1.каго (што) чым па чым. Стукаць па чым-н., звычайна з шумам.
Х. далоняй далонню па плячы каго-н.
2.чым. Утвараць моцныя гукі, стукаючы чым-н.
Х. дзвярамі.
3. Утвараць кароткія адрывістыя гукі (пра стрэлы, выбухі і пад.).
Дзесьці хлопалі стрэлы.
|| аднакр.хло́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.
|| наз.хло́панне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
НАСТО́ЙКА,
адзін з алкагольных напіткаў. Паводле рэцэптуры і віду сыравіны падзяляюць на салодкія, паўсалодкія і горкія, паводле колькасці спірту — на моцныя і малаалкагольныя. Салодкія Н. падобныя на наліўкі, але больш моцныя (маюць 16—25 аб’ёмных працэнтаў спірту) і ў іх меншая колькасць экстрактыўных рэчываў і цукру. Н. моцныя паўсалодкія маюць 30—40% спірту і 9—10% цукру, горкія — 40—45% спірту. Салодкія Н. вырабляюць са спіртаваных сокаў, морсу, настояў, горкія — з купажу (сумесі) спіртаваных настояў розных траў, каранёў, лісця, насення і інш. эфіраалейнай сыравіны, рэктыфікаванага спірту, змякчанай вады. Пасля вытрымкі купажу (не больш за 1 сут) Н. фільтруюць і разліваюць у бутэлькі. Найб. вядомыя бел. Н. «Белавежская горкая» (з настояў травы дуброўкі, лаўровага лісту, кропавага семя) і «Зуброўка» (з настояў траў зуброўкі і душыцы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лёскат ’трасканіна, траскатня, балбатня’ (Гарэц., ТСБМ) — кантамінаванае ўтварэнне з ляск і лоскат (гл.). Апошняе — з прасл.loskotь. Усе адносяцца да тыпу гукапераймальных. Бел.лёскат тэрытарыяльна знаходзіцца ў дадатковым размеркаванні з рус.зах., паўдн.лёскать ’біць, утвараць моцныя гукі, ляскаць пугай’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БРАСЁР (Brasseur) П’ер [сапр.Эспінас
(Espinasse) Альберт; 22.12.1905, Парыж — 14.8.1972], французскі акцёр. Скончыў драм. аддзяленне Парыжскай кансерваторыі. На сцэне з 1925. Выступаў у парыжскіх «Тэатрах бульвараў», «Тэатры Елісейскіх палёў», «Атэней» і інш. Сярод роляў: Кін («Кін» А.Дзюма-бацькі),
Петручыо («Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра), Дон Жуан («Дон Жуан» А.Мантэрлана). З 1924 здымаўся ў кіно: «Набярэжная туманаў», «Дзеці райка», «Порт дэ Ліла» (у сав. пракаце «На ўскраіне Парыжа»), «Вялікія сем’і» (у сав. пракаце «Моцныя гэтага свету») і інш. Бліскуча валодаў майстэрствам пераўвасаблення, ствараў яркія, моцныя характары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
азо́н, ‑у, м.
Газ (відазменены кісларод), які ўтвараецца ў час навальніцы ад дзеяння электрычнага разраду і інш.; мае моцныя акісляльныя і ачышчальныя ўласцівасці. Сасновыя лясы багатыя на азон.
[Ад грэч. ozō — пахну.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
песімі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Той, хто схільны да песімізму; проціл. аптыміст. — Нешта, брат, ты песімістам робішся. Народ радуецца, а ты... Спалохаўся? Не бойся, твае пазіцыі моцныя!Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ваўчу́г ’расліна стальнік, Ononis arvensis L.’ (БРС, Кіс., Гарэц.), таксама ваўчу́к, ваўчу́га, укр.вовчу́г. Бясспрэчна, ад воўк (матывацыя можа быць рознай: расліна пакрыта валаскамі, мае моцныя корані). Параўн. назвы для Ononis ва ўкр. мове: плугодержка, стальник, вовча, вовчак, вовче зілля, вовк і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
корд, ‑у, М ‑дзе, м.
1.Моцныя кручаныя ніткі з баваўнянага або хімічнага валакна, якія скарыстоўваюцца для спецыяльных тэкстыльных вырабаў.
2. Сорт шарсцяной тканіны ў рубчык. Касцюм з корду.
[Фр. corde — вяроўка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПЫЛАВА́Я БУ́РА,
перанос вялікай колькасці часцінак глебы або пяску моцным ветрам у пустынях, паўпустынях і разараных стэпах. Найб.моцныя буры пераносяць мільёны тон пылу на сотні (зрэдку тысячы) кіламетраў, рэзка пагаршаюць бачнасць, за што іх называюць чорнымі бурамі. Часцей адзначаюцца летам, у час сухавеяў, але магчымы і ў бясснежныя зімы. Моцныя П.б. ўзнікаюць пры нерацыянальным выкарыстанні зямлі, наносяць вял. страты сельскай гаспадарцы, засыпаюць пасевы, знішчаюць паверхневы слой глебы. Барацьба з П.б. праводзіцца з дапамогай полеахоўных лясных палос, снега- і водазатрымання, безадвальнага ворыва і інш. агратэхн. мерапрыемстваў. На Беларусі з’явы, падобныя на П.б., адбываюцца часам на асушаных тарфяніках.