Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
краншнэ́п
(ням. Kronschnepfe)
куліксям. сіўцовых; жыве на балотах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПЯСО́ЧНІКІ (Calidris),
род птушак сям. бакасавых атр. сеўцападобных. 14 відаў. Пашыраны на Пн Еўропы, Азіі і Паўн. Амерыкі. Гняздуюць пераважна ў тундры, на зімоўку мігрыруюць. На Беларусі зрэдку гняздуе 1 від — чорнаваллёвік; на пралётах трапляюцца 5 відаў: кулік-верабей, чырвонаваллёвік, П. марскі (C. maritima), П. белахвосты (C. temminckii) і пясчанка (C. alba).
Даўж. да 25 см, маса да 205 г. Крылы доўгія, вострыя. Дзюба прамая ці крыху сагнутая ўніз, ногі доўгія, хвост кароткі. Апярэнне зверху цёмнае, стракатае, знізу пераважна белае. Кормяцца дробнымі беспазваночнымі. Нясуць 3—5 (звычайна 4) яец.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Тылізу́й ‘балотны кулік, Limosa melanura’ (Мядзв.). Магчыма, складанае слова, параўн. пачатак літ.tilvikas ‘бакас, баран, Scolapax’, лат.tilbīte ‘кулік’ і літ.zuĩkis ‘заяц’, гл. выкарыстанне назвы жывёлы для наймення птушак у літ.perkūno oželis ‘бакас’, дзе oželis — ‘козлік’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тыку́н ‘балотны кулік’ (ТС). Ад гукапераймання тыку‑тыку — крыку куліка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сло́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Лясная птушка з рудавата-бурым апярэннем; лясны кулік, вальдшнэп. З таго часу, як на балацявіне вынішчылі драбналессе, ён [Антонавіч] адкрыў тут пералётную трасу слонак.Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Крыво́к ’кулік’ (Мат. Гом.). Магчыма, так названы паводле «крывых скачкоў». Гл. крывы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
СЕЎЦАПАДО́БНЫЯ (Charadriiformes),
атрад птушак, 3 падатр.: кулікі (14 сям., каля 180 відаў), чайкі (4 сям., каля 100 відаў), чысцікі (1 сям., 22 віды). Вядомы з позняга мелавога перыяду. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Жывуць пераважна на ўзбярэжжах і астравах вадаёмаў, балотах і сенажацях, трапляюцца на палях. На Беларусі 57 відаў. Найб. пашыраны чайка азёрная (Larus ridibundus), кнігаўка, слонка, бакас. 13 відаў у Чырв. кнізе Беларусі: аўдотка, гаршнэп, паручайнік, сявец залацісты, чорнаваллёвік, крачка малая (гл.Крачкі), кулік-сарока, кулоны, уліт вялікі (гл.Уліты), ціркушка стэпавая (гл.Ціркушкавыя), чайкі малая і серабрыстая. У Чырв. кнізе МСАП 14 відаў, 3 падвіды.
Маса птушак ад 20 г (кулік-верабей) да 1 кг і больш (кулон). Апярэнне шчыльнае, няяркае, зверху часцей цямнейшае. Ногі доўгія. Дзюба часцей доўгая, вострая, прамая або загнутая. Крылы вузкія, доўгія. Хвост кароткі. Вывадкавыя і паўвывадкавыя птушкі. У кладцы да 5 яец. Кормяцца беспазваночнымі, рыбай, дробнымі земнаводнымі і млекакормячымі. насеннем раслін. Асобныя — аб’екты палявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ключо́к ’кулік’ (Мат. Гом.). Магчыма, да ключа (гл.). Параўн. польск.kulig, kulik ’кулік’ і ’чарада саней падчас масленіцы’. Не выключана, аднак, што пад уплывам ключс ключок < *клінок ад клікаць (гл.) і суфікса — < ж, характэрнага для Nomina agentis (хадок ад хадзіць) (Сцяцко, Афікс. наз., 59–60).