Ро́здур ’раздуранасць’, ’раздураны’ (Янк. 3.), ’распушчаны чалавек’ (клец., Нар. лекс.), ’неслух, свавольнік’ (жаб., Нар. лекс.). Ад раздуры́ць < раз- (роз-) і дуры́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́лупак (не́лупык) ’неслух, свавольнік’ (Яўс.). Відаць, з не і лупіць ’біць, лупцаваць’ (’біць да здзірання скуры’, Нас.), г. зн. ’той, каго не білі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́кала ‘глухі’ (Нас., Байк. і Некр.). Відаць, у выніку семантычнага пераносу з ту́каланеслух, які нічога не робіць без лаянкі на яго’ (Нас.). Да ту́каць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абані́ты ’пешчаны, балаваны’ (Касп.), параўн. рус. пск. абанитыйнеслух, свавольны, балаваны, хітры’. Мабыць, абаніты < *абабніты. Параўн. рус. бабнить ’спавіваць’ і рус. арх. банить ’тс’ (абое да баба). Гл. Мартынаў, SlW, 64, і бабіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ваґе́ра1 ’зух’ (гук ґ выбухны) (Нас.), вогер, вогерка ’тс’ (КТС). Насовіч падае таксама вогер, якое тлумачыць, як ’жарабец’ і як ’угарь-молодец’. Ці не сюды рус. огурь, огурный, огуряться, якія прыводзіць Фасмер (3, 120), лічачы іх няяснымі, а таксама рус. ухарь? Укр. вагера ’тс’. Семантычна вогер, вагера можна наблізіць да агуранеслух’ (Бяльк.), агурань ’грубіян, неслух’ (Нас.). Паводле версіі Карскага, Белорусы, 176, вогер ’жарабец’ < цюрк. ajge̥r. Далей семантычны пераход ’жарабец’ > ’зух (пра чалавека)’, што пацвярджаецца наступнай паралеллю: адлётныя (коні) (Нас.) — адлёт ’зух’ (Бір. дыс., КТС). Параўн. Рудніцкі, 1, 289.

Ваге́ра2 ’танец на кукішках’ (Нас.). Няясна. Магчыма, звязана з папярэднім.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лызба́ннеслух, упарты чалавек’ (гор., Мат. Маг.). Відавочна, запазычана з польск. łycbań ’бадзяга, гультай’ або было ўтворана ад дзеяслова *лызбаніць, які з малапольск. u̯yz̦bańić še ’гультаяваць, марнаваць час’ < łycoń, łycåk < łycać ’скакаць, падскокваць’, як тарабаніць ’валачы’ (Слаўскі, 5, 382 і 383).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акаё́ман ’верхалаз’ (Бяльк.). Мабыць, недакладнае тлумачэнне да акаёмы ’адчайны’ (гл. каяцца). Параўн. рус. паўн. і ўсх. окаём ’нягоднік, неслух, ашуканец’. Гл. таксама каём ’шустры, бойкі’ (Мартынаў, Бел.-рус. ізал., 69). Іншая версія: (Цыхун, Бел.-рус. ізал., 91) да оком яти, рус. окоёмный ’скупы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́йка ‘пудзіла’, ‘гультайка’ (Касп.). Няясна; магчыма, ад выклічніка туй, варыянтнага да ту (гл. папярэдняе слова), параўн. ту́каланеслух, які нічога не робіць, пакуль не накрычаць на яго’ (Нас.), гл. ту́каць ‘лаяць, крычаць’, польск. дыял. tuknǫć ‘крыкнуць на ваўка звыклым спосабам: tu! (Варш. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МАРЦІНО́ВІЧ (Аляксандр Андрэевіч) (н. 18.8.1946, в. Казловічы Слуцкага р-на Мінскай вобл.),

бел. літаратуразнавец, крытык, публіцыст. Скончыў БДУ (1968). Працаваў у раённым друку. З 1972 у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва». Друкуецца з 1964. Даследуе сучасную бел. л-ру, творчасць З.Бядулі, П.Галавача, І.Пташнікава, Б.Сачанкі, І.Шамякіна, І.Навуменкі, І.Чыгрынава і інш. Выдаў зб-кі літ.-крытычных артыкулаў «Далучанасць», «Пад небам вечнасці» (абодва 1990), «Дарога ў запаветнае» (1992), «Шляхам праўды», «Сувязь» (абодва 1994), «Дзе ж ты, храм праўды?» (1996), «Святло чароўнага ліхтарыка» (кн. 1—2, 1997—98). Аўтар краязнаўчай кнігі «Ля Каменкі бруістай» (1992), зб-каў гістарычных нарысаў і эсэ «Зерне да зерня» (1996, Дзярж. прэмія Беларусі імя К.Каліноўскага 1998), «Хто мы, адкуль мы...» (ч. 1—2, 1996—98), кніг для дзяцей «Віця Неслух у краіне Мурашоў» (1995, з Т.Мушынскай), «Святая Еўфрасіння» (1999). Складальнік кніг публіцыстыкі «Свабоднае» грамадства зблізку» (1986), паэзіі «Мы і яны» (1986) і «Слова міру і праўды» (1987) і інш.

Тв.:

Іван Чыгрынаў. Мн., 1999;

У часе прасветленыя твары: Гіст. эсэ, нарысы. Мн., 1999.

В.А.Войніч.

Аляксандр Марціновіч.

т. 10, с. 148

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ліхале́цце ’ліха, бяда’ (Ян.; Мат. Гом.), ’дрэнь, пагібель’ (Грыг., Нас., Бяльк.), ’дрэнны год’, ’няшчасце’, ’благое надвор’е’ (Касп.), ’неслух’ (б.-каш., Мат. Гом.), ’час вялікай нягоды’ (ТСБМ). Укр. лихолі́ття ’цяжкія часы’, рус. лихоле́тье ’пара пакут, узрушэнняў’, ст.-рус. лихолѣтие ’тс’. Прасл. lixolětьje (Трубачоў, Эт. сл., 15, 92). Да лі́ха і ле́та (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)