Inest et formicae bilis

І ў мурашкі бывае жаўтуха.

И у муравья бывает желтуха.

Гл.: Testudo...

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

Ры́дка ’мурашка’ (калінк.). Няясна. Магчыма, ад рыць (гл.), паколькі мурашкі капошацца, “рыюцца” ў зямлі, або, калі прыняць, што ў аснову намінацыі быў пакладзены колер, ад руды > *рыды > рыдка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мура́шка ’насякомае з атрада перапончатакрылых, Formicidae’ (ТСБМ, Гарэц., Мядзв., Зн., Яруш., Сцяшк., Нас., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), мура́ш ’тс’ (ТСБМ, Нар. Гом.), мура́шкі ’месца, дзе многа мурашыных купін’ (Янк.), мура́шка‑пумпа́шка ’божая кароўка’, рус. арханг. мура́ш ’мурашыны цар’, ярасл. мураша́ ’усялякія дробныя кузуркі’, томск. мурашек ’мурашка’, кіргізск. мура́шка — аб нечым бурым, рыжым; польск. muraszka, muraśkaмурашкі’ пашырыліся аж на Мазуры з бел. моўнай тэрыторыі (Зданцэвіч, Бел.-польск. ізал., 39). Утворана ад му́раха (гл.) пры дапамозе памяншальнага суфікса ‑ьk‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мураве́йнік Месца, дзе многа мурашыных купін (БРС). Тое ж мураве́льні́к (Маз., Навагр., Сал.), мураве́нні́к (Навагр.), мураві́нні́к (Слаўг.), мура́шнік (Зах. Бел. Др.-Падб., Кузн. Касп., Слаўг.), мура́шкі́ (Слаўг.), му́рава, му́раўнік (Жытк.), мураве́й (Ст.-дар.), мураўё (Ветк.).

ур. Мура́шкі (няўдобіца, багатая мурашынымі купінамі) каля в. Красная Слабада Слаўг., ур. Мура́шкі (поле) каля в. Кульшычы Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Сікляк ‘мурашка’ (Інстр. 2), сіклі́ўкі, сікля́хі, сікуны́, сіку́чкі ‘малыя рудыя мурашкі’ (чэрв., віл., паст., круп., лудз., Сл. ПЗБ), сіку́шкімурашкі’ (Сл. рэг. лекс.), сі́каўка ‘малая рудая мурашка’: сікаўка як сікнет ядам (барыс., Сл. ПЗБ). Ад сікаць і асновы прым. сікл‑, параўн. сіклі́вы ‘які выдзяляе пякучую вадкасць’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Тое ж рус. пск. сікля́ха ‘мурашка’, сікля́шнік ‘мурашнік’. Лаўчутэ (Балтизмы, 131) мяркуе, што разглядаемыя назвы мурашкі таго ж паходжання, што і назва рыбы сікла (гл.). Асноўны прызнак, што іх аб’ядноўвае — ‘невялікі, дробны’ — прадстаўлены лат. sîks ‘маленькі, дробны’. Аднак шырокае распаўсюджанне назваў мурашак з коранем сік‑ і наяўнасць такой матывацыі ў іх назвах далёка за межамі балтыйскага рэгіёна, параўн. ненец. javoroptsa ‘мурашка’ < jaw ‘мача’ і інш., цалкам адводзіць такую версію іх паходжання, гл. Анікін, Опыт, 277; Трубачоў, Труды, 1, 505–506.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разбе́гацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаць бегаць многа, у розных напрамках. Дзеці разбегаліся. □ Адзін раз нават жонка крыху занепакоілася, паклікала мяне: — Ідзі, глянь, нешта дужа па гурках разбегаліся мурашкі. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абляпі́ць, -ляплю́, -ле́піш, -ле́піць; -ле́плены; зак., каго-што.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Прыстаць, прыліпнуць з усіх бакоў да каго-, чаго-н.; пакрыць усю паверхню.

Гліна абляпіла чаравікі.

Мурашкі абляпілі цукар (перан.: населі кругом).

2. Наклейваючы, пакрыць чым-н.

А. сцены афішамі.

3. перан. Акружыць.

Дзеці абляпілі сані з усіх бакоў.

|| незак. абле́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распаўзці́ся, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -зе́цца; -зёмся, -зяце́ся, -зу́цца; распо́ўзся, -паўзла́ся, -ло́ся; зак.

1. Папаўзці ў розныя бакі.

Мурашкі распаўзліся па сцежцы.

2. Расплыцца, расцячыся на паверхні чаго-н., страціць пэўныя абрысы.

Чарнільная пляма распаўзлася па паперы.

3. Разваліцца, разлезціся ад доўгай носкі, ад старасці (разм.).

Куртка распаўзлася па швах.

|| незак. распаўза́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

поўсць, ‑і, ж.

Шэрсць; падшэрстак. Ён [мядзведзь] бакі свае трэ, Сваю футру і поўсць, А мурашкі цярэбяць, Сякуць і сякуць. Бядуля. Потым [Галя і Света] падышлі да клеткі Бялянкі і наскублі ў трускі дзве жмені поўсці. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ciarki

мн. дрыжыкі; мурашкі;

ciarki mnie przechodzą — мурашкі па скуры бегаюць; дрыжыкі па целе пайшлі;

ciarki mnie przeszły na myśl o ... — мяне мароз прабірае ад думкі пра...

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)