Луна́вы ’блізарукі’ (браг., Мат. Гом.) утворана ад луна́1 пры дапамозе суф. ‑ав‑ы (як дзіра́вы, ласка́вы). Матывацыя: пры месячным светле прыходзіцца прыглядацца (як блізарукі), каб пабачыць, разглядзець больш дробную рэч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́зны (розный) ’неаднолькавы, непадобны’, ’другі, іншы, не той самы’, ’разнастайны’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Стан., Байк. і Некр., Бяльк.), розна ’па-рознаму’, ’паасобку’, ’нотка, разборліва’ (Гарэц., Нас., Касп., Растарг.). Укр. рі́зний, рус. зах. ро́зный ’неаднолькавы, розны’, смал.дзіравы (пра мяшок)’; паўн. ’парваны, дзіравы, паношаны’, ’стары, разбіты, паламаны’; польск. różny ’розны’, в.-луж. rózno ’асобна’, чэш. různý, славац. rȏzny, славен. rázen, серб. ра́зан, ра̑зни, харв. rázan, rȃźnȋ, макед. разен, балг. разен, ст.-слав. разьнъ. Прасл. *orzьnъ, якое з *orz‑ > раз‑/роз‑ (гл.) і суф. ‑ьтъ‑ (ESJSt, 13, 758).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацу́рыць ’прагнаць’ (стаўб., Нар. сл.). У выніку кантамінацыі лексем туры́ць ’гнаць’, цу́рыць ’кідаць’ і, магчыма, цу́рка ’палка’.

Пацуры́ць, ушац. пъцуры́ць ’паразбіваць на дробныя асколкі’ (Нар. лекс.). Да па‑ і цуры́ць ’кідаць’, якое з’яўляецца роднасным да літ. kiáuras ’дзірка’, лат. caūrsдзіравы’, с.-н.-ням. schore ’трэшчына, пералом’ (Мюленбах-Эндзелін, 1, 365; Фасмер, 4, 387).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

эскадро́н, ‑а, м.

Падраздзяленне кавалерыйскага палка, якое адпавядае пяхотнай роце. [Каршукоў:] — Салдат у Гітлера не шмат. Б’е браніраваным кулаком, а тыл — дзіравы. Кінь ты сюды конніцы некалькі эскадронаў, дык да самога Берліна можна ісці без прыпынку... Асіпенка. З дзесятак старыцкіх хлопцаў-партызан зрабілі ў кустах за вёскай засаду і прымусілі ўцякаць у паніцы цэлы ўланскі эскадрон. Хадкевіч.

[Фр. escadron.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэмато́ды

(н.-лац. trematoda, ад гр. trematodes = дзіравы)

клас плоскіх чарвей; арганізмы з лістападобным целам даўжынёй ад 0,1 мм да 1,5 м, якія ўсмоктваюць ежу праз ротавую адтуліну; паразіты рыб, земнаводных, паўзуноў, млекакормячых і чалавека; смактуны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Mendici pera nunquam impletur

Торбу жабрака ніколі не напоўніш.

Суму нищего никогда не наполнишь.

бел. Дзіравы мяшок ніколі не напоўніш.

рус. Сумы нищего не наполнишь. Бездонную бочку водой не наполнишь. На портного прикладу не напасёшься.

фр. Remplir de l’eau le panier percé (Наполнять водой дырявую корзину).

англ. A beggar’s purse is always empty (Кошелёк нищего всегда пуст).

нем. Bettelsack ist bodenlos (Сума нищего без дна).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

ірва́ны і рва́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад ірваць ​1 (у 1 знач.).

2. Падраны на кавалкі. Ірваная папера ляжала шматкамі.

3. Парваны ў розных месцах; падраны, дзіравы. Ірваныя бацінкі на босую нагу больш за ўсё іншае гаварылі, што ён з далёкай дарогі... Брыль. У хатах забіралі нават паношаную, ірваную вопратку. Кавалёў.

4. З няроўнымі краямі. Ірваная рана. Ірваныя хмары. □ За акном праляталі неспакойныя рваныя кудлы дыму з паравоза. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

худо́йII разг.

1. (плохой, дурной) благі́, ке́пскі, дрэ́нны;

2. в др. знач. (дряхлый, ветхий) ляда́чы, ляда́шчы; (дырявый) дзіра́вы; (испорченный) сапсава́ны;

худо́й мир лу́чше до́брой ссо́ры посл. ле́пей сем разо́ў змары́цца, як адзі́н раз пасвары́цца; ле́пей драўля́ная зго́да, чы́мся залата́я сва́рка; святы́ спако́ю, ле́пей з табо́ю.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПАСТА́ЎСКІ РАЁН.

Размешчаны на ПдЗ Віцебскай вобл. Утвораны 15.1.1940 (у сучасных межах з 1965). Пл. 2,2 тыс. км². Нас. 47,8 тыс. чал. (2000), гарадскога 55,2%. Сярэдняя шчыльн. 22 чал. на 1 км². Цэнтр — г. Паставы. Уключае г.п. Bapanaeea і Лынтупы, 523 сельскія населеныя пункты, Варапаеўскі і Лынтупскі пасялковыя Саветы, 12 сельсаветаў: Белькаўскі, Ваўкоўскі, Дунілавіцкі, Казлоўшчынскі, Камайскі, Курапольскі, Мягунскі, Навасёлкаўскі, Палескі, Шыркаўскі, Юнькаўскі, Ярэўскі.

Паўн. ч. раёна ў межах Дзісенскай нізіны, паўд.Свянцянскіх град. Паверхня на Пн плоская, забалочаная, на Пд — градава-ўзгорыстая са шматлікімі озамі, камамі і азёрнымі катлавінамі. 55% тэрыторыі знаходзіцца на выш. да 150 м, 21% — 170—200 м, найвыш. пункт 228 м (каля в. Камаі). Карысныя выкапні: пясчана-жвіровы матэрыял, гліны і суглінкі, пяскі, торф, сапрапель, прэснаводныя вапнавыя адклады. Сярэдняя т-ра студз. -6,8 °C, ліп. 17,5 °C. Ападкаў 645 мм за год. Вегетац. перыяд 185 сут. Найб. рэкі Дзісна, Лучайка, Мядзелка і Галбіца; на ПдЗ выток р. Страча. Найб. азёры: Вялікія Швакшты, Лучай, Малыя Швакшты, Доўжа, Вялікае Сурвілішскае, Лодасі, Свідна, Задзеўскае, Лісіцкае, Світа. Пераважаюць глебы: дзярнова-падзолістыя (39,1%), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (30,7%), дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя (19%). Пад лесам 38% тэр. раёна. Лясы пераважна хваёвыя, яловыя, бярозавыя, асінавыя, трапляюцца чорнаальховыя, шэраальховыя, ясянёвыя, дубовыя і інш. Пад балотамі 5% тэрыторыі. На тэр. раёна частка нац. парку Нарачанскі, гідралагічны заказнік рэсп. значэння Швакшты. Заказнікі мясц. значэння: ландшафтныя — Карагач, Палескія Узгоркі, Сяргеевіцкія Узгоркі, Саранчанскія грады, Спорыцкая ледавіковая лагчына; батанічны — Лынтупскі; ахоўныя тарфянікі — Равы, Гіненкі і Каліты. Помнікі прыроды рэсп. значэння: горы Маяк, Баяроўшчына, Лысая; вял. камяні Заўлечанскі, Лодаскі, Мягунскі, Дзіравы камень Каптарунскі, Чортаў камень Саболкаўскі. Помнікі прыроды мясц. значэння: горы — Балдоўшчына, Гара вялікая, Гараватка; Жуперская града; узгоркі — Барадзінскі і Чарнецкі; вял. камяні — Зыбалішскі, Камайскі, Трапшавіцкі, Чашкаўшчынскі; камень Казнадзеюшскі.

Агульная пл. с.-г. угоддзяў 81,2 тыс. га, з іх асушаных 33,5 тыс. га. На 1.1.2000 у раёне 19 калгасаў, 2 саўгасы, 36 фермерскіх гаспадарак, аграфірмы «Зара», «Рассвет», ААТ «Паставыаграсервіс», «Райаграпрамтэхніка». Сельская гаспадарка спецыялізуецца пераважна на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, ільнаводстве. Вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу. Прадпрыемствы радыёэлектроннай (тэлерадыёкампаненты), буд. матэрыялаў (бетонныя і жалезабетонныя вырабы), шкляной (слоікі), ільняной (перапрацоўка льновалакна), дрэваапр. (мэбля, у т. л. для навучальных устаноў), харч. (мясная і малочная прадукцыі, спірт, кансервы — Пастаўскі кансервавы завод), кааператыўнай прам-сці; лясгас. Па тэр. раёна праходзяць: чыг. Полацк—Вільня, Варапаева—Друя; аўтадарогі Полацк—Вільня, Віцебск—Браслаў—Паставы—Мядзел і інш. У раёне 13 сярэдніх, 18 базавых, 13 пачатковых школ, школа-садок, маст. школа, школа мастацтваў, 3 муз. школы, 2 школы-інтэрнаты, прафесійна-тэхн. ліцэй, 19 дашкольных устаноў, 40 клубаў, 40 б-к, 6 бальніц, 2 амбулаторыі, 32 фельч.-ак. пункты. Пастаўскі краязнаўчы музей. Помнікі архітэктуры: царква (1-я пал. 20 ст.) у в. Апідамы, Пакроўская царква (пач. 20 ст.) у в. Асінагарадок, царква (канец 19 — пач. 20 ст.) у в. Груздава, Троіцкі касцёл (1769—73) у в. Дунілавічы, касцёл Іаана Хрысціцеля (1603—06) у в. Камаі, парк (канец 18 — пач. 19 ст.) каля хутара Крыкалы, касцёл Тадэвуша (1766) у в. Лучай, царква (пач. 20 ст.) у в. Манькавічы, парк (2-я пал. 18 ст.) у в. Нарыца. Гістарычныя помнікі: каменны крыж (15—16 ст.), надпіс не расшыфраваны, у в. Камаі; стэла (1975) на месцы былой в. Альцы, спаленай ням. фашыстамі ў 1943. Выдаецца газ. «Пастаўскі край».

Т.​М.​Лапушынская.

т. 12, с. 171

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

худы́ 1, ‑ая, ‑ое.

З тонкім, сухарлявым целам. — А худы які! — здзівіўся Іван, гледзячы на Міколу. — Чаго так выпетраў? Вобла, а не чалавек. Новікаў. Не захацелася крыўдзіць Чарнова, які, нібы зачараваны, не зводзіў вачэй з худога няўклюднага каня. Васілевіч. // Пра часткі цела. І з усяе шчырасці, колькі быць яе можа ў сына да маткі, цалаваць пачаў яе худыя, сухія рукі. Мурашка. У Леўкіна худы твар, запалыя шчокі, насцярожаныя вочы. Ці можа мне толькі здаецца? Дадзіёмаў.

худы́ 2, ‑ая, ‑ое.

Разм.

1. Дрэнны. — Цяжка мне, старому мікалаеўскаму артылерысту, да шаблі прызвычаіцца... Ці то шабля худая, ці то рукі аслаблі... — скардзіўся.. [дзед] часам на сваё няўмельства Міколку. Лынькоў. Паўтары дзесяціны худой зямлі. Яе не большала, а сям’і прыбывала. Таўлай. Маці худое жыта жне і спяшаецца, каб не адстаць ад іншых жанчын, каб хутчэй скончыць сваю палоску. Каваль.

2. Дзіравы; стары. — Хто такі? — спытаў Мсціслаў. — Ваўкалака, — ашчэрыўшы зубы, сказаў Кандрат. — Давайце дукаты ў худую суму, давайце княгіню — з сабою вазьму. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)