Пле́сень, пле́сінь, пле́сні, пле́сене ’цвіль на квашанай капусце’ (ЛА, 4). Гл. пле́сня. Рэгіянальнае плесь ’тс’ (гом., тамсама) паводле цвіль, бросьць, з былым суф. *‑ь са значэннем адцягненасці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бро́сня, ‑і, ж.
1. Мікраскапічны грыбок, які развіваецца на заражанай гніллю вадкасці або волкай паверхні чаго‑н.; плесня. Смятана пакрылася тоўстым слоем бросні.
2. Зялёная паверхня з водарасцей, якой пакрываецца застаялая вада. Ні параходы, ні баржы, ні плыты не плылі па Дзвіне; бросняй зарасталі рачныя затокі.Хадкевіч.//перан. Атмасфера застойнасці, праяўленне адмоўных з’яў, пошласці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Móder
m -s
1) гнілі́зна, цвіль, пле́сня
2) гніллё
in ~ zerfállen* — рассы́пацца ў прах
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Тля ’дробнае насякомае, якое жывіцца сокам раслін’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Сцяшк., Арх. Вяр.), ’моль, Acarus’: тля мучная, сырная (Ласт.), ’плесня, мох на чым-небудзь гнілым; прах; моль, дробныя чарвякі’ (Нас.), ’плесня’ (Байк. і Некр.), тля́га ’тля’ (Барад.), ст.-бел.тля ’тля’ (1489 г., КГС). Укр.тля, дыял.тлі́я, рус.тля ’тс’. Звязваюць з прасл.*tьliti ’хутка і прагна есці, паглынаць; выгадоўваць, адкормліваць; губіць, знішчаць, псаваць, пажыраць’, параўн. стараж.-рус.тьлити ’псаваць, пажыраць’, роднаснае *tьlěti ’тлець’ (гл. тлець). Акрамя таго, супастаўляецца з грэч.τῖλάω ’вадкія экскрэменты’, ’хварэю на панос’, лат.tĩrelis ’балота’, літ.týras ’балота; чысты’, tỹrė ’каша’, што няпэўна (ЕСУМ, 5, 583; Фасмер, 4, 65).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ На́ша ’кіслае малако’ (Мат. Маг.). Няясна; магчыма, да наш (гл.), параўн. эўфемізм нашаннб (нашъ‑онъ‑нб) ’кал, дрэнь’ (Нас.); сувязь з рус.няша ’іл, рэдкая гразь; плесня, цвіль’, якое выводзяць з коміnaša ’пена, асадак, гушча, іл’ (Фасмер, 3, 95), нягледзячы на значную фармальную і семантычную блізкасць, здаецца праблематычнай, перш за ўсё па лінгвагеаграфічных меркаваннях; па семантычных меркаваннях цяжка звязаць з літ.naša ’ўраджай’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Плясні́вы (плясьнівыіі) ’сівабелаваты (пра каня)’ (Бяльк.), пляснівы ’вяснушкаваты’ (кліч., Жыв. сл.; рэч., светлаг., б.-каш., Мат. Гом.), ’плямісты’ (рэч., Нар. сл.), ’заплеснявелы’ (Сцяшк. Сл.), ’колер поўсці ў каня ці каровы, дзе змешаны белая і рыжая поўсці’ (Варл.). Апошняе ст.-бел.плесннвыіц плесневый ’светла-шэрай масці’ (1552 г.) — са ст.-польск.pleśniwy ’конь з белымі плямкамі на шэрсці’ (Булыка, Лекс. запазыч., 124). Параўн. таксама і ст.-чэш.plesnivy ’сівы, бела-шэры (пра каня)’, ’пакрыты плесняй’. Да плесні, плесня (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пяля́сы (пеля́сый) ’паласаты, з белымі па цёмнаму або чорнаму полю ці чорнымі па светламу полю палосамі’ (Нас.), піля́сый ’тс’ (Бяльк.), сюды ж пелесова́ць ’сцябаць пугай, паласаваць скуру біццём; вытоптваць (пра луг або пасевы)’, пелесо́ваный ’жорстка пакараны’ (Нас.), пялёсіны ’пісягі ад дубцоў’ (Наша Слова, 1992, 12 лют.), параўн. рус.пелёсый ’плямісты (пра жывёл)’, польск.pelasy ’тс’, славен.pelésast ’тс’. Роднаснае ст.-слав.пелѣсъ ’пярэсты, у кропачкі’, чэш.pelesa ’від кузуркі’, славен.pelès ’гатунак вінаграду’ і пад., якія параўноўваюць з літ.pelėsis, мн. л. pelė̃siai, pelėsiaĩ ’плесня’, грэч.πελιδνος, πελιτνός ’цёмны, шэры, бледна-сіні’, гл. Фасмер, 3, 229; Махэк₂, 445; Бязлай, 3, 23; ESJSt, 11, 635. Параўн. перапялёсы, пялёсы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Суга́ ’мыс’ (Ласт.). Параўн. укр.карп.суг ’упадзіна ў зямлі’. Няясна. Магчыма, тое ж, што і аргат. суга́ ’вада’ (дрыб., шкл., навазыбк., Рам. 8–9), якое выводзіцца з тур.асман.su ’вада’ (гл. Горбач, Арго, 34), г. зн. ’месца каля вады’; назва па сумежнасці? Менш верагодная сувязь з укр.суга́ ’ржавая вада на балоце’, ’асадак у алеі’, балг.съ́га ’плесня на паверхні віна’, для якіх узнаўляецца прасл.дыял.*sǫga, гл. Пятлёва, Этимология–1976, 45; ЕСУМ, 5, 465. Можа быць і адваротным дэрыватам ад сузок (гл.) з “этымалагічным” узнаўленнем ‑г‑. Пацюпа (Arche, 2007, 3, 170) выводзіць з сугба́ ’выгін знутры’ (ад гібаць, гбаць ’згінаць’), у такім выпадку трэба дапусціць атаясамліванне фіналі -ба з адпаведным суфіксам і яго адсячэнне, што малаверагодна.