засячы́ 1 і засе́кчы 1, ‑сяку, ‑сячэш, ‑сячэ; ‑сячом, ‑сечаце;
1. Зрабіць зарубку, адзнаку сякерай, нажом і інш.; адзначыць засечкай.
2. Зачапіўшы на хаду адной нагой за другую, параніць.
3. Выявіўшы месцазнаходжанне чаго‑н., нанесці на план, карту і пад.
•••
засячы́ 2 і засе́кчы 2, ‑сяку, ‑сячэш, ‑сячэ; ‑сячом, ‑сечаце;
1. Збіць розгамі, бізуном і пад. да смерці, да страты прытомнасці.
2. Забіць (сякерай, шабляй і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)