Прыгару́даць, ’добра пастарацца; назапасіць, сабраць, забяспечыцца’ (слонім., Арх. Федар.). Да гаруд, аруд ’застаронак, засек’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасвіронакзасек’ (воран., Сл. ПЗБ). Да свіран (гл.). Прыстаўка па‑ пад уплывам літ. pasvirne ’месца ў свірне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перагаро́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. Тонкая сценка, што дзеліць на часткі якое-н. памяшканне, сховішча.

Дашчаная п. ў хаце.

Засек з перагародкамі.

2. перан. Тое, што аддзяляе адно ад другога, з’яўляецца перашкодай паміж чым-н. (кніжн.).

Саслоўныя перагародкі.

3. Унутраная сценка, што перагароджвае якую-н. поласць.

Насавая п.

|| прым. перагаро́дачны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Перасекзасек’ (брасл., Сл. ПЗБ). У выніку кантамінацыі бел. пера‑руб і польск. sąsiek, мазав. zasiek, параўн. польск. przesiec = zagrodzić ’перагарадзіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

засячы́ 1 і засе́кчы 1, ‑сяку, ‑сячэш, ‑сячэ; ‑сячом, ‑сечаце; пр. засек, ‑ла; каго-што.

1. Зрабіць зарубку, адзнаку сякерай, нажом і інш.; адзначыць засечкай. Засячы дрэва. Засячы бервяно.

2. Зачапіўшы на хаду адной нагой за другую, параніць. Конь засек нагу.

3. Выявіўшы месцазнаходжанне чаго‑н., нанесці на план, карту і пад. Засячы курс карабля. Засячы агнявыя пункты ворага. // Разм. Убачыць, заўважыць таго (тое), што ўтойваецца, хаваецца. Калі [Даніла] поўз ад ручая цераз пустку, яго, няпэўна, засеклі, бо кулі ціўкалі навокал, ссякалі лазу. Шамякін.

•••

Засячы час — адзначыць час пачатку, канца чаго‑н. і пад.

засячы́ 2 і засе́кчы 2, ‑сяку, ‑сячэш, ‑сячэ; ‑сячом, ‑сечаце; пр. засек, ‑ла; зак., каго.

1. Збіць розгамі, бізуном і пад. да смерці, да страты прытомнасці. — Ды хутчэй жа ты! — злуецца лёкай, — а то пан цябе розгамі засячэ... Якімовіч.

2. Забіць (сякерай, шабляй і пад.). — Мяне чуць не засеклі дзянікінцы шаблямі, і рубцы чырванеюць яшчэ і цяпер на спіне. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перарэз ’вялікая бочка’ (Гарэц.), ’частка двудоннай бочкі, перарэзанай на дзве палавіны, чан’ (Нас., Касп.; чавус., Мат. Маг.), перэрэз ’бочка сярэдніх памераў, звужаная ўверсе, для квасу, засолкі гуркоў’ (усх.-палес., З нар. сл.), пірарэ́ззасек, месца для ссыпкі зерня’, пірярэ́жчыкзасек у свірне’ (Бяльк.). Укр. пере́різ ’палавіна перарэзанай упоперак бочкі’, палес. перере́з ’тс’; рус. дыял. перерез ’кадушка з перарэзанай напалам бочкі, цэбар; вялікі чан’. Усходнеславянскае. Да пера- і рэзаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сусе́кзасек, аруд’ (Ласт., Сцяшк.), су́сек ’тс’ (Растарг.), сусека (сусѣка) ’тс’ (Шымк. Собр.). Рэдкі архаізм, звычайна засек, гл. Ужо прасл. *sǫsěkъ, параўн. укр. дыял. сусі́к, стараж.-рус. сусѣкъ, рус. сусе́к, польск. sąsiek, старое sousek, чэш. дыял. súsek, славац. súsek ’драўляная пасудзіна для мукі’, балг. дыял. со̂сек, съ́сек; ад *sъ‑sěkti ’ссячы разам’ (Борысь, Prefiks., 99–100). Фасмер (3, 809) выводзіць ад *sǫ‑ ’су-’ і sek‑ (гл. сячы). Гл. яшчэ Бярнар, Бълг. изсл., 250 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ару́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Абл. Адгароджанае месца ў клеці, куды ссыпаюць збожжа, муку і пад.; засек. [Сцяпан:] Яшчэ я на тое ёсць, і ў сваёй хаце гаспадар, а не госць! Жыта повен аруд і сала не адзін пуд. Купала. Потам крывавым абліты здабытак ехаў у панскія свірны, аруды. Дубоўка. Руні ў аруды не кладуць. Прымаўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bin

[bɪn]

1.

n.

1) скры́ня f., засе́кm. (для збо́жжа, ву́гальля)

2) Brit. скры́нка для сьме́цьця

2.

v.t.

скіда́ць у скры́ні

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ару́д Месца для складвання снапоў (Віл. Гільт. 293), застаронак у гумне, засек у свірне (Глуск. Янк.). Тое ж агру́д (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)