы псіхалогіі вуснай мовы, навуч. і выхаваўчага працэсу ў вышэйшай школе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІ́ЛЬТЭЙ (Dilthey) Вільгельм (19.11.1833, Бібрых, цяпер у межах г. Вісбадэн, Германія — 1.10.1911),
нямецкі гісторык культуры, філосаф, псіхолаг. Вядучы прадстаўнік філасофіі жыцця, заснавальнік філас.герменеўтыкі. Праф. ў гарадах Базель, Кіль, Брэслаў і Берлін. Разглядаў жыццё як культ.-гіст. рэальнасць. У навуках пра «гісторыю духа» лічыў галоўным метад разумення, інтуітыўнага спасціжэння духоўнай цэласнасці асобы і культуры. Паводле Дз., чалавек даведваецца пра тое, што такое ён сам, толькі з гісторыі, якая мае справу з людзьмі як з духоўнымі цэласнасцямі і іх структурамі. Аўтар прац «Уводзіны ў навукі аб духу» (1833), «Ідэя апісальнай і аналітычнай псіхалогіі» (1894), «Узнікненне герменеўтыкі» (1900) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНА́НЬЕЎ Барыс Герасімавіч (14.8.1907, Уладзікаўказ — 18.5.1972),
рускі псіхолаг, правадзейны чл.АПНСССР (1968). Скончыў Горскі пед.ін-т (1928, г. Арджанікідзе). З 1967 дэкан ф-та псіхалогіі Ленінградскага ун-та. Даследаванні па агульнай тэорыі і гісторыі псіхалогіі, праблемах адчуванняў, узроставай і дыферэнцыраванай псіхалогіі: «Псіхалогія педагагічнай ацэнкі» (1953), «Нарысы псіхалогіі» (1945), «Нарысы гісторыі рускай псіхалогіі XVIII і XIX стст.» (1947), «Прасторавае адрозненне» (1955), «Псіхалогія пачуццёвага пазнання» (1960), «Тэорыя адчуванняў» (1961). У працы «Чалавек як прадмет пазнання» (1968) выступіў з ідэяй стварэння адзінай канцэпцыі чалавеказнаўства як комплекснай дысцыпліны, што сінтэзуе шырокае кола навук пра чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВА́ШЧАНКА Фёдар Іванавіч (н. 20.2.1920, хутар Філева-Сарочыны Палтаўскай вобл., Украіна),
бел.псіхолаг. Д-рпсіхал.н. (1976), праф. (1976). Скончыў Кабардзіна-Балкарскі пед.ін-т (1942, г. Нальчык). Выкладаў у школе, Стаўрапольскім пед. ін-це. З 1974 у Мінскім пед. ун-це. У 1977—91 гал. рэдактар навук.зб. «Псіхалогія». Даследуе праблемы псіхалогіі выхавання, фарміравання асобы ў працэсе вучэбна-вытв. працы. Аўтар вучэбных дапаможнікаў «Задачы па агульнай узроставай і педагагічнай псіхалогіі» (2-е выд., 1985), «Псіхалогія выхавання школьнікаў» (1996) і інш.