не́слух, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Непаслухмяны, свавольны чалавек (часцей аб дзецях).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

не́слух

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. не́слух не́слухі
Р. не́слуха не́слухаў
Д. не́слуху не́слухам
В. не́слуха не́слухаў
Т. не́слухам не́слухамі
М. не́слуху не́слухах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

не́слух прост. не́слух, -ха м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

не́слух м., разг.

1. (непослушный человек) не́слух, ослу́шник;

2. (строптивый человек) стропти́вец, ослу́шник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

не́слух, ‑а, м.

Разм. Непаслухмяны, свавольны чалавек (часцей аб дзецях). — Вярніся, неслух! — пачуў.. [Валодзька] дзедаў загад, але і не падумаў спыніцца. Мележ. — Маўчаць! — крыкнуў настаўнік і загадаў неслухам выйсці за дзверы. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не́слух м разм ngehorsamer [nfolgsamer] Mensch

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Не́слух ’непаслухмяны’ (Нас., Бяльк., Касп.), ’непаслухмяныя дзеці’ (Варл.), сюды ж не́слуш ’непаслухмяны’ (Нас.), укр. не́слух ’тс’, рус. не́слуш ’тс’. Усх.-слав. утварэнне ад не слухаць (слушать), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ослу́шник уст. не́слух, -ха м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ослу́шница ж., уст. не́слух, -ха м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неслухмя́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Жан. да неслух.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)