перапле́сці, -ляту́, -ляце́ш, -ляце́; -ляцём, -лецяце́, -ляту́ць; -лёў, -ляла́, -ло́; -ляці́; -ле́цены; зак., што.

1. Сшыць лісты, уставіўшы і замацаваўшы ў вокладку.

П. кнігу.

2. Злучаючы, сплесці; перавіць.

Дрэвы пераплялі свае галіны.

П. вянок стужкай.

3. Заплесці нанава.

П. касу.

|| незак. пераплята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. пераплята́нне, -я, н.

|| наз. пераплёт, -у, Ме́це, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапле́сці

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перапляту́ перапляцё́м
2-я ас. перапляце́ш пераплецяце́
3-я ас. перапляце́ перапляту́ць
Прошлы час
м. пераплё́ў пераплялі́
ж. перапляла́
н. перапляло́
Загадны лад
2-я ас. перапляці́ перапляці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час пераплё́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перапле́сці сов., в разн. знач. переплести́; (обвивая, обкручивая — ещё) переви́ть;

п. кні́гу — переплести́ кни́гу;

п. па́льцы рук — переплести́ па́льцы рук;

п. касу́ — переплести́ ко́су

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапле́сці, ‑пляту, ‑пляцеш, ‑пляце; ‑пляцём, ‑плецяце, ‑плятуць; пр. пераплёў, ‑пляла, ‑ло; заг. перапляці; зак., што.

1. Уставіць сшытыя лісты кнігі, сшытка і пад. у вокладкі і сашчапіць або склеіць іх. Пераплесці кнігу.

2. Злучыць сплятаючы. Дрэвы пераплялі свае галіны. // Сашчапіць (пальцы рук). // Пакрыць, апутаць сеткай чаго‑н. Кар[а]ні дрэў густа пераплялі.. [дарогу], і воз кідала з боку на бок. Чарнышэвіч.

3. Расплёўшы, заплесці, сплесці лепш, іначай. Пераплесці касу. Пераплесці кошык.

4. Сплесці ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папераплята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Пераплесці усё, многае.

П. часопісы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

переплести́ сов., в разн. знач. перапле́сці;

переплести́ кни́гу перапле́сці кні́гу;

переплести́ ле́нтами перапле́сці сту́жкамі;

переплести́ узо́р за́ново перапле́сці ўзор на́нава;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераплята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераплесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапле́цены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераплесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераплята́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераплятаць — пераплесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапле́цены в разн. знач. переплетённый; переви́тый; см. перапле́сці

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)