нашча́дак

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. нашча́дак нашча́дкі
Р. нашча́дка нашча́дкаў
Д. нашча́дку нашча́дкам
В. нашча́дка нашча́дкаў
Т. нашча́дкам нашча́дкамі
М. нашча́дку нашча́дках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пото́мство нашча́дкі, -каў мн., пато́мства, -ва ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нашча́дак, -дка, мн. -дкі, -дкаў, м.

1. Чалавек у адносінах да сваіх продкаў.

Н.

Насовіча.

2. мн. Людзі будучых пакаленняў.

Нашы нашчадкі.

3. Сын, наследнік або наогул сваё дзіця (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нашча́дак, -дка м.

1. пото́мок; о́тпрыск;

2. только мн. нашча́дкі пото́мки, пото́мство ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Падно́ж’е, подножʼе ’патомкі, нашчадкі’ (ТС). Конфікснае вытворнае ад нага (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піліпоны ’нашчадкі раскольнікаў на Мазыршчыне’ (Шпіл.). Ад імені Піліп < Філін.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

эпаха́льны, ‑ая, ‑ае.

Важны, значны; які вызначае эпоху. Сучаснікі і нашчадкі вельмі высока ацанілі яго [Ф. Скарыны] эпахальную дзейнасць. Алексютовіч. Месца і значэнне яго [зборніка Я. Купалы «Шляхам жыцця»] ў гісторыі беларускай дарэвалюцыйнай паэзіі сапраўды эпахальныя. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насе́нне, -я, н.

1. Зачатак вышэйшых раслін, які складаецца з зародка і абалонкі; семя, зерне.

Н. развіваецца з семязавязі.

2. зб. Зярняты раслін, прызначаныя для пасеву.

Н. жыта.

3. перан. Пачатак чаго-н.; тое, што мае ўплыў, уздзеянне.

Пасеяць у сэрцы добрае н.

4. перан. Нашчадкі каго-н. (разм.).

|| прым. насе́нны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Насенная бульба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Счадкі, ст.-бел. счадки ’нашчадкі’ (Гарб., Ст.-бел. лексікон), счадкомъ ’нашчадкам’ (1492 г., Карскі 2–3, 146). Гл. нашчадак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расшы́ва, ‑ы, ж.

Вялікае паруснае судна, з вострым носам і кармой, звычайна пласкадоннае (плавалі даўней па Волзе і Каспійскім моры). Шумеў, хваляваўся народ той шчаслівы, — Нашчадкі пятроўскіх старых рачнікоў, Якія вадзілі па Волзе расшывы І бралі асадай у туркаў Азоў. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)