запаво́льваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. запаво́льваю запаво́льваем
2-я ас. запаво́льваеш запаво́льваеце
3-я ас. запаво́львае запаво́льваюць
Прошлы час
м. запаво́льваў запаво́львалі
ж. запаво́львала
н. запаво́львала
Загадны лад
2-я ас. запаво́львай запаво́львайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час запаво́льваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

запаво́льваць несов. (делать более медленным) замедля́ть; см. запаво́ліць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запаво́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да запаволіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запаво́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што.

Зрабіць больш павольным.

З. бег.

Машына запаволіла ход.

|| незак. запаво́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запаво́льванне ср. замедле́ние; см. запаво́льваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

умедля́ть несов., разг. (замедлять) запаво́льваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запаво́львацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да запаволіцца.

2. Зал. да запавольваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запаво́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. запавольваць і стан паводле знач. дзеясл. запавольвацца. Запавольванне гарэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запавальня́ць

‘запавольваць, замаруджваць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. запавальня́ю запавальня́ем
2-я ас. запавальня́еш запавальня́еце
3-я ас. запавальня́е запавальня́юць
Прошлы час
м. запавальня́ў запавальня́лі
ж. запавальня́ла
н. запавальня́ла
Загадны лад
2-я ас. запавальня́й запавальня́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час запавальня́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гальмава́ць

‘запавольваць свой рух або рух каго-небудзь, чаго-небудзь; стрымліваць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. гальму́ю гальму́ем
2-я ас. гальму́еш гальму́еце
3-я ас. гальму́е гальму́юць
Прошлы час
м. гальмава́ў гальмава́лі
ж. гальмава́ла
н. гальмава́ла
Загадны лад
2-я ас. гальму́й гальму́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час гальму́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)