1. Абвязацца чым‑н. — пра ўсіх, многіх. Дзяўчаты пазавязваліся хусткамі.
2.(1і2ас.мн.неўжыв.). Завязацца ў многіх месцах, усюды. Вузлы пазавязваліся.
3.(1і2ас.мн.неўжыв.). Даць завязь плода — пра ўсё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
геака́рпіягеакарпі́я
(ад геа- + гр. karpos = плод)
спосаб распаўсюджання пладоў, калі завязь пасля апладнення паглыбляецца ў грунт, дзе і развіваецца плод.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БУКА́РКА, бухарка (Coenorrhinus),
род насякомых сям. трубакрутаў атр. жукоў. 11 відаў. Пашыраны ў Еўропе (акрамя Пн), Іране, Турцыі, у Прыморскім краі; на Беларусі — усюды. Найб. вядома букарка пладовая (C. pauxillus).
Даўж. цела 1,8—3 мм. Надкрылы цёмна-сінія з метал. бляскам, укрыты валаскамі і падоўжнымі кропкавымі баразёнкамі. Галава-трубка моцна выгнутая. Лічынка даўж. да 3 мм, светла-жоўтая з цёмнай галавой, бязногая, выгнутая. Кукалка жаўтавата-белая, даўж. 2,5—3 мм. Зімуюць жукі ў глебе. Вясной яны праколваюць хабатком пупышкі, бутоны і лісце яблыні, грушы, слівы, радзей айвы, вішні, чаромхі і інш., выядаюць завязь, тычынкі, маладое кволае лісце, якое засыхае і ападае; таксама шкодзяць раслінам і лічынкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Марха́ткі ’завязь (напр., у агурках)’ (паст., Сл. ПЗБ). У выніку перастаноўкі зычных хр > рх з махротка < махры́ (гл.). Параўн. таксама рус.морх, морхи ’бахрама, акраўкі тканіны, зношанае адзенне, лахманы’ і бел.мархотка ’махры’ (Яруш., Нас., Бяльк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зачарсцве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць чэрствым; зацвярдзець. Хлеб зачарсцвеў. □ Дзяжа так усохла і зачарсцвела, Што хлебная завязь звялася.Вітка.//перан. Стаць бяздушным, нячулым. Няўжо ты так зачарсцвела на сваёй рабоце, што страціла ўсялякую цікавасць да людзей?Шамякін.За стол чыноўніцкі.. [Язэп Макаравіч] учапіўся, у паперы закапаўся з галавой.. Ды вось бяда: ён зачарсцвеў душой.Валасевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пупо́нчык ’агурочак’ (б.-каш., калінк., хойн., Мат. Гом.), пу‑ поньчык ’завязь у агурках’ (брагін., Нар. словатв.). Ад пуп ’патаўшчэнне’, магчыма, працяг дыялектнага прасл.*рор‑ьnьу параўн. макед.пупунок ’каробачка (бавоўны); пупышка, бутон’, рус.пу‑ пончик ’пампон у дзіцячай шапачцы; пышка’ (другаснае?), параўн. пампон, пончык (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГВАЗДЗІКО́ВЫЯ (Caryophyllaceae),
сямейства кветкавых двухдольных раслін з парадку гваздзікакветных (Caryophyllales). Каля 80 родаў і больш за 2000 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ва ўмераных і арыдных абласцях Паўн. паўшар’я, асабліва ў Міжземнамор’і і Ірана-Туранскай фларыстычнай вобласці. На Беларусі 25 родаў (найб. вядомыя вапнаўка, галадок, гваздзік, гладун, зорка, зоркаўка, куколь, мыльнік, пясчанка, светнік, свінакроп, смалёўка, смалянка, смолка, ясколка) і больш за 70 відаў. Некат. з іх занесены ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь. Растуць у лясах, хмызняках, на лугах, балотах, палях, па берагах рэк.
Шмат- або аднагадовыя травяністыя расліны, рэдка паўкусты і кусты. Лісце простае, звычайна суцэльнае, супраціўнае, найчасцей без прылісткаў. Кветкі ў рознага тыпу суквеццях, рэдка адзіночныя, двухполыя ці аднаполыя, 5-членныя, з двайным калякветнікам ці без пялёсткаў, апыляюцца насякомымі. Завязь верхняя. Плады розных тыпаў (звычайна каробачка, арэшка- ці ягадападобныя). Лек., тэхн., меданосныя, харч., кармавыя і каштоўныя дэкар. расліны, некат. віды — ядавітыя і пустазелле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛОЗНІЦАКВЕ́ТНЫЯ (Scrophulariales),
парадак двухдольных кветкавых раслін. 12 сям., больш за 1 тыс. родаў і 12 тыс. відаў. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары, асабліва ва ўмераных, субтрапічных і трапічных абласцях. На Беларусі 5 сям.: залознікавыя, заразіхавыя, паслёнавыя, плывунцовыя, трыпутнікавыя, 32 роды. Сярод іх больш за 100 дзікарослых і 30 інтрадукаваных відаў, у т. л. важныя харч. (бульба, памідоры), тэхн. (тытунь, махорка), лек. (аўран, залозніца, красаўка, трыпутнік), дэкар. (будлея, ільвіны зеў, петунія), меданосныя расліны; ёсць насякомаедныя (тлушчанка), ядавітыя і пустазелле.
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны, паўкусты, радзей кусты і дрэвы. Лісце чаргаванае або супраціўнае, іншы раз кальчаковае, без прылісткаў. Кветкі двух-, радзей аднаполыя, пераважна няправільныя, 5-членныя, са зрослапялёсткавым вяночкам. Тычынак 5—4 (іншы раз 2). Гінецэй звычайна з 2 (радзей 5) зрослых пладалісцікаў. Завязь двух- ці аднагнездавая, з многімі семязародкамі. Плод — каробачка, іншы раз ягада. Насенне з эндаспермам. Г.У.Вынаеў.