з’арганізава́цца, ‑зуецца; ‑зуемся, ‑зуецеся, ‑зуюцца; зак.

1. Аб’яднацца, стварыўшы якую‑н. групу, арганізацыю. [Тодар] далучыўся да былых акружэнцаў, што з’арганізаваліся ў партызанскі атрад. З імі і праваяваў усю вайну. Пальчэўскі. [Крывавязаў:] — Мы, восем чалавек артылерыстаў, пазаўчора з’арганізаваліся ў ячэйку. Хадкевіч. // Аб’яднацца. згуртавацца для якой‑н. мэты. [Янка Чабор] пісаў: «Давайце з’арганізуемся, каб агульнымі сіламі выдаваць свой уласны часопіс». Хромчанка.

2. Заснавацца, стварыцца, узнікнуць. Пры клубе з’арганізаваўся аматарскі хор.

3. Набыць арганізаваны характар. З’арганізавалася спартыўная вучоба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сатана́, ‑ы, м.

У некаторых рэлігіях — злы дух, які супрацьстаіць богу; д’ябал. Колькі надзеі паклаў.. [«брат Міша»] на тое, што прывядзе, нарэшце, «к госпаду» гэтую «заблудную авечку». А тут — зноў сатана не дрэмле. Косцік і ўчора і пазаўчора хадзіў у лес па чужыя дровы. Брыль. // м. і ж. Разм. Ужываецца як лаянкавае слова. — Адкасніся, сатана, — замахаў Ціток сваім кіем. Параска сарвалася і пабегла ўперад. Лобан. [Кацярына:] — Базыль, сатана ты сіберная!.. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наўзна́к ’дагары’ (Гарэц., Сл. ПЗБ, ТС), наўзнач ’тс’ (Янк. 1; карэл., Янк. Мат., Ян.), навознач ’тс’ (стол., Жыв. сл.), укр. навзнак ’тс’, рус. навзнак, навзначь ’тс’, польск. nawznak, naznak, чэш., славац. naznak ’тс’, серб.-харв. nȁuznak. Прыназоўнікавае спалучэнне з прасл. *vъznakъ ’тс’, параўн. ст.-слав. възнакъ, балг. възнак, славен. vznak, польск. арх. wznak і інш., адносна якіх існуюць розныя меркаванні. Паводле Фасмера (3, 34), магчыма, з *na‑kъ, аналагічнага да *per‑kъ (гл. перак), параўн. серб.-харв. наком ’пасля, ззаду’, накјуче̑ ’пазаўчора’ і інш. Махэк₂ (392) выводзіць чэш. naznak з *na jьz‑na‑nikъ, гл. назнанак, назнайніцу ’навыварат’, што, здаецца, сведчыць у карысць апошняй версіі (у прыватнасці, магчымае народнаэтымалагічнае асэнсаванне падабенства каранёвай часткі слоў).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надовень ’участак поля каля вёскі’ (полац., Яшк.). Цёмнае слова. Варбат збліжае з в.-луж. nadows ’вясковы выган, выпас’ (паводле Шустара–Шэўца, з *nadъ і *vьsь, гл. вёска), на падставе чаго прапануе рэканструкцыю *na‑dó‑vьsь‑nъ, параўн. прыметнік в.-луж. nodowsny ’выганны, пашавы’, з наступнай субстантывацыяй і фанетычнымі зменамі (падзенне рэдукаваных і як вынік гэтага спрашчэнне спалучэння sn > n), што можна прыняць з вялікай доляй верагоднасці. Менш падстаў мае, як здаецца, збліжэнне в.-луж. nodows, а значыць, і надовень, з прыслоўямі тыпу надовесь ’нядаўна’, надовись ’пазаўчора’ і інш. (Варбат, Этимология–1979, 31–32), якія, як і беларускія словы нагдысь, нагдовесь, надое, надовень, з *ono‑gъda‑ (ESSJ SG, 2, 525). Гл. наступнае слова. Можна прапанаваць і іншую версію: надовень < надобень ’карысная (зручная) рэч’ (да даби, гл.), параўн. семантычна блізкае выгада ’паша’, рус. ’угодье’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

памя́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад памя́ць.

2. у знач. прым. Няроўны, нягладкі, са складкамі, маршчынамі. У лодцы сядзеў чалавек у сіняй палінялай майцы і шэрым памятым капелюшы. Шашкоў. Пазаўчора з суседняй вёскі .. [людзям] перадалі зачытаную, памятую партызанскую газету. Шамякін. // Які страціў сваю першапачатковую форму ад удару, штуршка; пашкоджаны ўмяцінамі. Пад адхонамі валяліся памятыя цыстэрны, шкілеты вагонаў. Карпаў. Там, на шырокіх дашчаных паліцах і ў вялізных плеценых карзінах, яшчэ можна было знайсці хлеб — праўда, пабіты і памяты. Якімовіч. // Прыбіты, прыгнуты, прытоптаны (аб раслінах). На тым месцы, дзе [людзі] селі на зямлю, асталася пасля іх толькі памятая трава. Чорны. // перан. Заспаны, са слядамі стомы; змораны, нясвежы (пра твар). Якаў застаў Вярбіцкага дома. Той нядаўна прачнуўся, і твар яго быў памяты і нясвежы. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́гды ’іншы раз’ (Жд. 1)., нагдысь ’нядаўна’ (Бяльк., навагр., Сцяшк. Сл., Мат. Гом.), нагдась, на́гдай ’надоечы’ (Нас.), нагдое ’пазаўчора’ (Жд. 2), нагдоя ’надоечы’ (мін., Жыв. сл.), нагдовя ’тс’ (навагр., З нар. сл.), нагдове ’надоечы, днямі’ (ТС), нагдовісь, нагдовясь ’нядаўна’ (Мат. Гом.), нагдовінь ’нядаўна’ (Мат. Гом.), нагдовінь ’нядаўна, надоечы’ (ушац., Нар. сл.), рус. нагдысь, нагдись ’тс’ (пск., цвяр., разан., Даль). Складанае слова, першую частку атаясамліваюць з указальным займеннікам опъ (тут форма ж. р. опа, са стратай пачатковага галоснага), што адсылаў да аддаленага па месцы або ў часе прадмета ці з’явы, параўн. *оного дня ’таго дня, назаўчора’ і *сего дня ’сёння’; група ‑гд‑, маючая няпэўнае часавае значэнне, трактуецца як суфіксальная (Шуба, Прыслоўе, 60), да якой далучаюцца розныя часціцы: -сь (< Zcu або се, гл. Карскі 2–3, 71); ‑и (Cjь), ‑о(в)е (< овъ), -нь (< онъ). Гл. таксама надоечы, надоясь, надоі}, на́дась, анидысь, анодысь, аногды, анагдое, анагдовень і інш., якія маюць адпаведнікі ў большасці славянскіх моў і ўзыходзяць да *onagbda/ ‑dy: укр. оногди, рус. оногда, польск. onegdy, каш. wönegde, чэш. onehdy, славац. onehdy, н.-луж. wogano, серб.-харв. онаде і інш. (ESSJ SG, 2, 525–527).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

задра́ць, ‑дзяру, ‑дзярэш, ‑дзярэ; ‑дзяром, ‑дзераце; зак., каго-што.

1. Падняць угору. Дзік спыніўся, задраў свой лыч, панюхаў паветра, глуха рохнуў і завярнуўся назад. Маўр. // Загнуўшы, падняць уверх (пра адзенне). Зусім нечакана для «высокага суда» Рыгор задраў кашулю і павярнуўся спіной да стала. Бажко. Чалавек задраў калашыны вышэй калень і пачаў грэць валасатыя ногі. Лобан.

2. Адарваўшы, загнуць канцом у адваротны бок. Задраць скуру на пальцы.

3. Забіць, разарваць (пра драпежніка). Каршун задраў курыцу. □ Яшчэ пазаўчора .. [воўк] задраў па той бок лесу на выгане кабылу. Чорны.

•••

Задраць ногі — а) упасці, не ўтрымаўшыся на нагах. Купрыян.. быў да таго п’яны, што жонка як турнула рукою, то ён задраў ногі.. і перакуліўся. Чарот; б) памерці, здохнуць (звычайна пра жывёлу). Падкорміць [Халімон] парсючка, толькі б.. прадаць, рубель на патрэбу выручыць, а гэты парсюк ногі задзярэ. Чарнышэвіч.

Задраць нос (галаву) — зазнацца, заганарыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адлюстрава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. адлюстроўваць — адлюстраваць і адлюстроўвацца — адлюстравацца.

2. Адбітак прадмета на гладкай люстранай паверхні. Адлюстраванне лодкі ў возеры нічым не адрознівалася ад рэальнай лодкі на паверхні. В. Вольскі. Пазаўчора я аглядаў у вадзе нейкай пушчанскай сажалкі сваё даволі журботнае адлюстраванне. Брыль. // Адбітак у нашай свядомасці з’яў аб’ектыўнай рэальнасці. Ленінская тэорыя адлюстравання. □ Матэрыялізм — прызнанне «аб’ектаў у сабе» або па-за розумам; ідэі і адчуванні — копіі або адлюстраванні гэтых аб’ектаў. Процілеглае вучэнне (ідэалізм): аб’екты не існуюць «па-за розумам»; аб’екты ёсць «камбінацыі адчуванняў». Ленін.

3. Тое, што ўвасабляецца, выяўляецца ў мастацкіх вобразах, малюнках і пад. У вершах, апавяданнях і байках, з якімі К. Крапіва выступіў у друку, шырокія масы працоўных убачылі адлюстраванне сваіх поглядаў, думак і пачуццяў. Казека.

4. Тое, што з’яўляецца вонкавым выяўленнем чаго‑н.; адбітак. Хоць Дзядзюля і не разбіраўся лішне ў тонкасцях тых адлюстраванняў, якія кладзе душа на твар, усё ж ён.. падумаў, што гэтая жанчына ўжо, мусіць, глыбока ведае цану з’явам свету. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тре́тий в разн. знач. трэ́ці;

тре́тьего дня пазаўчо́ра;

в тре́тьем году́ пазале́тась, у пазаміну́лым го́дзе;

в тре́тьих па-трэ́цяе;

в тре́тий раз трэ́ці раз;

тре́тье лицо́ юр. трэ́цяя асо́ба;

в тре́тьем лице́ (говорить, писать) у трэ́цяй асо́бе;

тре́тье поколе́ние трэ́цяе пакале́нне;

◊

из тре́тьих рук праз трэ́ція ру́кі;

тре́тьей руки́ не ле́пшы, не ве́льмі што;

до тре́тьих петухо́в да трэ́ціх пе́ўняў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

day

[deɪ]

n.

1) дзень дня m., pl. дні дзён

all the day — уве́сь дзень

all day long — цалю́ткі дзень

on that day — таго́ дня

every other day — празь дзень

the day after tomorrow — паза́ўтра, пасьляза́ўтра

the day before yesterday — заўчо́ра, пазаўчо́ра

by day — удзе́нь

one day — адно́йчы

some day — не́калі, калі́-не́будзь, калі́сьці

the other day — дня́мі, няда́ўна

day by day — дзень у дзень

2) пара́ f., су́ткі pl. (24 гадзі́ны)

3) час -у m.

the present day — сяго́ньня, цяпе́р

in days of old — даўне́й, калі́сьці; быва́ла

in days to come — у бу́дучыні

•

- any day

- call it a day

- day after day

- day in, day out

- day off

- from day to day

- the day is ours

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)