знітава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.
1. Зак. да нітаваць.
2. Пераплесці, злучыць чым‑н. Ломяць галіны. Эх, быў бы тапор — Работа пайшла б весялей і спарней. Плюшчом знітавалі насілкі з галін. А. Вольскі. Сані знітаваў вязамі [Мядзведзіч]. Бялевіч.
3. перан. Звязаць, з’яднаць. Для ўсіх брыгада — так знітаваў Пётр Блахін падначаленых — была родным домам. Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перакрыжава́ць, ‑жую, ‑жуеш, ‑жуе; зак., што.
1. Пакласці, правесці, перавязаць што‑н. накрыж. Гімнасцёрку на плячах перакрыжавалі дзве вільготныя паласы ад лямак парашута. Алешка.
2. перан. Сутыкнуць, пераплесці. А мы ж, брат, сустрэліся з ёй, пад Ржэвам. Вайна перакрыжавала нашы шляхі. Ракітны. // Скасаваць, перакрэсліць. Аўтаматызацыя і механізацыя, атамныя электрастанцыі, палёты на ракетах вакол зямлі нашчэнт перакрыжавалі ранейшы павольны тэмп жыцця. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераблы́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Перамяшаць, парушыць папярэдні парадак размяшчэння чаго‑н., заблытаць усё, многае. Пераблытаць ніткі. Пераблытаць дрот. // перан. Парушыць паслядоўнасць, выразнасцю яскравасць, зрабіць хаатычным. Сон пераблытаў усё: праўду з выдумкай, мінулае шчасце з сучасным... Васілевіч.
2. Памылкова прыняць каго‑н. за іншага, адно за другое. Пераблытаць маршрут. Пераблытаць адрасы. □ — Што ж гэта вы падвялі нас з малаком?.. — Трэці дзень не прыносіце. — А хіба мой муж не быў гэтыя дні? — Не. — Няўжо ён пераблытаў дом ці пад’езды? — захвалявалася Вера. Пальчэўскі. [Ханюціна:] — Я цябе з Гуцікавай пераблытала, з ткацкага [цэха]. Савіцкі.
3. Разм. Абвіць, аплесці што‑н.; пераплесці. Пераблытаць плот дротам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пераплёт, параплёт, пераплют ’рашотка, рама, агароджа з перакрыжаваных перакладзін’ (ТСБМ, Янк. 2, усх.-палес., Шушк., Мат. Гом.), ’перапляценне, на якое кладуцца жэрдкі ў агароджы’ (віл., глыб., Сл. ПЗБ), ’плот-частакол’ (усх.-палес., Нар. сл.); пераплёт, пераплёціна ’пярэвітка’ (паўн.- і ўсх.-бел., ЛА, 4), пераплёт ’край бёрда (прадаўгаваты)’ (ветк., Мат. Гом.), перэплёты ’абмоткі трысцін у бёрдзе’ (ТС), ’плецены перадок у санях’, ’аснова лапця’ (рагач., светлаг., Мат. Гом.), пераплёт ’латы ў страсе’ (слуц., ЛА, 4), ’жэрдка для прыціскання саломы на страсе’ (усх.-палес., Нар. сл.), ’аснова страхі з гарызантальных жэрдак, прывязаных да крукоў бярозавым віццём ці лазой’ (Растарг.), піряплёціна ’лата, пераплеціна’, ’непрыемнасць’ (Бяльк.). Рус. переплёт, переплёты ’пляцень з тонкіх калочкаў’, ’колцы з прутоў у бучы’, ’тонкая перагародка ў засеку’; польск. przeplot ’перапляценне, пераплётная рэч, месца перапляцення’, przeplota ’лаза, якой прывязваюцца калкі ў плоце’; серб.-харв. пре́плет ’перапляценне, спляценне’. Прасл. *per‑pletъ, утворанае ад дзеяслова *per‑pletti (аснова *plet‑) > *per‑plesti > перапле́сці. Да пера- і пле́сці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
заблы́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. У беспарадку пераплесці, перавіць, зблытаць (ніткі, валасы і пад.). Заблытаць ніткі. □ [Алесь] ледзь адвязаў вяроўку ад Патапчыкавага воза, заблытаў яе, потым доўга разблытваў. Чарнышэвіч.
2. перан. Увесці ў зман, збіць з толку. Коціцца плётка ад хаты да хаты, намотваецца ў кожнай хаце што-небудзь новае на яе. Расце клубок, павялічваецца, пагражае заблытаць .. Надзю. Галавач.
3. Зрабіць цяжкім для разумення, ускладніць. Заблытаць справу. // Дапусціць многа памылак, недакладнасцей. Заблытаць разлікі.
4. Разм. Уцягнуць каго‑н. у якую‑н. непрыемнага справу. Заблытаць у непрыемную гісторыю.
•••
Заблытаць сляды — змяніўшы напрамак руху, збіць са следу, прымусіць згубіць след. Каб заблытаць след,.. [Саша] крута павярнуў налева, міма руін. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераплёт, ‑у, М ‑лёце, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. пераплятаць — пераплесці (у 1 знач.).
2. Цвёрдыя вокладкі ў кнізе, сшытку і пад. Нашу ўвагу прыцягнула палічка з адметнымі кнігамі.. у старых пераплётах. Пальчэўскі.
3. Рашотка, рама, агароджа з перакрыжаваных перакладзін. Пераплёты аконных рам. □ Перастук колаў стаў гучнейшы, і здавалася ўжо, што ён водгуллем аддаецца ў жалезным пераплёце моста. Карпаў.
4. Разм. Што‑н. пераплеценае, утворанае спляценнем; перапляценне. Тут ёсць абрус яе [Марынінай] работы З брыжамі белымі, як снег. На ім у зоры, пераплёты, — Мастацкай выдумкі разбег. Колас. / у перан. ужыв. Гэткі пераплёт жыццёвых з’явішчаў блытаў Сёмкавы думкі. Гартны.
5. перан. Складанае, заблытанае, цяжкае становішча. У якія б пераплёты ні траплялі яго [Пятра Рунца] героі, іх заўсёды чакае шчаслівы канец. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зблы́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Пераплесці ў беспарадку; пераблытаць. Зблытаць ніткі. Зблытаць валасы. □ Каб рукі, ногі пакруціла Нячыстай, цёмнай сіле той, Якая долу паваліла, Памяла, зблытала, скруціла Цябе, лянок харошы мой. Бялевіч. // Парушыць парадак чаго‑н. Зблытаць лісты рукапісу. □ Тут на момант .. [дзеці] збіліся, зблыталі строй. Ракітны. // перан. Унесці блытаніну; пазбавіць яснасці, выразнасці, дакладнасці. [Выступленне сакратара] яшчэ больш зблытала і ўскладніла [Максімавы] думкі. Шамякін. Але зноў усё зблытаў, нечакана паявіўшыся, Каляда. Скрыган.
2. Памылкова прыняць адно за другое; пераблытаць з кім‑н., чым‑н. [Аўсянку] можна нават з вераб’ём зблытаць: такая ж шэранькая. Ігнаценка. Галя пагражальна паківала каля яго носа пальцам і строга сказала [Змітраку]: — Ты толькі не зблытай мяне з Інай. Ваданосаў.
3. Разм. Збіць з толку, прывесці ў замяшанне. Падказка зблытала вучня.
•••
Зблытаць карты чые або каго — разладзіць, парушыць чые‑н. планы, намеры.
Зблытаць сляды (след) — збіць са следу каго‑н., накіраваць па няправільнаму следу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
back3 [bæk] v.
1. ру́хацца ў адваро́тным напра́мку;
back a car дава́ць за́дні ход машы́не
2. падтры́мліваць (план, рэзалюцыю і да т.п.);
They backed her in the choice of career. Яны падтрымалі яе выбар прафесіі.
3. субсідзі́раваць, фінансава́ць
4. пакрыва́ць (чым-н.);
back a book перапле́сці кні́гу;
a coat backed with fur паліто́ з фу́травай падшэ́ўкай
5. прымыка́ць (зза́ду);
The house is backed by a hill. Дом стаіць ля падножжа ўзгорка.
back away [ˌbækəˈweɪ] phr. v. ад’язджа́ць; адступа́ць
back off [ˌbækˈɒf] phr. v. адступа́ць, адступа́цца; адрака́цца; адмаўля́цца; біць адбо́й;
Back off! slang Адстань!/Адчапіся!
back out [ˌbækˈaʊt] phr. v. (of) ухіля́цца (ад чаго-н.);
back out of the promise не стрыма́ць абяца́нне
back up [ˌbækˈʌp] phr. v.
1. падтры́мліваць;
back up words with deeds падмацо́ўваць сло́вы спра́вамі;
back up a theory with facts падмацо́ўваць тэо́рыю фа́ктамі
2. дава́ць за́дні ход (пра машыну)
3. суправаджа́ць му́зыкай
4. comput. зрабі́ць дадатко́вы/рэзерво́вы экзэмпля́р
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)