Бабаду́р ’куралеснік, які спакушае жанчын сваімі размовамі’ (Нас.). Укр.бабоду́р ’залётнік, лавелас’. Складанае слова: першая частка да баба ’жанчына’, другая дуры́ць або дурэ́ць. Цікава, што семантычна ідэнтычнае ўтварэнне ёсць і ў ням. мове: Weibernarr ’лавелас’ (< Weib ’жанчына’, Narr ’дурань’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лавела́с, ‑а, м.
Спакуснік жанчын; ахвотнік да любоўных прыгод; залётнік. — Не хлапчук жа .. [Сярожка], а студэнт трэцяга курса інстытута замежных моў і не лавелас які-небудзь, а вось на табе. З першага погляду закахаўся ў дзяўчыну.Скрыпка.[Казік:] — Не, я скажу толькі тое, што добра ведаю.. Ад тваёй ласкавай усмешкі ў старога лавеласа аж млела сэрца.Машара.
[Ад уласнага імя.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
suitor
[ˈsu:tər]
n.
1) кавале́р, залётнік -а m.
2) Law пазо́ўнік -а, ісьце́ц істца́m.
3) про́сьбіт -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
beau
[boʊ]
n., pl. beaus or beaux[boʊz]
1) кавале́р -а m., залётнік -а m.
2) фарсу́н -а́m., франт -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
flirt
[flɜ:rt]1.
v.i.
1) фліртава́ць, заляца́цца
2) забаўля́цца; непава́жна ста́віцца да чаго́
2.
v.t.
маха́ць (ве́ерам), круці́ць у рука́х
3.
n.
каке́тка f., залётнік -а m., ахво́тнік пафліртава́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Адлё́т ’лоўкі, смелы’ (Бір. дыс., КТС), адлётны: отлетный (конь) ’выдатны, цудоўны’ (Нас.) поўнасцю ідэнтычныя з рус.залёт, залётный (у тым ліку залётные кони) (аб рускіх формах гл. Кошалёў, БЕ, 1964, 11, 76). Прыпадабненне да лёт, лётаць. Гэта відаць з параўнання польск.zaloty, zalotny ’заляцанні, залётнік’, семантычна тоесных zalety, zaletny. Брукнер (644) характарызуе першы тып форм як «памылковы». Чэш.zálety, славац.zálety ’заляцанні’ разам з іх польскімі адпаведнікамі ўзыходзяць да польск.zalecać się ’зарэкамендаваць сябе’, славац.zaliečat sa ’імкнуцца спадабацца’. Цікава супаставіць з гэтымі формамі больш далёкія па сэнсу бел.залеціць ’запэўніваць, пераконваць’ (гл.) і славен.zalecati ’ацэньваць, жадаць’ (Безлай, SR, 12, 225–226, Слаўскі, 4, 96). Усе гэтыя словы ўзводзяцца да прасл.lětь ’свабода, мажлівасць, магчымасць’, гл. лець ’можна’ і паралелі да яго (Мартынаў, SlW, 64).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
follower
[ˈfɑ:loʊər]
n.
1) насту́пнік -а m., насту́пніца f.
2) пасьлядо́ўнік -а m., пасьлядо́ўніца f. (ідэ́і); прыхі́льнік -а m., прыхі́льніца f. (паліты́чны); аднаду́мец -ца m.
3) удзе́льнік по́чту; слуга́ -і m. & f.
4) Tech. ве́дзены мэхані́зм
5) informalзалётнік -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Жыгу́н ’няўрымслівы, неспакойны чалавек’ (маладз., Янк. Мат., 98). Параўн. рус.дыял.смал.жыгу́н ’гарэза, свавольнік’, перм. ’насякомае, якое джаліць’, тул.дыял. ’бізун’ > назвы розных раслін, укр.джигун ’вісус, залётнік’, ’гатунак ежы на квасе’. Ад дзеяслова жыг‑а‑ць ’бліскаць’ з суфіксам ‑ун (як вяртун, кульгун). Іншае тлумачэнне (Лаўчутэ, Baltistica, VI (2), 199) з літ.žygūnas ’веставы, хадок’ выклікае сумненні. Звычайна літ. аддзеяслоўныя назоўнікі на ‑unas, вядомыя літ. мове, а не дыялектам, маюць негатыўную афарбоўку, у дыялектах суфікс ‑unas амаль не выкарыстоўваецца, што дае падставу лічыць многія літ. словы на ‑ūnasслав. запазычаннямі (Атрэмбскі, Gramatyka, II, 208; Мартынаў, Дерив., 38). Апрача таго, сема хуткасці лягчэй тлумачыць развіццё значэння ’няўрымслівасці’, чым значэнне ’хадака, веставога’ (хаця і апошняе не выключаецца), а слова жыгун не стаіць асобна ў бел. мове, а мае шэраг паралелей: жыг, жыга, жэг.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
kawaler
м.
1. халасцяк, кавалер, дзяцюк;
stary kawaler — стары халасцяк;
2. кавалер; залётнік; малады чалавек;
3.гіст. кавалер;
kawaler Orderu Odrodzenia — кавалер Ордэна адраджэння;
3. рыцар;
kawaler maltyjski — мальтыйскі рыцар
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)