swoop1 [swu:p] n. падзе́нне ўніз (драпежніка на здабычу); рапто́ўны налёт, нападзе́нне знячэ́ўку;

Influenza came down me with a swoop. Мяне зваліў грып.

at one swoop адны́м (злачы́нным) уда́рам

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Зне́цікі ’знянацку’ (Нас., Мат. Гом.), знеціўка ’тс’ (Бяльк.). Рус. смал. зне́тики, зах., смал. зне́тику ’тс’, укр. зне́тельки ’тс’ (Жэлях.); параўн. в.-луж. znětka ’з сучаснага моманту’. Знецікі < знеціўкі ў выніку сцягвання; *знеціўкі і зне́ціўка — спалучэнні прыназ. з з р. скл. назоўніка *неціўка, *нецівак < nečevъkъ ’бяспамяцтва’, суадносным з нячывіль (гл.). Гл. знячэўку. Мяркулава, Этимология, 1977, 91.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́ўрышча ’напасць, гора, ліха, бяда’ (жлоб., Жыв. сл., Ян.), наўрэць ’неспадзявана сустрэць, убачыць, напаткаць’: вужаку наўрэў (Купала), наўрэцца ’напаткацца’ (Жд. 2), наўрицца ’выпадкова набрысці, натрапіць, нечакана сустрэцца’ (Гарэц., Бяльк.), наўрыццазнячэўку спаткаць, натрапіць’ (маладз., Янк. Мат.), параўн. выпадак (ву́падок) ’няшчасце, непрыемнае здарэнне’ (ТС). Да ўраць ’натыкаць, насаджваць’, гл. наўраць, навіраць, наворышча, вор 2; да семантыкі параўн. наткнуцца ’нечакана сустрэць’, спаткацца ’сустрэцца’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хапу́н, ‑а, м.

Разм.

1. Тое, што і хапуга. І ўсё, што толькі хоць якую Прыгоднасць мае і цану, Яно ўжо там не павякуе, Пяройдзе ў рукі хапуну. Колас.

2. Атрад карнікаў. У вёскі пацягнуліся паліцэйскія і нямецкія атрады праводзіць аблавы.. Гэтыя атрады называлі хапунамі. Лынькоў. Першы хапун наляцеў у Заграддзе знячэўку. Немцы ачапілі вёску, а паліцаі, падабраўшыся непрыкметна агародамі, пайшлі па хатах. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

nagle

1. раптам, раптоўна; знячэўку; неўспадзеўкі;

2. спехам, наспех;

co nagle to po diable прык. паспех людзям на смех

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

На́лапам ’нечакана’ (дзярж., Нар. сл.), ’знячэўку, інтэнсіўна’ (слуц., Нар. словатв.), нала́пам, налопам ’раптоўна, хціва’ (Сцяшк. Сл.), налопам ’нечакана, нахабна’ (Бяльк.), налоп ’нечаканасць’ (Бяльк.), укр. на́лопом ’нахабна’. З прыназоўнікавай канструкцыі *на лап, ад ла́паць, ла́пнуць ’схапіць’ (параўн. выкл. лап! ’цап!’), прадстаўленай у славац. strielať na lap ’доўга не цэлячыся (страляць)’, параўн. таксама укр. лапі ’лёгка, хутка’, ст.-рус. лапь ’не думаючы, проста’, польск. дыял. łopie ’хутка’, ст.-чэш. lap ’адразу, хутка, не задумваючыся’ сюды ж адносяць і лапчы́ва, лапшы́ва ’прагна (есці, піць)’ (Брукнер, 306; Фасмер, 2, 459; Махэк₂, 320). Канчатак ‑ам па ўзору прыслоўяў, утвораных на базе назоўнікавай формы творн. скл. адз. л.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

raptem

1. раптам, раптоўна, знянацку, знячэўку, неўспадзеўкі;

2. разм. усяго толькі; яшчэ толькі; не больш;

miał raptem siedemnaście lat — яму было ўсяго семнадцаць гадоў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

апячы́, апяку, апячэш, апячэ; апячом, апечаце, апякуць; пр. апёк, апякла, апякло; зак., каго-што.

1. Агнём ці чым‑н. гарачым, едкім, пякучым пашкодзіць скурнае покрыва; прычыніўшы боль, абпаліць. Сухія іголкі хвоі затрашчалі, шуганула полымя, і Цімох знячэўку апёк сабе руку. Колас. Андрэйка прыціснуўся да плота, балюча апёк крапівой лоб, але сцярпеў, нават не зварухнуўся. Ваданосаў. // Прычыніць пякучы боль, моцна ўдарыўшы чым‑н. Угары матнуўся пас высока І ў тую ж самую хвіліну Агнём апёк Алесю спіну. Колас.

2. перан. Раптоўна авалодаць кім‑н., выклікаўшы моцныя пачуцці; усхваляваць, уразіць. Самае праўдзівае з праўдзівых Слова [мір] людзям сэрца апякло. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Без мяса і малака, не скаромны. Вячэра мусіла быць посная, але ж трэба было згатаваць нямала-нямнога: дванаццаць страў! Мележ. — Сядай, сынок... Нічога лепшага ў мяне няма... Капуста посная. Чарнышэвіч.

2. Не тлусты. Посная свініна.

3. перан. Хмурны, сумны (пра выраз твару, усмешку і пад.). Малашкін сядзеў выпрастапы, з посным тварам чакаў голасу сакратара. Пестрак. Гаспадар пакоя неяк знячэўку ўстрапянуўся, ураз сагнаў ўсмешку з твару, які стаў ад таго сумны і посны. Быкаў.

4. перан. Прытворна сціплы, ханжаскі. Парэчкус злажыў рукі і падняў угару посны твар, як на маленні. Броўка.

•••

Посны дзень гл. дзень.

Посны цукар гл. цукар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ізне́цількі ’раптам, нечакана, знянацку’ (Бяльк.), зьне́ціўка, зьняце́йку ’тс’ (Бяльк.). Рус. смал. зне́цильку ’тс’. Мяркулава (Этимология, 1977, 88–92) звязвае са ст.-рус. нецевенье, нецевелье ’прытомнасць’ (< прасл. *nečevenьje, *nečevelь), якое захавалася ў пск., смал. і калуж. гаворках. Сюды ж бел. зьнячы́вілі ’несвядома; кулём, стрымгалоў’ (Байк. і Некр., Бяльк.), знечи́вили (Нас.), знячэ́ўку ’знянацку, нечакана; выпадкова, мімаволі’ (ТСБМ), смал. знечи́виле ’несвядома, неабдумана’, укр. знече́вʼя ’нечакана, знянацку’ (Грынч.), да якіх Мяркулава прыцягвае бел. дыял. чо́віць рупіцца, дбаць’. Семантычная трансфармацыя ’непрытомнасць’ → ’раптам, нечакана’ праз ступень ’несвядома’, якую адлюстроўвае бел. зьнячы́вілі. Аднак Мяркулава не ўлічвае існаванне форм з ‑т‑; зах.-рус. зне́тику, зне́тики ’знянацку, раптам, нечакана’, укр. зне́телькі ’тс’ (Грынч.). Ці не сюды рус. пск., цвяр. изне́тить ’знішчыць, звесці; прамантачыць’, пск., цвяр., арханг., паўн.-дзвін. изне́титься ’разбурыцца; знікнуць; знішчыцца’, пск., цвяр., зах.-бранск. зне́титься ’збяднець, згалець; знікнуць’, вяц. изне́товать ’страціць, зрасходаваць; звесці’, маск. из‑не́ту ’без прычыны’, якія паказваюць на магчымую сувязь са ст.-рус. нетъ?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)