◎ Пла́стацца ’хадзіць без мэты, марна трацячы час’ (докш., Янк. Мат.), рус. пластаться ’качацца, перакочвацца з боку на бок’. Магчыма, балтызм. Параўн. літ. plastėti ’трапятаць; матляцца; трымцець’, plastelėti ’узмахваць (крыламі)’, plastėnti ’злёгку трымцець’, ’развівацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)