дэрмацы́бе

(н.-лац. dermocybe)

шапкавы базідыяльны грыб сям. павуціннікавых, які расце ў лясах на глебе, часам на драўніне; неядомы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гімнапі́л

(н.-лац. gymnopilus)

шапкавы базідыяльны грыб сям. павуціннікавых, які расце ў лясах на адмерлай драўніне хвойных парод; неядомы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гебело́ма

(н.-лац. hebeloma)

шапкавы базідыяльны грыб сям. павуціннікавых, які расце на глебе ў лясах, парках, на лугах; неядомы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фаёдыя

(н.-лац. fayodia)

шапкавы базідыяльны грыб сям. радоўкавых, які расце на глебе ў вільготных імшыстых і мяшаных лясах, неядомы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

астэрафо́ра

(н.-лац. asterophora)

шапкавы базідыяльны грыб сям. радоўкавых, які развіваецца на сыраежках і млечніках, іншы раз на гнілых пнях, неядомы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гіфало́ма

(н.-лац. hypholoma)

шапкавы базідыяльны грыб сям. страфарыевых, які расце на пнях, дрэвах, зрэдку на глебе ў лясах, парках; неядомы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тылапі́лус

(н.-лац. tylopilus)

шапкавы базідыяльны грыб сям. балетавых, знешне падобны да баравіка, але з ружовым гіменафорам, які расце на глебе ў лясах; неядомы, жоўцевы грыб.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Лаша́к, лун. лоша́к ’грузд, Lactarius piperatus’ (Шатал.). Названа паводле колеру лася. У бел. гаворках існуюць аналагічныя назвы грыбоў, у аснове якіх назвы жывых істот: стаўб. казлята ’масляк’, кобр. чо́рна свыня́ ’грузд’, івац. ове́чы грыбнеядомы’, кам. кобыла, кобр. коза́ ’пеўнік жоўты’, драг. мэдвэ́дык ’пеўнік жоўты’, агульнавядомае лісі́чкі і інш. Параўн. таксама ўздз. лось ’пеўнік стракаты’ (Жыв. сл., Нар. словатв.). Утворана ад лос‑ь пры дапамозе суф. ‑ак (гл. лаша). Аналагічна літ. briedžiùkas ’ласянё’ і ’смарчок’ (ад bríedis ’лось’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тава́рачы, тавараччы ’каровін’ (Мат. Гом.), това́рэчы ’каровін, каровячы’ (ТС), сюды ж словаспалучэнні з прыметнікам: тава́рачы рыжок, тава́рычы рыжкі́ ’грыб ваўнянка, Lactarius torminosus Fr.’ (ельск., ЛА, 1; Расл. св.), тава́рачы грыб, тава́рачыя грыбу́ ’грыбы, якія ядуць каровы, авечкі’ (мазыр., Жыв. сл.), това́рачы бобо́ўнік ’расліна бабок трохлісты, Menyanthes trifoliata’ (лельч., Нар. лекс.). Утварэнні ад тавар1 (гл.), прыметнік таксама ў пераносным значэнні ’неядомы, шкодны, дзікі’, параўн. назвы грыбоў і раслін з азначэннямі конскі, сабачы, воўчы, жабечы, вужовы і благі, дрэнны, паганы, нічогі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пясля́к (песля́къ) ’стары грыб; старэча’ (Нас.), песля́к ’стары грыб’ (Дабр.), песлячо́к ’дзядок (пра хлопца); слабы, нядужы’ (Нас.). Паводле Мяркулавай (Очерки, 188), утворана ад пес (гл.) па ўзору іншай назвы грыбоў — казля́к (ад казёл) са значэннем ’дрэнны, неядомы грыб’, параўн. рус. пе́сьи гу́бы, сюды ж, магчыма, і славен. pěšak ’стары грыб’. Для значэнняў ’слабы, нядужы’ можна дапусціць утварэнне ад пе́стлівы ’спешчаны, распешчаны’ (Ласт.): пяс(т)ляк, параўн. і польск. pieskliwy, pieśćliwy ’тс’. Нельга выключыць таксама сувязь з серб.-харв. песичаво ’слабое, якое не расце (пра дзіця)’, балг. пе́сец, песи́ца ’хвароба дзяцей, пры якой яны слабеюць і пакрываюцца шэрым пушком’, якія народная этымалогія звязвае з пес (БЕР, 5, 186–187).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)