Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Тармазі́ць ’запавольваць, спыняць рух’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), тормозі́ті ’тс’ (Вруб.), тормозі́ць ’хваляваць, парушаць; уплываць на нармальную працу’ (КСТ), тормозова́ць ’тузаць, тармасіць’ (ТС); сюды ж то́рмаз ’механізм для тармажэння’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), тормаза́ ’непаседа’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), тармазы́ ’падрэзы (у санях)’ (лудз., Сл. ПЗБ). Параўн. рус.тормози́ть ’запавольваць, спыняць рух’, дыял.тормози́ть ’гаварыць глупствы, несці лухту’, тормози́ться ’хвалявацца, непакоіцца’, серб.-харв.тр̀мизати ’рухацца, кранацца’, балг.тормо́зя ’затрымліваць развіццё, перашкаджаць’, ’гнясці, прыгнятаць’ (маральна). Словы без пэўнай этымалогіі. Тэхнічны тэрмін выводзяць з грэч.τορμος ’устаўленае ў адтуліну; дзірка з затычкай, цвіком, калочкам’ (сумніўна, гл. Трубачоў, Дополн., 4, 84) або з цюрк.turmaz ’падкладка пад калёсы арбы’ (там жа), што, відаць, запазычана з рускай мовы. Дзеясловы з больш шырокай семантыкай Куркіна (Этимология–1974, 44–45) збліжае з *tьrm‑ з пашыральнікам ‑z‑, што ўрэшце да і.-е.ter‑ са значэннем ’церці’. Няпэўна; цяжка семантычна адмежаваць ад тармасіць (гл.), параўн. і польск.дыял.termożyć ’марудзіць, траціць час’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
суці́швацьсуці́шыць (супакойваць) berúhigen vt, zur Rúhe bríngen*, beschwíchtigen vt;
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
То́рмаз ’прыстасаванне для запавольвання або спынення руху’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), сюды ж тармазі́ць ’запавольваць, спыняць рух’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Цых.), тормозі́ті ’тс’ (Вруб.). З рус.то́рмоз ’тс’, якое звычайна тлумачыцца як запазычанне са ст.-грэч.τόρμος ’прасвідраванае, пракручанае’, позняе ’ўтулка, затычка’ (Міклашыч, 359; Фасмер, Этюды, 203; Чарных, 2, 251–252; ЕСУМ, 5, 605), што малаімаверна (Трубачоў, Дополн.; Фасмер, 4, 84). Дзмітрыеў (Лекс. сб., 1958, 3, 45) дапускае, аднак, запазычанне з цюрк.turmaz ’ён не стаіць’, а таксама ’падкладкі для колаў арбы’. Аднак не выключана і славянскае паходжанне, параўн. тормозі́ць ’узбуджаць, хваляваць’, тормозова́ць ’штурхаць, будзіць’ (ТС), балг.тормо́зя ’прыгнятаць (маральна); перашкаджаць, затрымліваць’, што могуць разглядацца як варыянты з азванчэннем у інтэрвакальным становішчы зыходнага с, параўн. тармасіць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
slow
[sloʊ]1.
adj.
1) мару́дны, паво́льны
a slow journey — мару́днае падаро́жжа
2) які́ по́зьніцца
a slow clock — гадзі́ньнік, які́ по́зьніцца
3) тупы́, адста́лы
a slow pupil — адста́лы ву́чань
4) ну́дны
a slow party — ну́дная вечары́на
5) вя́лы, мля́вы
Business is slow — Га́ндаль ідзе́ вя́ла
2.
v.t.
запаво́льваць; зьмянша́ць ху́ткасьць
to slow down a car — запаво́ліць машы́ну
3.
v.i.
павальне́й ісьці́, е́хаць, запаво́льваць
Slow up when you drive through a town — Запаво́ль ху́ткасьць, е́дучы праз го́рад
4.
adv.
паво́льна
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
тармазі́ць, ‑мажу, ‑мозіш, ‑мозіць; незак., што.
1. і без дап.Запавольваць, спыняць рух чаго‑н. (звычайна пры дапамозе тормаза). За колькі гоняў ад мястэчка .. [Каленік] пачынае тармазіць, потым і зусім спыняе машыну.Лупсякоў.Васіль, шуруючы топку, раптам спалохана ўскрыквае: — Стоп! Тармазі! Андрэй спыняе паравоз.Васілёнак.//без дап. Спыняцца або сцішаць свой ход (пра транспартныя машыны). Аўтобус рэзка тармозіць.
2. Сцішаць, стрымліваць рух чаго‑н. Фурманкі з параненымі .. тармазілі рух атрада.Брыль.[Багуцкі:] — Я ад імя ўсіх нас вялікую клятву даў у Маскве: .. тармазіць немцу ход на чыгунцы, збіваць з яе ўсімі сродкамі.Лынькоў.//перан. Затрымліваць развіццё чаго‑н., перашкаджаць развіццю чаго‑н., быць перашкодай. [Сцяпан Ягоравіч] званіў субпадрадчыку, які не закончваў даручаных яму работ і тармазіў здачу ў эксплуатацыю гатовага аб’екта.Корбан.
3.Спец. Выклікаць тармажэнне (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
slow1[sləʊ]adj.
1. паво́льны, ці́хі, мару́дны, няху́ткі;
a slow oven малы́, сла́бы аго́нь (у духоўцы);
a slow train цягні́к з усі́мі прыпы́нкамі;
walk at a slow pace ісці́ паво́льнай хадо́й
2. тупы́, няке́млівы;
He is slow at figures. Ён дрэнна цяміць у лічбах.
3. (in/about) мару́дны, мару́длівы;
He was slow in arriving. Ён спазніўся з прыездам.
4. су́мны, неціка́вы (пра фільм, кнігу і да т.п.)
5. :My watch is
3 mi nutes slow. Мой гадзіннік адстае на 3 хвіліны.
slow down[ˌsləʊˈdaʊn]phr. v.
1. збаўля́ць ху́ткасць
2.запаво́льваць; запаво́львацца;
The traffic slowed down. Рух стаў больш па вольным.
slow up[ˌsləʊˈʌp]phr. v.= slow down
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)