жыво́т, -вата́, М -ваце́, мн. -ваты́, -вато́ў, м.

1. Частка цела ў чалавека і жывёл, у якой размешчаны органы стрававання.

Боль у жываце.

2. Страўнік, кішэчнік (разм.).

Купіць лякарства ад жывата.

Благому жывату і пірог шкодзіць (прыказка).

Жывот падцягнула (безас.) — захацелася есці.

Качацца жыватом (разм.) — хварэць на жывот.

Падарваць жывот (жываты) са смеху — моцна смяяцца, аж заходзіцца.

Плячысты на жывот (жарт.) — ахвотнік паесці.

Хватацца за жывот — смяяцца да знямогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Легава́ццакачацца’ (зэльв., Сцяшк. Сл.), укр. ляговитися ’лажыцца’, ст.-рус. наўг. лѣгивати — мнагакратны дзеяслоў да лѣгати ’выконваць палавы акт’, польск. legiwać, паўд. legować ’часта ляжаць, лажыцца’, н.-луж. zlagowaś, в.-луж. zlehować ’класці, накладваць’, чэш. polehovati ’класціся, прылягаць’. Паўн.-прасл. leg‑ovati sę ’лажыцца (неаднаразова)’ — ітэратыўны адыменны дзеяслоў, утвораны пры дапамозе суф. ‑ovali ад асновы leg‑ / log‑ / lag‑. Семантыка бел. лексемы развілася ад ’(неаднаразова) лажыцца’ праз ’вылёжвацца’ да ’качацца’. Да легчы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пакача́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Качацца, валяцца некаторы час. Распрогшы каня, Аўрам пусціў яго на прыгуменне пакачацца, потым выняў з воза мех з канюшынай і кінуў на зямлю. Чарнышэвіч. Усе сышліся на высокім і паляўнічым беразе Нёмана, дзе можна было пакачацца на зялёнай траўцы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zataczać się

незак. хістацца;

zataczać się od śmiechu — качацца ад смеху

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Пла́стацца ’хадзіць без мэты, марна трацячы час’ (докш., Янк. Мат.), рус. пластатьсякачацца, перакочвацца з боку на бок’. Магчыма, балтызм. Параўн. літ. plastėti ’трапятаць; матляцца; трымцець’, plastelėti ’узмахваць (крыламі)’, plastėnti ’злёгку трымцець’, ’развівацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віхта́ ’вага ў студні з жураўлём’ (ДАБМ, 270). Няясна. Верагодна, аддзеяслоўнае ўтварэнне ад *віхтаць ’хістацца, качацца’, якое да віхаць з т устаўным у выніку экспрэсіўнага характару слова. Параўн. маг. віхто́вы ’скоры, рашучы, актыўны, энергічны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ўзаць, по́ўзць ’паўзці’ (Нас., Касп., ТС, Бяльк.), ’качацца на зямлі (пра карову)’, ’доўга, позна бадзяцца’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. ползати. Сюды ж по́ўзанка ’спадніца, якую апранаюць, калі капаюць бульбу’ (Сцяшк. Сл.). Ітэратыў да паўзці́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ма́сла, ‑а, н.

1. Харчовы тлушч, які атрымліваюць збіваннем смятанкі або смятаны. Топленае масла. □ Гасцей частуе гаспадыня І на ўсіх чыста вокам кіне, То сыр, то масла ім падносіць. Колас. — Дайце, я буду масла біць, — кажу я бабе Іванісе і забіраю ў яе бойку. Васілевіч.

2. Тлустае рэчыва, якое здабываюць з мінеральных рэчываў. Змазачнае масла. Парафінавае масла.

•••

Купарваснае масла — устарэлая назва канцэнтраванай сернай кіслаты.

Качацца як сыр у масле гл. качацца.

Кукіш з маслам гл. кукіш.

Масла масленае — пра таўталогію, паўтарэнні ў азначэнні чаго‑н.; адно і тое, тое самае.

Падліць масла ў агонь гл. падліць.

Як маслам па сэрцы — вельмі прыемна.

Як па масле — лёгка, добра, без ніякіх цяжкасцей (ідзе, атрымліваецца і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закача́цца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Качаючыся, пакрыцца, абляпіцца чым‑н.; укачацца. Закачаўся ў снег.

закача́цца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Прыемна здзівіцца, прыйсці ў захапленне. — Я і цяпер сваечку так абкантую, што закачаешся! «Работніца і сялянка».

•••

Хоць закачайся — пра што‑н. вельмі добрае, асаблівае.

закача́цца 3, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пачаць качацца (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Risu corruere

Падаць ад смеху.

Падать от смеха.

бел. Пакаціцца ад смеху. Качацца ад смеху. Жываты ад смеху надарваць.

рус. Покатываться со смеху. Животики надорвать.

фр. Rire à ventre déboutonne (Надорвать живот от смеха).

англ. Laugh oneself into fits (Досмеяться до припадка).

нем. In Gelächter ausbrechen (Разразиться смехом).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)