нашчадкіЧынгісхана, прадстаўнікі кіруючых дынастый у шэрагу краін Азіі і Усх. Еўропы, засн. яго сынамі: Джучы, Джагатаем, Угедэем, Талуем; унукамі, у т. л.Батыем (сынам Джучы). Гл. таксама Мангольскія заваяванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нашча́дакм.
1. Náchkomme m -n, -n, Ábkomme m;
2.мн.:
нашча́дкі die kómmende Generatión, die Náchfahren
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
уну́км.
1.Énkel m -s, -, Énkelsohn m -(e)s, söhne;
2.мн.:
уну́кі (нашчадкі) Náchkommen pl
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Атро́дзя ’нашчадак, нашчадкі’ (Нас.). Рус.отродье, ст.-рус.отродие, отродъ, укр.відродок, славен.odrȏdek ’тс’. Утворана ад кораня ‑rod‑ конфіксам *ot‑ — ‑ьje ці ад дзеяслова отродити суфіксам ‑ие.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дэйтэратакі́я
(ад гр. deuteros = другі + tokos = роды)
прыватны выпадак партэнагенезу, пры якім нашчадкі атрымліваюцца абодвух полаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
На́рад ’нашчадкі’ (Сержп. Грам.). Ад нарадзі́ць ’радзіць, даць жыццё’; магчыма, архаізм, у якім захавалася першаснае значэнне ’ўсе народжаныя, нашчадкі, род’, параўн. народ (гл.).
Нара́д1 ’падрыхтаваныя да ткацтва кросны’ (мсцісл., Жыв. сл., Лебед., Мат. Гом.), ’увесь набор ткацкіх прылад’ (дзярж., З нар. сл.). Ад нарадзі́ць ’падрыхтаваць кросны да ткацтва’, да рад (гл.).
Нара́д2 ’воз без драбін для вывазкі сена’ (Сержп. Земл.), нара́дка ’воз, у якім возяць гной’ (Жд. 2). Ад нарадзі́ць ’прыстроіць, падрыхтаваць’, гл. рад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыро́д ’патомства’ (ТС), сюды ж таксама пріро́д ’ураджай, ураджайнасць’ (Юрч. СНС). Рус.пск.приро́д ’род; патомства, дзеці, нашчадкі’, урал.приро́д ’прыплод’, параўн. укр.природи́ти ’ўрадзіць’, прирі́док ’прыроджаная ўласцівасць’. Нулявы дэрыват ад *прырадзі́ць < радзі́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МЕТЫ́СЫ (франц. métis ад позналац. misticius змяшаны ад лац. misceo змешваю),
нашчадкі міжрасавых шлюбаў. У антрапалагічных адносінах займаюць прамежкавае становішча паміж расамі, якія змешваюцца (напр., у Амерыцы М. наз. нашчадкаў ад шлюбу белых і індзейцаў). Інтэнсіўнасць працэсу метысацыі ўвесь час павялічваецца. М. — большасць насельніцтва Лац. Амерыкі, Новай Зеландыі, а-воў Акіяніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГВАЛО́ДАВІЧЫ,
княжацкі род, прадстаўнікі якога ў 10—13 ст. валодалі Полацкаю зямлёю. Паходзяць ад полацкага князя Рагвалода, які загінуў разам з сынамі пры захопе Полацка Уладзімірам Святаславічам. Нашчадкі Рагвалода ад яго дачкі Рагнеды Рагвалодаўны ў летапісах названы «Рагваложымі ўнукамі», у навук. л-ры ад імя сына Рагнеды Ізяслава іх называюць Ізяславічамі.