засе́к, -а, мн. -і, -аў, м.

Агароджанае месца ў свірне для ссыпання збожжа, мукі.

|| прым. засе́кавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засе́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. засе́к засе́кі
Р. засе́ка засе́каў
Д. засе́ку засе́кам
В. засе́к засе́кі
Т. засе́кам засе́камі
М. засе́ку засе́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

засе́к м. за́кром

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засе́к, ‑а, м.

Адгароджанае месца ў свірне, клеці для захавання збожжа, мукі. З калгасных палёў усё даўно прыбрана, звезена ў гумны і абмалочана, высокія засекі напоўнены збожжам. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засе́к м Krnkasten m -s, - i -kästen, Ftterboden m -s, - i -böden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Засе́к ’месца для захавання збожжа, мукі ў свірне, клеці’. Рус. дыял. за́се́к ’тс’, укр. за́сі́к ’тс’, польск. zasiek ’тс’, ’засека’, чэш., славац. zásek ’засека’, чэш. таксама ’ўдар тапаром; надрэз, зроблены такім чынам’, славен. zasèk ’засека’, ’удар тапаром’, серб.-харв. за́сек ’надрэз’, макед. засек ’тс’, ’хвароба хатняй жывёлы’. Ст.-рус. засѣкъзасек’ (XV ст.), ст.-бел. засѣкъ ’тс’ (XVI ст.). Утворана ў прасл. ад zasěkati, zasěkti (< za‑sěk‑ti, гл. сячы) са спецыялізацыяй значэння, першапачаткова, відаць, ’тое, што засякаецца’ > ’агароджа’; параўн. асек. Параўн. XII научно-методич. конф. северо-западной зоны. Л., 1970, с. 91.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

засек; сусек, аруд (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

за́кром засе́к, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засе́ка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. засе́ка засе́кі
Р. засе́кі засе́к
Д. засе́цы засе́кам
В. засе́ку засе́кі
Т. засе́кай
засе́каю
засе́камі
М. засе́цы засе́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

засячы́¹ і засе́кчы¹, -сяку́, -сячэ́ш, -сячэ́; -сячо́м, -сечаце́, -сяку́ць; засе́к, -кла; -сячы́; засе́чаны; зак., што.

1. Зрабіць сякерай выемку ў чым-н., на чым-н.

З. дрэва.

2. Пра каня: на хаду параніць адной нагой другую.

Конь засек нагу.

3. Адзначыць момант чаго-н., а таксама вызначыць пункт, месцазнаходжанне чаго-н.

З. час вылету.

З. курс карабля.

|| незак. засяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)